Крыжовы шлях распачынаем крыжовы шлях. На гэтым шляху шмат розных постацяў І розных пачуццяў. Тут пераплятаюцца любоў І нянавісць, здрада І вернасць, трусасць І адвага Вось стаіць на гэтым шляху Божая Маці, вось Вераніка І Сымон




Дата канвертавання03.05.2016
Памер45.89 Kb.
КРЫЖОВЫ ШЛЯХ
Распачынаем крыжовы шлях. На гэтым шляху шмат розных постацяў і розных пачуццяў. Тут пераплятаюцца любоў і нянавісць, здрада і вернасць, трусасць і адвага... Вось стаіць на гэтым шляху Божая Маці, вось Вераніка і Сымон, вось улюбёны вучань Ян. Там многа месца, там есць месца і для цябе. Гэта і твой шлях таксама. Якім ен будзе – залежыць ад цябе, ад тваей паставы. Датычыць гэта не толькі нашай малітвы, але і ўсяго жыцця.

Адшукай свае месца на шляху...


Стацыя 1

Езус асуджаны на смерць

Вось Пілат умывае рукі. ...Не вінаваты я ў смерці Праведніка гэтага... і гэта пасля таго, як сам вынес смяротны прысуд. Што ен мог зрабіць? Шмат – проста зняць абвінавачванні і вызваліць. Але пабаяўся, таму спрабуе апраўдацца. Найперш перад сабой.

А ты? Ці не ты гэта ў той момант, калі адмаўляешся ад нейкіх абавязкаў? А потым супакойваеш сябе – гэта не мая справа... што я мог зрабіць?... шмат...

О, Езу! Дай нам адвагі прымаць на сябе абавязкі і выкарыстаць кожную магчымасць чыніць дабро.
Стацыя 2

Езус бярэ крыж

Вось натоўп, які дамогся свайго... Гасанна!... віталі Яго колькі дзён таму, яшчэ раней слухалі навуку Яго, бачылі цуды. Але хтосьці іншы сказаў: павінен смерці! І вось ужо крычаць: Укрыжуй!

А дзе ты? Ці не ў гэтым натоўпе, калі чарговы раз паддаешся модзе ці поглядам большасці, нават не задумваючыся аб выніках?...

О, Езу! Дай нам мудрасці слухаць толькі голас Твой.
Стацыя 3

Езус падае першы раз

Ізноў натоўп, які бачыць падзенне. Тыя, што імкнуліся хаця б дакрануцца да шатаў Ягоных ці апынуцца у цені Яго постаці, зараз пагарджаюць ім. Бо Ен асуджаны “моцнымі” свету гэтага, бо Ен прыгнечаны...

Ці ты не з імі, калі пагарджаеш тымі, хто ва ўпадку граху?

Пане, дай нам ласку ў кожным з бліжніх бачыць Цябе!
Стацыя 4

Езус сустракае сваю Маці

Вось Маці, смутак якой цяжка нават уявіць. Яна дала Яму ўсё, што магла – жыццё і усю сябе Яму прысвяціла. Зараз жа магла толькі быць побач... Сваёй прысутнасцю раздзяляць Яго боль...

Ці ты гатовы быць з тымі, хто церпіць, каб раздяліць цяжкасці з імі?

Езу, дапамажы нам заўсёды памятаць аб тых, для каго хаця б наша прысутнасць – ужо палегка!!
Стацыя 5

Сымон Кірэнэец дапамагае несці крыж

Ен проста ішоў побач. А раптам апынуўся пад крыжам... Не вельмі цешыўся з гэтай нагоды, але хаця б не адмовіў. Не ўсведамляў нават, што меў ласку прычыніцца да справы збаўлення.

А як ты сябе адчуваеш, калі цяжар кладзецца на твае плечы? Ці дзякуеш за магчымасць цярпець з Хрыстом, ці лепш прайшоў бы міма?...

Пане, дай цярплівасці, каб годна несці ўсе выпрабаванні.

Стацыя 6

Вераніка выцірае твар Езуса

Вось Вераніка. Слабая жанчына, але поўная спачування. Не зрабіла нічога надзвычайнага, простую рэч, якая, аднак, вымагала адвагі прабрацца скрозь натоўп і жаўнераў. Але якую каштоўнасць гэты жэст меў для скатаванага Езуса...

Ці ты таксама як Вераніка здзяйсняеш штодзенныя справы ў духу любові? Ці ўяўляеш каштоўнасць простых рэчаў, з якіх і складецца жыцце?..

Езу Хрыстэ, дапамажы нам быць святымі ў малых справах.
Стацыя 7

Езус падае другі раз

Яшчэ толькі палова шляху – а ўжо другое падзенне. І ўсе той жа натоўп. Аднак не, не той – гэты натоўп зрабіўся яшчэ больш жорсткім. Гэтыя людзі працягваюць свае здзекі, не зважаючы на тое, што Ен не мае больш сілы.

Ці ты не тое ж робіш, калі не жадаеш прызнаць сваю памылку?

Пане, дапамажы нам быць мужнымі, каб стаць у праўдзе перад сабой!
Стацыя 8

Плач ерузалемскіх жанчын

Вось жанчыны, якія плачуць над лёсам Асуджанага. Але ў адказ чуюць ... не па Мне плачце, але па сабе і па дзецях вашых...

Ці ты яшчэ плачаш над “сумнай” гісторыяй збаўлення, якая столькі вымагае? Ці ўжо аплакваеш грахі свае?

Езу міласэрны! Дай нам сапраўдны жаль за грахі.
Стацыя 9

Езус падае трэці раз

Апошнія ўжо крокі засталіся. І зноў падае... І апошняе намаганне, каб устаць і дайсці Сваёй збаўчай мэты... Ен верны да апошняга...

Дзе ты зараз? Ці ў стане ты падняцца, калі падаеш за некалькі крокаў да мэты?

О Езу! Дапамажы нам кожны раз паўставаць над сваімі слабасцямі.

Стацыя 10

З Езуса здіраюць адзенне

Апошняе, што меў, забралі – Яго адзенне. Зараз можна убачыць знявечанае цела, парванае бічамі, скалечанае дрэвам крыжа...

Ці ты маеш адвагу паглядзець на Яго зараз? Ці хочаш убачыць, што твае грахі з ім зрабілі?

Езу, дай нам ласку заўседы памятаць цану нашага граху.
Стацыя 11

Езус прыбіты да крыжа

Ен прыбіты да крыжа. А паабапал Яго - двое. ... Калі Ты сапраўды Сын Божы, то выбаў Сябе і нас.... кажа адзін. ...Узгадай мяне, Пане, калі будзеш ў Валадарстве Тваім... словы другога.

З каторым з іх Ты? Ці ставіш умовы Богу, ці ўскладаеш на Яго надзею?

О Езу! Дай нам моцную надзею ў любых выпрабаваннях.
Стацыя 12

Езус памірае на крыжы

Здзейснілася! Крывавая ахвяра нашага збаўлення... Акт бязмернай любові... бо няма большай любові, чым тая, калі б хто аддаў жыцце свае за цябе...

Дзе ты? Ці ты стаіш пад крыжом???? Ці чэрпаеш з крыніцы безумоўнай, бясконцай любові????

Езу Хрыстэ! Наталі нашу прагу любові

Стацыя 13

Езуса знімаюць з крыжа

Цела Хрыста знятае з крыжа... Каля яго ўсяго некалькі чалавек... А дзе ж гэты натоўп?... Разыйшліся... Бо яны думалі, што ўсё скончана... Тыя, хто чакаў цуда – расчараваліся... Ен не зышоў з крыжа, каб даказаць Сваю ўсемагутнасць... Бо не такім быў план збаўлення...

А ты? Ці не хочаш часам пайсці прэч, калі не атрымліваеш таго, чаго чакаеш, альбо чаго хочаш?

Пане, дай нам моцную веру, каб заўседы трымацца Тваіх планаў для нас!

Стацыя 14

Пахаванне Езуса

Гроб... І цяжкі камень на ўваходзе... Зямное жыццё скончылася.

Ці ты баішся гэтага, баішся памерці?... А можа трэба баяцца, каб не змарнаваць свае жыцце? Каб пайсці не тым шляхам?

Пане, няхай Твая крыжовая дарога будзе кірункам на дарозе нашага жыцця...
Стацыя 15

Жыцце вечнае

Яго шлях скончаны... Ен ідзе да Дому Айца...

Ты таксама ідзеш гэтым шляхам. Толькі дзе твае месца?

Калі побач з Ім – то Ен цябе чакае... А калі не?... У цябе яшчэ есць магчымасць змяніць гэта... толькі не чакай.


Не стоит

от себя бежать,

глаза потупив…

Поступки

надо совершать!

Одни поступки!

Поступок –

в трусе разбудить

замах героя.

Поступок –

жить,

не затвердив



чужие роли.

Поступок –

быть собой

в дыму


и клятве пылкой.
Поступок –

вопреки всему

молчать под пыткой!

Поступок –

много долгих дней

гореть,


а после

порвать поэму,

если в ней

хоть капля

прозы.

Прикажет время зубы сжать –



не протестуйте.

Поступки

надо совершать!

Одни поступки!

И кровь твоя

через ничто,

дымясь,

проступит…

Ведь если жизнь – поступок,

то

и смерть –



поступок.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка