Крыжовы шлях стацыя І. Езус асуджаны на смерць




Дата канвертавання01.05.2016
Памер132.02 Kb.
Крыжовы шлях

СТАЦЫЯ І.

Езус асуджаны на смерць


  1. О, чалавеча! Стань на калені,

Кінь позірк на крыж -

Там наш Пан у вялікім цярпенні

За нашы грахі… Ну чаго ты маўчыш?


  1. За здраду Юды сзрцам боль адчуў

“Юда, пацалункам выдаеш ты Бога”, -

Гэтыя словы Езус пачуў,

Падумаў, што значыць крыжа дарога.


  1. За каго гэты крыж? За цябе. За мяне.

Ён пакорна ўзяў на плечы.

Ён нашы грахі і правіны нясе,

А несці павінен ты, чалавеча.


  1. Людзі крычалі Пілату “Распні!”

Іх ён спрабаваў супыніць

Не слухаў натоўп: ”Вараву вярні!”

Ну, што яшчэ можна было тут зрабіць?


  1. Адказны за смерць зусім не Пілат,

Судзіў жа не ён, а людзі судзілі

І кожны ў тым вінават:

Абвінавацілі мы і да крыжа прыбілі.


  1. Езус цярпліва прымае прысуд,

Бо любіць нас і ахвяруе жыццём

І просіць Айца і ўвесь Божы люд

Яго любоў – праўдзівеўшае пачуццё.
СТАЦЫЯ ІІ.

Езус бярэ крыж



  1. Пакорна ўзяў крыж і на плечы ўзваліў,

Пайшоў па дарозе, да смерці пайшоў.

Хоць за сваё жыццё благога не зрабіў,

А зараз сам ідзе пакорна,каб памерці.


  1. Ідзе Езус не за сябе, а за нас

Дзікую расплату яму ўчынілі,

Але ёсць надзея, што прыйдзе час,

Калі зразумеем, што мы натварылі.


  1. Пан Езус бярэ крыж на плечы свае,

Бо ведае: у крыжы збаўленне свету.

І ты не стой на раздарожжы, чалавек

Ідзі за ім, забыўшыся пра звонкую манету.


  1. Бяры свой крыж і праз ўсё жыццё

Ідзі з ім на плячах і ведай:

Якім бы цяжкім не было жыццё,

Езус паможа несці крыж грахоў і бедаў.


  1. Праз нашыя зямныя цяжкасці, цярпенні

Наш смутак, боль, хваробу і нястачу

Здабудзем мы збаўленне і свабоду,

А разам з імі - вечнае ў небе шчасце.


  1. Дай жа мне ласку, каб без наракання

Мог несці крыж сваіх зямных пакут,

Змог вынесці жыцця выпрабаванні

І адчуваць заўсёды,што блізка Пан.

СТАЦЫЯ ІІІ.

Езус падае першы раз



  1. Сын Божы ўпаў,але крыж не адкінуў.

Чалавек жа - стаіць і смяецца над Ім.

А ці было,каб Бог каго пакінуў?

Бог паможа заўжды і мне, і табе, і ўсім.


  1. Усім памагае,бо вельмі нас любіць,

Сына Адзінага даў нам на збаўленне,

Хоць сам жа ведаў ,што Езуса пагубяць

І Ен памрэ ў вялікім цярпенні.


  1. Дзе сілы ўзяць для далейшай дарогі?

Такая спякота і сонца няўмольна пячэ.

Сталі непаслухмянымі рукі і ногі.

І пот з крывёю па твары, па спіне цячэ.


  1. Крыж нашых грахоў вельмі цяжкі.

Скрываўлены Езус выбіўся з сіл.

Азвярэлыя людзі,служкі шатана

Прагнуць паскорыць шлях да магілы.


  1. Ім усё роўна ,што гэта Сын Божы

Абразіць гатовы і ўдзень, і ўночы.

Ніхто з іх Езусу не дапаможа,

Грошы, забавы, віно засцілаюць ім вочы.


  1. Божы Сын ляжыць ля ног народа;

Яны с’мяюцца і б’юць усё мацней,

Не разумеюць ласкі і волі Бога.

І Езус, падняўшы крыж, ідзе далей.
СТАЦЫЯ IV.

Езус сустракае сваю маці



  1. О, Маці! Ці для таго ты нарадзіла Сына,

Каб здзекваліся тут над Ім?

Адзінага чакае халодная магіла,

А ты праз усе жыццё заўсёды поруч з Ім.


  1. Твой Сын Адзіны - гэта сэнс твайго жыцця,

Твая надзея і любае дзіцятка.

Мільгаюць прад вачыма быццам з небыцця

Усе моманты жыцця і Езус – немаўлятка.


  1. А зараз Сын Адзіны ідзе на смерць…

І кожны крок ,як рана новая на сэрцы.

Дарогі ж той няпройдзена і чвэрць,

А дзе ўзяць сілы,каб дайсці і не памерці.


  1. О, людзі! Паглядзіце вы на МАЦІ,

Якая з любоўю нас чакае.

Няхай пачуюць у кожнай хаце,

І да яе звяртаюцца ў адчаі.


  1. Ты, Маці, нас ніколі не пакінеш,

Ты любіш нас, даеш бязмерна ласку,

Заўсёды ў бядзе, холадзе абдымеш,

А мы лянімся часам маліцца да цябе.


  1. Шчаслівы чалавек, які Марыю стрэне:

Маці літасцівая і паўная цярпення

Заўсёды выйдзе на дарогу і паможа

Дайсці да мэты і поўнага збаўлення.

СТАЦЫЯ V.

Сымон Кірынэец дапамагае Езусу



  1. Напаткаўшы на дарозе Сымона,

Крыж узвалілі на плечы, ісці загадалі.

Не змог ён нічога сказаць у абарону

І моўчкі пайшоў, каб не забівалі.


  1. Нёс і не ведаў, які быў шчаслівы,

Калі памагаў крыж валачы на гару.

Не хочучы, крыж панёс за Божага Сына…

А зараз паслухай, народ, што табе гавару.


  1. Забудзьцеся, людзі, хоць на хвіліну

Пра болі, нястачы, дарогі свае,

Паспрабуйце на бліжняга позірк свой кінуць

І даць яму тое, чаго не стае.


  1. Побач з намі хтосьці трывае,

А мы заўважыць і не хочам,

Кажам: ”Няхай Бог памагае,

А чым жа мы яму паможам?”


  1. Матэрыльная праца не заўсёды патрэбна.

Нам не хапае ласкі , спагады,любові

А нашто чалавеку ўсё тое срэбра,

Калі на зямлі жыць не хочацца болей.


  1. Адкрыем, людзі, вочы і ўбачым,

Што многія чакаюць дапамогі,

Суцешым тых,хто сумуе і плача

І гэтым крыж паможам несці Богу.

СТАЦЫЯ VI.

Верніка выцірае твар Езусу



  1. Каб дабро людзям рабіць

Не абавязкова мець адвагу,

Нават няма каму цаніць

І аддаваць табе належную павагу.


  1. Памятай,што Бог узнагародзіць,

Можа не адразу, праз вякі:

Дабро зробленае ад народзін,

Аж да смерці памагае чалавеку.


  1. Спачатку і святую Вераніку прыніжалі

За яе здзейснены ўчынак,

А потым жа перапрашалі

У Бога для для душы шукаючы спачынак.


  1. Ты мела моцную адвагу, Вераніка,

Калі твар выцерла Езусу:

Ён Бог - але і Сын жа Чалавечы.

Зрабіла ж гэта ты не пад прымусам.


  1. Жанчыны! Дабро заўжды чыніце людзям,

Захоўвайце пабожнасць і павагу,

Няхаў спачатку ўсе смяяцца будуць

Бог падтрымае,дасць адвагу.


  1. Святая Вераніка - наш узор.

Набожнасць той душы яе прыгожай

Выпрабаванням усім кажы наперакор:

“Дабро заўсёды пераможа!”

СТАЦЫЯ VII.

Езус падае другі раз



  1. З кожным крокам ісці ўсё цяжэй,

Крыж грахоў да зямлі прыгібае,

Плач да Бога ляціць з грудзей

І Ён заўжды табе дапамагае.


  1. А Сын жа Бога ідзе на Галгофу

На вачах усяго народа,

З кожным крокам слабее патроху:

Такіх мук не вынесе прырода.


  1. А сонца пячэ ,адбіраючы сілы,

Не кожны зможа ў пакоры

Пракласці свой шлях да магілы,

Зведаўшы столькі мукаў і гора.


  1. Над крыжам Езус другі раз упаў.

Дзе сілы ўзяць, каб далей змагацца,

Але тут Сымон Яму руку падаў

І дапамог зноў жа на ногі падняцца.


  1. Ты падаеш пад цяжарам грахоў,

Але заўсёды Бог табе дапамагае.

І пралітая ў цярпенні кроў

Ад усіх грахоў нас абмывае.


  1. Калі табе так дрэнна на душы,

Калі не хочаш нават жыць,

Хутчэй у храм ты паспяшы

Ён можа нас падняць і асвяціць.

СТАЦЫЯ VIII.

Езус суцяшае ерузалімскіх жанчын



  1. Усе людзі павінны быць добрымі.

А мы, калі людзі, значыць таксама.

Калі гэта дабро ў сэрцы захаваем,

Мы сябе прыбліжаем да Пана.


  1. Адны лепшымі сталі праз пост,

Другія - праз пакуту і цярпенне,

Трэція - малітвай будуюць мост,

Да свайго абвечнага збаўлення.


  1. З некаторымі Бог жыве з дзяцінства,

Хтосьці дарослым Яго адкрываў,

Хтосьці ўбачыў Бога адзін раз

Толькі тады, калі паміраў.


  1. А хтосьці не хацеў жыць з Хрыстом,

Уцякаў ад Яго куды толькі можна,

А цяпер жа загубленае жыццё

Не верне, бо ўжо вельмі позна.


  1. Страцілі ўсё і гарэць ім у вечным агне,

Застаўся толькі плач і жаль.

Хрыстос казаў: ”Жанчыны! Не плачце па Мне,

А плачце па сабе і па сваіх сынах.”


  1. Як тыя словы цяпер актуальны:

Было сказана тады, а жыве і цяпер.

Толькі ці ўспрыме кожны рэальна

Гэтыя словы, як словы сабе.

СТАЦЫЯ ІХ.

Езус падае трэці раз



  1. Упаў Ён трэці раз, ужо апошні.

Амаль закончана цярнёвая дарога.

Хоць засталося шляху трошкі,

Але трывання і моцы трэба многа.


  1. Што за відовішча такое?

Ляжыць Сын Божы ў людзкіх ног,

Скрываўлены ўвесь, у церневай кароне,

Але агеньчык любові Ён збярог.


  1. Стварыў людзей падобных да Сябе…

А зараз трэці раз ляжыш Ты на зямлі,

Спагады не шукай у іх спагадзе,

Бо сэрца і душу аддалі д’яблу.


  1. А што ты скажаш, чалавек?

Глядзі –ля тваіх ног Сын Божы.

Што станецца з табою на судзе,

Калі закончыш ты зямное падарожжа?


  1. Цяпер пыхлівы ты і важны.

Сябе гаспадаром усяго ты лічыш

Але ці можаш ты адважна

Зірнуць на Божае аблічча?


  1. Падумай, хто ты і які,

Ці годны ты таго,што Бог цябе не кінуў

Калені перад веліччу Яго схілі,

Перапрасі з пакораю за ўсе правіны.

СТАЦЫЯ Х.

З Езуса здзіраюць адзенне



  1. Чалавек, аслеплены ненавісцю і помстай

Не толькі сам сябе, але і Бога

Можа высмяяць. Яму гэта проста.

Але ці ведае, што робіць ён, нябога?


  1. ”Магілы пабелены, племя змяінае,”-

Хрыстос казаў не толькі пра жыдоў:

Мы нашым крывадушшам і правінамі

З’яўляемся ўвасабленнем гэтых слоў.


  1. Як часта мы адзін аднога абражаем,

Чужыя таямніцы ведаем і хлусім ,

І блізкіх нашых гэтым зневажаем,

Прасіць жа прабачэнне і не мусім.


  1. Жаўнеры з Езуса адзенне зрываюць

І манету кідаюць, каб пазнаць,

Што ў выніку дзяльбы прыдбаюць,

Якую рэч з іх кожны можа атрымаць.


  1. А тое, што яны так моцна раняць

І без таго параненае сэрца,

Зусім цяпер іх гэта не цікавіць:

Хай лепш ім штосьці застанецца.


  1. І наляцелі на Езуса, як вароны,

І хочуць як найболей насаліць.

На галаве нясе цярнёвую карону

І толькі са спагадаю глядзіць.

СТАЦЫЯ ХІ.

Укрыжаванне Езуса



  1. Акрываўлены ўвесь і пабіты,

Але не скарыўся ,галавой не панік,

Пан Езус да крыжа прыбіты,

А кожны наш грэх - гэта цвік.


  1. У кожнага крыжа ёсць два бакі:

На адным вісіць Езус,

Якога мы ўкрыжавалі праз свае грахі.

А чый другі бок? - Падумай, нябога.


  1. Магчыма ты павінен вісець тут

І ўсё жыццё правесці ў барацьбе,

Хрыста асудзіўшы, ты вынес прысуд

Не толькі Яму, але і сабе.


  1. З аднаго боку разбойнік, таксама з другога

Зневажаў адзін кажаўшы: ”Спасі сябе і нас! ”

“Ён жа нічога не зрабіў благога”,-

Прамовіў другі яму ў адказ.


  1. ”А нас жа справядліва ўкрыжавалі:

Што кожны зрабіў – за тое дастаў.

Успомні пра мяне, як пойдзеш да Неба”,

Да Езуса ціха разбойнік сказаў.


  1. А Езус прамовіў:“ Кажу запраўды

Сёння ж будзеш са Мной у раю.”

Паверыў разбойнік Яму на крыжы,

Душу Езусу даверыў сваю.

СТАЦЫЯ ХІІ.

Езус памірае на крыжы



  1. Спыніся. Узнімі свій позірк.

Ты гэтага прагнуў? Скажы?

Няма ўжо дарогі назад.

Хрыстос знайшоў смерць на крыжы.


  1. Ці задаволены ты перамогай?

Цяпер памірае не просты жыхар:

Памірае Хрыстос - Адзіны Сын Бога,

Неба, зямлі і цябе Валадар.


  1. Табе адкрывалі вочы, каб бачыў;

Табе гаварылі, каб чуў,

А чым жа ты Яму аддзячыў,

Калі і віны сваёй не адчуў?


  1. Гэта павінен быць ты на крыжы

І Бога прасіць паратунак.

Прызнайся,хаця бы сабе, скажы:

Ці не з сабою ты зводзіш рахунак?


  1. Магчыма пазней ты будзеш прасіць

За ўсе грахі, што за жыццё зрабіў,

А што хацеў, не паспеў зрабіць

І сэрца сваё для святла зачыніў.


  1. А нарэшце настане змярканне

І момант адзіны табе толькі жыць,

А ў сэрцы – адно шкадаванне,

Што так і не здолеў па – людзку пражыць.

СТАЦЫЯ ХІІІ.

Езус зняты з крыжа



  1. Маці святая дала нам Сына,

Дала здаровага і поўнага сілы.

Яго забілі. А смерці прычына -

Тыя грахі, што ўсе мы ўчынілі.


  1. Яго цяпер з крыжа здымаюць,

У кароне цярновай, з сэрцам прабітым,

Да Маці роднай на рукі вяртаюць.

Бралі жывым, аддаюць забітым.


  1. Чаму ж не аддалі жывым?

А толькі цяпер, пасля смерці?

Што было нам патрэбна тады,

Калі за нас Ён мусіў памерці?


  1. Ён ведаў, што людзі не могуць інакш

Мужна трываў і наперад ішоў,

А зараз памерлага рашыліся зняць.

Чалавек перамог. Чаго тут хацець?


  1. Але ці навекі твая перамога?

Ці не памыліўся ты, здзейснеўшы так?

Па-чалавечы памёр, а Ён жа -Сын Бога.

І хутка ўбачыш ты гэтаму знак.


  1. Але пакуль Ён ляжыць на зямлі.

Знялі з крыжа і на дол апусцілі;

Людзі зрабілі ўсё ,што маглі

І вельмі шкадуюць, што больш не зрабілі.

СТАЦЫЯ ХIV.

Езус у грабніцу пакладзены



  1. На двары ўжо вечар. Хутка сцямнее.

Цёмна ў душы.Дзе знайсці паратунак?

Няўжо больш жыццё яго не заяснее?

Няўжо магіла - апошні прытулак?


  1. Паклалі Езуса ў гроб і зачынілі.

Чалавек закрыў сам магілу Яго

І ўваход камянём завалілі.

А зможа адкрыць яе толькі сам Бог.


  1. Мы зноў за Хрыстусам услед ідзём

Прайшлі ўсе стацыі. Іх чатырнаццаць.

Рэдка хто думаў хоць раз за жыццё,

Што іх магло б быць і пятнаццаць.


  1. Пятнаццатая стацыя - наш Касцёл,

Бо кожны з нас у ім перажываў

Усе пакуты Хрыста ,усё жыццё:

Як Ён жыў, ішоў і паміраў…


  1. Колькі падзей і часу прайшло? Нямала…

Колькі мінула народаў і рас…

Колькі жыло, нараджалася і памірала,

А зараз чарга на зямлі жыць для нас.


  1. Праз сотні вякоў тут Езус жыве

І нас чакае ў кожны момант.

Пачуй, Ён заве менавіта цябе.



Няма любові ў свеце Божай роўнай.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка