Крыжовы шлях 1 Стацыя І – Суд Бога




Дата канвертавання05.06.2016
Памер118.09 Kb.
Крыжовы шлях 1
Стацыя І – Суд Бога

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Я не разумею чаму Ты не абараняешся, бо маеш жа магчымасць даказаць сваю невіноўнасць. Не згаджаюся з тваім маўчаннем.

Памятай чалавек, маўчанне – гэта скарб.

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя ІІ –Бог цалуе крыж

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Чаму прымаеш крыж? Ведаеш жа, што крыж з’яўляецца сімвалам ганьбы. Калі хочаш, аддам табе ўсе свае багацці. Хадзі са мной і атрымаеш.

Памятай, ”Багатым цяжка ўвайсці ў Валадарства Божае”

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя ІІІ –Бог падае першы раз

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Папярэджваў цябе, даваў табе параду. Паглядзі зараз сам на рэзультат твайго выбару. Ляжыш на зямлі як брудны і закрываўлены звер.

Памятай, “хто прыніжае сябе, той будзе узвышаны”

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя ІV –Бог сустракае сваю Маці

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Незважаючы на мае парады не хацеў мяне слухаць. І да ўсяго ж яшчы прычыняеш боль сваёй любай Маці. Узглянь на яе балесныя вочы. Падумай, што ты робіш.

Памятай, чалавек, “любоў усё вытрымае”

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя V – Бог патрабуе дапамогі Сымона Кірынэйца С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!



Ведаеш, Ты сапраўды шалёны. Як можаш так усіх прасіць аб літасці? Ніхто не прымушаў Цябе выбіраць для сябе такі шлях.

Памятай чалавек, “вера без учынкаў мёртвая”

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя VІ – Бог згаджаецца прыняць дапамогу ад св. Веранікі

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Бачыш, усё верціцца вакол Цябе. Тваё цярпенне вызвала спачуванне толькі ў адной жанчыны Веранікі. Навошта табе гэта патрэбна?

Памятай чалавек,”Благаслаўлёныя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць”

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя VІІ –Бог падае другі раз

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Не ведаю як ты, але я ўжо змораны размоваю з Табой. Больш не магу глядзець на Твае незразумелыя паводзіны, і ўвогуле не бачу сэнсу ва ўсім тым што Ты робіш.

Памятай, чалавек, “Даў вам прыклад, каб і вы так рабілі”

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя VІІІ –Бог суцяшае жанчын

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Паслухай, досыць ужо. Зноў пабуджаеш літасць у людзей. Падумай што робіш.

Памятай, чалавек, “Плачце з тымі, хто плача”

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя ІX –Бог падае трэці раз

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Ведаеш, Ты не маеш літасці да самаго сябе. Мне не падабаецца што Ты такі ўпарты.жудасна выглядаеш, добра што не бачыш Сябе.

Памятай, чалавек “Моц у слабасці удасканальваецца”

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя X – З Бога здзіраюць адзенне

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Як Ты мог згадзіцца на такое прыніжэнне? Гэта не месціцца ў чалавечым разуменні.

Памятай, чалавек, “благаслаўлёны той, хто церпіць пераследаванне за справядлівасць”

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя XІ – Бог прыбіты да крыжа

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Навошта гэта робіш? Выкарыстай сваю моц. Чуў, што Ты ўсё можаш.

Памятай, чалавек, “любіце вашых непрыяцеляў”

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя XІІ –Бог памірае

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Толькі гэтага яшчэ не хапала. Я павінен глядзець як Ты паміраеш.

Памятай, чалавек, “не бойся тых, што забіваюць цела, але душы забіць не могуць”

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя XІІІ – Бога здымаюць з крыжа

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Узглянце якая шалёная была любоў. Незразумелая.

Памятай, чалавек, “Любіце адзін аднаго, як і Я палюбіў вас”

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя XІV –Бог пахаваны ў гробе

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Дыялог скончаны. Бо гроб – гэта сімвал смерці.

Памятай, чалавек, “Чувайце і маліцеся, бо не ведаеце ні дня ні гадзіны калі Сын Чалавечы прыйдзе”

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!



Крыжовы шлях 2
Стацыя І – Фальшывае асуджэнне чалавека

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Зноў асуджаеш свайго бліжняга, абгаворваеш яго. Не можаш затрымацца перад д’ябэльскім вымаўленнем, што той такі, а тая такая… Усцяж вымаўляеш сваё суджэнне пра іншых, але ж не ведаеш сэрца тых, каго асуджаеш! Як доўга яшчэ будзеш так рабіць?

Пане Езу, навучы нас бачыць сябе ў праўдзе і не асуджаць Цябе на смерць у нашых сэрцах!

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя ІІ – Крыж

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Накладваеш на іншых цяжары, часамі можа такія, што нельга здвінуць, скідаеш на іншых віну, адказнасць… проста, абмываеш рукі, няхай іншыя мучаюцца, але не ты! Ці можаш часамі з пакораю прыняць Цяжкую Божую волю?

Пане Езу, навучы нас цярпліва несці свой крыж!

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя ІІІ – Першае падзенне

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Не атрымалася, упаў. Неўпарадкаванае тваё маральнае жыццё ўзяло верх. Твой грэх моцна трымаецца, зло не хоча цябе выпусціць, аднак пастанаўляеш вырвацца. Сумуеш па крыніцы жыцця, якою з’яўляецца Езус Хрыстус, Ён магутнейшы, чым зло. Але ці ты хочаш падняцца?

Пане Езу, дапамажы нам паднацца з нашых грахоў!

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя ІV – Сустрэча з жанчынай

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Падумай, які вобраз жанчыны носіш у сваім сэрцы? Як да гэтага часу адносіўся да розных жанчын, пастаўленых Панам на тваёй жыццёвай дарозе? Ці як служачых, ці можа як рэч, якая дапамагае табе задаволіць твае інстынктоўныя пажаданні.

Але ж жанчына з’яўляецца Божым дарам для мужчыны і яе належыць шанаваць.

Пане Езе, навучы нас глядзець на жанчын Тваімі вачыма!

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!




Стацыя V – Дапамога бліжняму

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Чаму ты такі эгаіст? Бліжні патрабуе тваёй дапамогі, а ты адварочваешся ад яго, удаеш, што не заўважаеш , апраўдваеш сябе іншымі заняткамі…

Пане Езе, навучы нас быць чулымі на патрэбы іншага чалавека!

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя VІ – Міласэрнасць

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Знаходзіўся ў цяжкай сітуацыі, цярпеў і раптам хтосьці табе дапамог. Ці быў ты яму ўдзячны? Чакаеш зразумення ад іншых, а сам ці стараешся зразумець другога чалавека? Хочаш быць суцешаным, а сам ці даеш суцяшэнне сваім бліжнім?

Пане Езе, вучы нас міласэрнай любові!

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя VІІ – Наступнае падзенне

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Бачыў бліжняга ў цяжкім граху, і як зарэагаваў? Можа ён стаў для цябе абрыдлівым, ты пачуў агіду да яго, пачуўся згоршаным, але ж ты сам часамі цяжка грэшыш. Аднак можа ты можаш яму дапамагчы…

Дапамажы паўстаць свайму бліжняму, не адкідай яго.

Пане Езу, вучы нас.

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя VІІІ – Суцяшэнне і спачуванне

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Не можаш шчыра спачуваць, найчасцей толькі ўдаеш. Навучыўся такіх сцэн, так больш бяспечна, без асабістага ўдзелу. Але ж ты з’яўляешся хрысціянінам, пасланым да загубленых і духоўна бедных людзей. Яны чакаюць ад цябе суцяшэння, зразумення і спачування.

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя ІX – Трэцяе падзенне

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Упаў! Ужо “маеш досыць” сваіх грахоў! Абяцаеш, што больш ніколі не будзеш грашыць. Зразумей, з некаторымі грахамі будзеш змагацца да канца свайго жыцця. Адзінай тваёй надзеяй і дапамогай з’яўляецца Езус Хрыстус - твой Бог! Як мага хутчэй ідзі да Яго!

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя X – Абнажэнне

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Скажы мне, навошта ты абнажаеш слабасці твайго бліжняга, чаму плюеш на яго, высмейваеш і прыніжаеш публічна? Як доўга яшчэ будзеш здзіраць адзенне з Хрыста, які жыве ў сэрцы другога чалавека?

Як доўга?!.

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!



Стацыя XІ – Цярпенне Крыжа

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Абвінавачаны без віны, маральна ці фізічна прыгнечаны грамадствам, у якім табе выпала жыць. Зразумей, нараканне нічога не дасць, ты не большы чым Хрыстос, але можа паспрабуй стаць Хрыстом.

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя XІІ – Маўклівы крык смерці

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Павінен стаць як Езус Хрыстус, зернем, якое загінула, каб прынесці плён, бо любоў вымагае ахвярнасці.

Пане Езу дапамажы нам паміраць для Цябе, для іншых.

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя XІІІ – Маўчанне гроба

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Часам павінен маўчаць у абліччы цярпення, якое дакранаецца твайго бліжняга. Ні раз маўклівая прысутнасць азначае больш, чым найпрыгажэйшыя словы. Часам хапае толькі быць з тым іншым, адчуваць з ім, прадстаўляючы Божай Міласэрнасці ў гарачай малітве яго цярпенне.

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Стацыя XІV – Чаканне змёртвыхпаўстання

С.: Кланяемся Табе Пане Езу Хрыстэ!

В.: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Ці тваё ранейшае жыццё з’яўляецца спадзяваннем змёртвыхпаўстання, ці толькі мёртвым чаканнем. Калі хочаш паўстаць з мёртвых…вярнуцца на добры шлях!

Навяртанне, якога ты павінен прагнуць, з’яўляецца тваім змёртвыхпаўстаннем!

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!


Крыжовы шлях 3
Стацыя І – Асуджаны
“Што такое праўда” – Пілат амыў рукі.

Бог асуджаны, Бог прыгавораны, Бог адкінуты. Праўда вымагае, Праўда каштуе, - а калі хоць на хвіліну згаджуся на кампраміс, то айцец хлусні, каторы як рыклівы леў які кружыцца шукаючы каго праглынуць, кружыцца каб знішчыць Праўду - знішчыць мяне, і я выдам Любоў майго сэрца на смерць.

Езу, барані мяне, каб я не асудзіў на смерць Любові.
Стацыя ІІ – Сустракаю крыж
Крыж – як часта я упіраюся каб не прыняць яго. Калі з’яўляецца ў штодзённым жыцці, успрымаю яго як непрошанага госця. Прашу прабачэння, але гэта памылка, Божа, Ты пэўна памыліўся адрэсам.

Я баюся ўсяго, што нейкім чынам звязана з крыжам. А Ты ўсцяж паўтараеш, што “Хто хоча ісці за мною, няхай возме крыж”.

Божа, дазволь мне кожнага дня, неўзіраючы на страх, выцягваць рукі па крыж, бо толькі тады ранак Змёртвыхпаўстання будзе і маім удзелам.

Стацыя ІІІ – Падзенне

Яшчэ добра не ўхваціўся за драўляную бэльку, яшчэ добра не выйшаў на кальварыйскую дарогу, а тут ужо падаеш. Бог ляжыць на зямлі, і ніхто гэтым не непакоіцца.

І я шмат разоў застаюся сам на сам са сваім грахом, і няма нікога побач, хто б мог мне дапамагчы.

Не! Ён ёсць, Езус. Заўсёды чую у вушах:“Не бойся, Я мацнейшы чым твой грэх. Толькі прыйдзі да мяне і акуніся у акіяне маёй міласэрнасці”.



Стацыя ІV – Маці

Маці – слова добра вядомае кожнаму ад першай хвіліны жыцця.

Маці Бога – Яна таксама знаходзіцца пры табе і пры мне. Яна разумее і паказвае шлях да Збавіцеля. Яна з’яўляецца заўсёды, калі ты губляеш надзею, калі губляеш ясны бляск святла, калі пачынаеш сумнявацца ў тым, што ты зможаш несці крыж да канца.

Маці Балесная, будзь заўсёды побач са мной.



Стацыя V – Адважны

Сёння можа Ты сказаў бы пра яго:“Адважны мужчына”. Не баяўся, хоць яго і прымусілі, але не завагаўся.

Благаслаўлёны, што з Панам пераносіць цяжкасці для збаўлення людзей.

Езус спадзяецца на мяне, што дапамагу, што буду сведчыць тады, калі ўсе будуць крыжаваць Бога грахамі.

Толькі ці буду я на гэта гатовы?

Стацыя VІ – Вераніка

Яшчэ адна адважная, якая зачаравалася тварам Збабіцеля.

І сёння мне часта даводзіцца бачыць у бальніцах, госпіталях, дзіцячых дамах той самы твар, твар Бога. Так шмат людзей пераадольвае цярпенні, для таго каб дапамагчы іншым.

Сёння таксама Бог глядзіць на мяне і просіць:“Ідзі да мяне, прыйдзі, Я тут, у цярпеннях, у праблемах іншага чалавека”.



Стацыя VІІ – Другі раз

Усё менш і менш маеш сіл, а да ўсяго ж яшчэ і здзекваюцца, насміхаюцца, плююць. Маюць добрую гульню. А Ты не маеш ўжо сіл. Паваліўся тварам на зямлю, бо людзі, якія з’яўляюцца нічым іншым як пеплам і пеплам стануць, хацелі бліскаць абманнай веліччу. Упаў і паўстаў, бо Любіць – значыць паўставаць.



Стацыя VІІІ – Жанчыны

“Не плачце нада мною, але над сваімі сынамі”.

Я так часта адчуваю сябе прыгнечаным, мне сумна, бо несправядлівасць зноў перамагае. А Ты суцяшаеш мяне, каб я давяраў, каб любіў.

Суцяшай мяне Пане, бо смутак граху вельмі вялікі.

Суцяшай мяне Сваёй Міласэрнасцю, якая ў шмат разоў большая, чым смутак граху.

Стацыя ІX – Трэці раз

Я думаў, што Ты ўжо не зможаш падняцца. Здзіўляеш мяне сваёй устойлівасцю.

Разумею – няма такога крыжа ў маім жыцці, якога б я не змог перанесці разам з Табою. Толькі трэба патрабаваць ад сябе, нават калі ніхто не вымагае.

Птрабаваць – значыць быць пільным і ісці нават калі баліць, нават калі ўсе кажуць што няма ў гэтым сэнсу.

Езу вучы мяне прымаць крыж.

Стацыя X – Абнажэнне

Пан усяго стварэння, той, што прыбірае кветкі, стаіць зараз без убрання. Забралі ад Цябе ўсё, нават Тваё адзенне. Калі б я там быў у той момант, то стрымаў бы іх. Крыкнуў бы: “Пакіньце Яго!!!”

Хаця ж каб не так? А кожны грэх, ці не здзірае адзенне з Езуса?

Няхай мае вочы, мае думкі, мае прагненні – будуць як кветкі, якія ўпрыгожваюць.



Стацыя XІ – Прыбіты

Знемагаеш ад болю. Твае прыбітыя рукі і ногі сплываюць кроўю. Ужо ўкрыжаваны пазіраеш на нас. Вісіш і ціха прамаўляеш: “Гэта для цябе, каб ад гэтага моманту ўжо не жыў для сябе, але для Мяне”.

Дапамажы мне міласэрны Пане ад гэтай хвіліны прыбіваць грэх да крыжа, каб жыць ў ласцы. Езу, давяраю Табе!

Стацыя XІІ – Так сталася

Цішыня Галгофы. Цішыня Любові. Цішыня Міласэрнасці, Бо Бог памёр.

“Бог так палюбіў свет, што даў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць, не загінуў, але жыў”.

Дзівосная таямніца крыжа – смерць дае жыццё.

Дзякуй Табе Божа за кожную споведзь, бо менавіта там памірае стары, а нараджаецца новы чалавек.

Стацыя XІІІ –Здымаюць з крыжа

Маці Балесная і Ты памерлы. Адарацыя забітага цела. Углядацца ў аблічча Бога. “ Будуць глядзець на Таго, каторага забілі”

Ніколі не магу згубіць Езуса. Я павінен адароўваць Яго ў сэрцы, а Ён будзе несці мяне, узмоцніць, ажывіць, падыме. Толькі не згубіць бы Яго.

Стацыя XІV –Грабніца

Любілі Цябе самыя блізкія. Любілі, таму Тваё цела было для іх найбольшай святасцю.



Грабніца, у якой яшчэ нікога не хавалі, новая, чыстая – няхай маё сэрца будзе, як гэта Езусава грабніца: свабоднае, чыстае, любячае.

Благаславёныя чыстыя сэрцам…



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка