Краснапольскi сельсавет веска амосенкi




старонка3/8
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.51 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8

З успамiнаў Ганны Фiлiмонаўны Дубейка

Партызанам дапамагала ўся вёска. Хто ж яны, партызаны? Нашы мужы, браты, сыны, дочкi. Там былi i мае родныя, дачка i два браты. Кожны тыдзень у атрад вазi­лi няхiтрыя харчы - бульбу, хлеб, сала, збiралi вопратку, абутак. Вазiлi ўсе па чарзе. Так паўтаралася неаднойчы. Усе ваенныя гады. Азвярэлыя ад нянавiсцi фашысты бачылi ў кожным савецкiм ча­лавеку партызана, цi то сямiдзесяцiгадо­вая бабуля, цi шасцiмесячнае дзiцё.

I бяда прыйшла. У адзiн са студзёных лютаўскiх дзён нас сабралi, усю вёску. Доўга трымалi на марозе, па адным вы­клiкаючы на допыт у хату. Не вытрымаў стары Канюшэўскi. Асуджай яго цi не асуджай - вельмi стары ён быў ужо тады.

- Цi ведаеш ты, дзе партызаны? Хто iм дапамагае?

- Ведаю! Усе iм дапамагаюць! I я, i ён, i той, i iншы.

Казалi, што ён называў i прозвiшчы.

...Людзi стаялi ў шарэнзе. I малыя, i старыя. Вакол мiтусiлiся з аўтаматамi немцы. Выклiкалi па спiсе. Адных напра­ва, другiх налева. Злева аказалiся я i яшчэ некалькi жанчын-удоў, мужы якiх памерлi да вайны, справа - уся вёска. I Лук'ян Бабкоў з сям'ёй, i Фёдар Гры­гор'еў з васьмярымi дзецьмi, i Савiтковы, Шпакоўскiя, Шумскiя, Канюшэўскiя... Нiна Кулькiна з двума малымi на левым баку, а мацi яе на правым. Загаласiла Нiна i кiнулася да мацi...

...Мы, хто застаўся ў жывых, пайшлi ў лес. Аглянулiся назад. Стаiць мёртвая вёска. Як могiльнiк.

Потым, калi вярнулiся, нiчога не знай­шлi. Спалiлi. Усю датла...
БАБКОЎ Васiль Фёдаравiч, н. ў 1920, быў у партызанах, загiнуў 26.10.1943, пахаваны ў в. Дабрылавiчы Бялынiцкага р-на Магiлёў­скай вобл.

БЯЛЯЕЎ Вiктар Якаўлевiч, н. ў 1921, ка­мандзiр аддзялення брыгады “Няўлоўныя», загiнуў 10.6.1943.

КНЯЗЕВА Агафiя Сцяпанаўна, н. ў 1883, спалена ў 1943 у в. Клясцiцы.

КНЯЗЕЎ Лазар Рыгоравіч, н. ў 1882, спа­лены ў 1943 у в. Клясцiцы.

ХУХРАКОЎ Iван Iванавiч, н. ў 1904, партызан 3-й Калiнiнскай брыгады, загiнуў 8.3. 1944, пахаваны ў Расонах.

ВЁСКА ГАРАВАТКА


У лютым 1943 г. фашысцкiя карнiкi спалiлi ў будынку школы 4 сям'i (14 чалавек) бежан­цаў з былога Сiроцiнскага раёна Вiцебскай вобласцi. Прозвiшчы загiнуўшых не ўстаноў­лены.
ВЁСКА ГЛАТЫ
ДАНIЛОВIЧ Барыс Яўгенавiч, н. ў 1926, з 26.8.1942 кулямётчык Расонскай брыгады iмя Сталiна, загiнуў 11.11.1943, пахаваны ў в. Грышына.

ДЗЯМIДАЎ Антон Францавiч, н. ў 1860, расстраляны i спалены 21.11.1942.

КАРОБIНА Ганна Якiмаўна, н. ў 1884, спа­лена 21.11.1942.

ПРОХАРАЎ Пiлiп Мiронавiч, н. ў 1902, за­катаваны 21.12.1943.

СЦЕПАНЕНКА Валянцiна Канстанцiнаўна, спалена ў 1943.

23 лiстапада 1942 г. камiсiя ў складзе камi­сара партызанскага атрада 7-й брыгады Леж­нiна Мiкалая Iванавiча, мясцовых партызан Старавойтава Валянцiна Ларыёнавiча i Iвано­ва Аляксандра Рыгоравiча, старшынi калгаса iмя Будзённага Чарвiнскага Якава Сямёнавi­ча i калгаснiцы калгаса iмя Будзённага Данi­ловiч Марыi Iгнатаўны склала акт аб зверст­вах немцаў, якiя ўчынены ў в. Чарэпiта i в. Глаты.

Пасля абследавання камiсiя ўстанавiла:

21 лiстапада ў 12 гадзiн дня немцы ўварва­лiся ў вёскi Чарэпiта i Глаты i поўнасцю спалiлi вёску Чарэпiта. Згарэлi 32 дамы кал­гаснiкаў разам з надворнымi пабудовамi, увесь хлеб i корм для жывёлы, адзiн вялiкi хлеў, малацiльны ток i складскiя памяшкан­нi, закатавана, забiта i жывымi спалена 16 чалавек, наступныя:



БОНДАРАЎ Кузьма Максiмавiч, 58 гадоў, расстраляны, яго дачка БОНДАРАВА Hiнa Кузьмiнiчна, 20 гадоў, пасля катаванняў рас­страляна.

БОНДАРАВА Матрона Антонаўна, 30 га­доў, расстраляна.

БОНДАРАВА Матрона, 70 гадоў, спалена жывой.

IBAHOЎ Рыгор Фамiч, 53 гады, расстра­ляны.

КУРКОЎ Лука Iванавiч, 58 гадоў, яго жонка

КУРКОВА Ганна Пятроўна, расстра­ляны.

ЛАБКОЎСКI Яўстафiй Фiлiмонавiч, 75 га­доў, расстраляны.


Н. Я. Мацвеева.


ЛАБКОЎСКАЯ Малання Гаўрылаўна, 65 гадоў, спалена.


А. I. Чарвiнскi.


МIХАЙЛАЎ Цiхан Казiмiравiч, 75 гадоў,

МIХАЙЛАВА Iрына Фадзееўна, 60 гадоў,

МIХАЙЛАВА, 60 гадоў,

МIХАЙЛАЎ Леанiд Iванавiч. Уся сям'я зверскi закатавана i рас­страляна ва ўпор.

ШАНТАРЭНКА Фёдар Фадзеевiч, 53 гады, расстраляны каля свайго дома.

ШАЎЧЭНКА Акулiна, 60 гадоў, цяжка па­ранена.

ШУТКЕВІЧ Андрэй Пятровiч, 40 гадоў, расстраляны ва ўпор.

У в. Глаты немцы cпaлiлi 5 дамоў калгас­нiкаў разам з надворнымi пабудовамi, 3 хля­вы, 5 калгасных хлявоў з хлебам i сенам, згарэлi 3 каровы калгаснiкаў i 2 cвiннi, забiты 1 конь, забiты i спалены калгаснiк Дзямiдаў Антон Францавiч, 80 гадоў. Па-зверску зака­таваны i забiты Прохараў Пiлiп Мiронавiч, 40 гадоў.



Акт захоўваецца ў фондах Расонскага музея баявой садружнасцi.
ВЕСКА ГУЙДЫ

МАЦВЕЕВА Кацярына Фёдараўна, н. ў 1928, спалена 72.1943.

МАЦВЕЕВА Настасся Якiмаўна, н. ў 1889, спалена 7.2.1943.

НАВIЦКАЯ Аляксандра Мiхайлаўна, н. ў 1884, спалена 7.2.1943.

РУТКОЎСКАЯ Кацярына Iванаўна, н. ў 1932 у Ленiнградзе, закатавана у в. Фамiно.

РУТКОЎСКАЯ Фядосся Ларывонаўна, н. ў 1889, да вайны жыла ў Ленiнградзе, перад вайной прыехала да родных у в. Гуйды, за­хатавана 7.2.1943 у в. Фамiно.

РУТКОУСКI Георгiй Iванавiч, н. 7.2.1935 у Ленiнградзе, 7.2.1943 закатаваны ў в. Фа­мiно.

ЧАРВIНСКАЯ Ганна Герасiмаўна, н. ў 1884, спалена 7.2.1943.

ЧАРВIНСКАЯ Лiзавета Мiкалаеўна, н. ў 1911, спалена 7.2.1943.

ЧАРВIНСКАЯ Марфа Аляксандраўна, н. ў 1923, да вайны скончыла Полацкi педтэхнi­кум, партызанская сувязная, закатавана i спалена 7.2.1943, пасмяротна ўзнагароджана ­медалём “За баявыя заслугi”.

ЧАРВIНСКАЯ Марыя Архiпаўна, н. ў 1908, спалена 7.2.1942.

ЧАРВIНСКАЯ Марыя Iосiфаўна, н. ў 1913, спалена 7.2.1943.

ЧАРВIНСКАЯ Мая Iванаўна, н. ў 1937, спалена 7.2.1943.

ЧАРВIНСКАЯ Наталля Сцяпанаўна, н. ў 1889, спалена 7.2.1943.

ЧАРВIНСКАЯ Нiна Iвaнaўнa, н. у 1930, спалена 7.2.1943.

ЧАРВIНСКАЯ Нiна Цярэнцьеўна, н. ў 1935, спалена 7.2.1943.

ЧАРВIНСКАЯ Таццяна Марцiнаўна, н. ў 1923, спалена 7.2.1943.

ЧАРВIНСКАЯ Фаiна Ягораўна, н. ў 1940, спалена 7.2.1943.

ЧАРВIНСКАЯ Хрысцiна Сяргееўна, н. ў 1909, спалена 7.2.1943.

ЧАРВIНСКАЯ Юлiя Аляксандраўна, н. ў 1922, да вайны скончыла з адзнакай Полацкi лесатэхнiкум, партызанская сувязная, заката­вана i спалена 7.2.1943, пасмяротна ўзнага­роджана медалём “За баявыя заслугi”.

ЧАРВIНСКI Аляксандр Iванавiч, н. ў 1885, спалены 7.2.1943.

ЧAPBIHCKI Аляксандр Цярэнцьевiч, н. ў 1939, спалены 7.2.1943.

ЧАРВIНСКI Iван Iванавiч, н. ў 1899, з 23.8.1942 партызан 1-й Калiнiнскай брыгады, загiнуў у студзенi 1944, пахаваны ў в. Даб­раплёсы Верхнядзвiнскага р-на.

ЧАРВIНСКI Леанiд Iванавiч, н. ў 1931, спалены 7.2.1943.

ЧАРВIНСКI Mixaiл Iванавiч, н. ў 1932, спалены 7.2.1943.

ЧАРВIНСКI Mixaiл Цярэнцьевiч, н. ў 1937, спалены 7.2.1943.

ШЧАДРОВА Марыя Марцiнаўна, н. ў 1889, спалена 7.2.1943.

ШЧАДРОЎ, спалены 7.2.1943.

ШЧАДРОЎ Васiль Трафiмавiч, н. ў 1931, спалены 7.2.1943.

ШЧAДPOЎ Уладзiмiр Трафiмавiч, н. ў 1929, спалены 7.2.1943.

ЯБЛОНСКАЯ Настасся Ларывонаўна, н. ў 1852 у в. Шчалакі Гарадоцкага р-на Вiцеб­скай вобл., спалена 7.2.1943.

ЯБЛОНСКI Ягор Алянсандравiч, н. ў 1878, спалены 7.2.1943.



З успамiнаў В. Мацвеевай, былой парты­занкi брыгады iмя Ракасоўскага

Гэтая жудасная трагедыя адбылася 7-8 лютага 1943 года. Фашысцкiя люда­еды ўварвалiся ранiцай у вёскi Фамiно i Гуйды. Карнiкi падверглi самым жорст­кiм катаванням жыхароў вёскi Гуйды. Збiвaлi старых, дзяцей i жанчын. Паўрас­пранутых, збiтых выганялi на моцны ма­роз, а самi капалiся ў хатах, шукалi i за­бipaлi каштоўныя рэчы.

Асаблiва жорсткiм здзекам падверглi кapнiкi былых студэнтак Полацкага ляс­нога i педагагiчнага тэхнiкумаў, камса­молак i сувязных партызанскага атрада iмя Шчорса, сясцёр Чарвiнскiх - Юлiю i Марфу, а таксама Феню Руткоўскую, якая да вайны прыехала з дзецьмi ў Гуй­ды з Ленiнграда.

Вечарам 7 лютага Феню Руткоўскую ра­зам з дваiмi дзецьмi фашысты адвезлi з Гуйдаў у Фамiно i ў лазнi страшэнна здзеквалiся з яе. На вачах у мацi выкалалi вочы яе сыну Жоржыку, якому ў гэты дзень споўнiлася 8 гадоў. Самой Фенi пасля ўсялякiх здзекаў яшчэ жывой адсек­лi pyкi i ногi, пасля чаго мучылi дачку Кацю. У той час Кацi было 9-10 гадоў.

Гадзiн у 6-7 вечара гiтлераўцы прывя­лi пад канвоем з Гуйдаў у Фамiно ўcix жыхароў, сагналi ix у хлеў i спалiлi жы­вымi. Камсамолак Юлiю i Марфу Чарвiн­скiх, ix мацi падверглi жорсткiм здзекам. Фашысты выкручвалi iм рукi, рэзалi на­жамi. У Наталлi выразалi на грудзях пя­цiканцовую зорку, знялi з рук скуру, усю скалолi штыкамi i ледзь жывую кiнулi ў полымя. Яна крычала нечалавечым гола­сам, выпаўзла з полымя, а фашысцкiя людаеды пачалi дабiваць яе. Бiлi па гала­ве. Яе труп мы знайшлi каля згарэлага хлява з людзьмi.

У гэты момант у доме непадалёку ад страшэннага вiдовiшча п'яныя фашысцкiя вырадкi разам з палiцэйскiмi з Расон гралi на гармонiку i распявалi песнi.

Так кapнiкi расправiлiся з мiрнымi жыхарамi вёскi Гуйды. У той дзень загi­нулi i мае родныя - мацi i 13-гадовая сястра Каця.

Назаўтра ранiцай фашысты caбpaлi ўcix жыхароў вёcкi Фамiно, паставiлi ў адну шарэнгу i пачалi выклiкаць партызанскiя сем'i. Выклiканых ставiлi асобна, потым зaпaлiлi блiжэйшы дом i на вачах людзей сталi ix расстрэльваць. Жудасныя крыкi, перадсмяротныя стогны, просьбы дзяцей i старых - нiшто не магло спынiць азвя­рэлых гiтлераўцаў. Яны расстрэльвалi ўcix, а малых дзяцей вырывалi з рук мацi i кiдалi жывымi ў полымя. У гэтай жу­даснай трагедыi было забiта, закатавана i спалена больш як 70 жыхароў.

Фашысты здзеквалiся i мучылi не толь­кi людзей. Калi я з групай партызан пасля жудаснага гiтлераўскага пагрому прый­шла у сваю родную вёску, то ў хату было страшна заходзiць: усё пуста, дзверы рас­чынены, маёмасць пабiта, нават падушкi i тыя парэзаны. У кожным двары ляжалi галовы курэй. Пры ўваходзе ў дом Рут­коўскай Фенi адразу каля дзвярэй на рэменi быў павешаны кот, а каля майго дома таксама забiты наш кот i сабака. На снезе ўсюды крывавыя плямы. Падлога ў доме Чарвiнскiх уся залiта крывёй.

Потым мы прыйшлi ў Фамiно на месца жудаснай расправы над мiрным насель­нiцтвам. У адным i другiм месцы, дзе былi спалены дом i хлеў з жанчынамi, дзецьмi i старымi, ляжалi толькi кучы касцей, якiя пры першым дотыку рассыпа­ліся ў попел. Абпаленыя i знявечаныя ляжалi трупы Наталлi Чарвiнскай i Якаў­левай Любовi. Апошняя трымала на руках сваё маленькае грудное дзiця.

Такiм чынам фашысцкiя каты сцёрлi з твару зямлi вёску Гуйды i большую част­ку вёскi Фамiно.
ВЕСКА ДВОР ЧАРЭПIТА
АЛЕКСАНДРОВIЧ Аляксандр Фёдаравiч, н. ў 1937, спалены 9.2.1943 у в. Велле.

АЛЬШАННIКАВА Дар'я Ермалаеўна, н. ў 1871, спалена 11.2.1943.

ВЕЛЬСКI Казімiр Казiмiравiч, н. ў 1870, спалены 5.12.1943 у в. Клясцiцы.

БОНДАРАЎ Aнiciм Рыгоравiч, н. ў 1877, спалены 11.2.1943.

ВЯРЫГА Андрэй Станiслававiч, н. ў 1900, спалены 11.2.1943.

ВЯРЫГА Ганна Iociфaўнa, н. ў 1890, спа­лена 11.2.1943.

ВЯРЫГА Ганна Станiславаўна, н. ў 1903, спалена 11.2.1943.

ВЯРЫГА Герасiм Андрэевiч, н. ў 1935, спалены 11.2.1943.

ВЯРЫГА Iван Андрэевiч, н. ў 1933, спале­ны 11.2.1943.

ВЯРЫГА Фёкла Станiславаўна, н. ў 1912, спалена 11.2.1943.

ВЯРЫГА Эмiлiя Iосіфаўна, н. ў 1912, спа­лена 11.2.1943.

ВЯРЫГА Эмiлiя Станiславаўна, н. ў 1870, спалена 11.2.1943.

ГАЎРЫЛАВА Ганна Рыгораўна, н. ў 1901, спалена 11.2.1943.

ГАЎРЫЛАВА Зiнаiда Аляксандраўна, н. ў 1937, спалена 11.2.1943.

ГАЎРЫЛАВА Зоя Андраеўна, н. ў 1936, спалена 9.2.1943 у в. Велле.

ГАЎРЫЛАВА Кацярына Рыгораўна, н. ў 1879, спалена 11.2.1943.

ГАЎРЫЛАВА Марыя Рыгораўна, н. ў 1901, спалена 9.2.1943 у в. Велле.

ГАЎРЫЛАВА Надзея Андрэеўна, н. ў 1923, спалена 11.2.1943.

ГАЎРЫЛАВА Палiна Iociфaўна, н. ў 1936, спалена 11.2.1943.

ГАЎРЫЛАВА Paica Андрэеўна, н. ў 1931, спалена 11.2.1943.

ГАЎРЫЛАЎ Андрэй Рыгоравiч, н. ў 1895, спалены 9.2.1943 у в. Велле.



ГАЎРЫЛАЎ Ioсiф Пiлiпавiч, н. ў 1870, спалены 11.2.1943.

ГАЎРЫЛАЎ Мiкалай Андрэевiч, н. ў 1934, спалены 9.2.1943 у в. Велле.

ГАЎРЫЛАЎ Якаў Аляксандравiч, н. ў 1939, спалены 11.2.1943.

I. А. Марозаў.

ГРЫГОР'ЕВА Агафiя Сцяпанаўна, н. ў 1878, спалена 11.2.1943.

ГРЫГОР'ЕЎ Лазар Рыгоравiч, н. ў 1873, спалены 11.2.1943.

ДАМБРОЎСКАЯ Мальвiна Iociфaўнa, н. ў 1874, да вайны працавала санiтаркай у рай­бальнiцы, спалена 11.2.1943.

ДАНIЛОВIЧ Калiфаст Iociфaвiч, н. ў 1885, спалены 11.2.1943.

ЗАЛЕНСКАЯ Валянцiна Пятроўна, н. ў 1927, спалена 11.2.1943.

ЗАЛЕНСКАЯ Зiнаiда Пятроўна, н. ў 1931, спалена 11.2.1943.

ЗАЛЕНСКАЯ Марыя Iосiфаўна, н. ў 1906, спалена 11.2.1943.

ЗАЛЕССКАЯ Алена Сцяпанаўна, н. ў 1910, расстраляна ў лютым 1943.

ЗАЛЕССКАЯ Валянцiна Пiлiпаўна, н. ў 1941, загiнула ў 1944.

IВАНОВА Анiсся Сяргееўна, н. ў 1895, спа­лена 11.2.1943.

IВАНОВА Ганна Аляксееўна, н. ў 1939, спалена 11.2.1943.

IBAHOBA Кацярына Аляксееўна, н. ў 1938, спалена 11.2.1943.

IВАНОВА Лiдзiя Аляксееўна, н. ў 1918, за­гiнула ў 1943у час бамбёжкi вёскi фашысцкай авiяцыяй.

IBAHOBA Настасся Аляксееўна, н. ў 1911, спалена 9.2.1943 у в. Велле.

IВАНОЎ Аляксей Iванавiч, н. ў 1879, спа­лены 9.2.1943.

IСАКОВА Марыя Карпаўна, н. ў 1932, спа­лена 11.2.1943.

IСАКОЎ Ануфрый Якаўлевiч, н. ў 1887, спалены 9.2.1943 у в. Велле.

IСАКОЎ Вiктар Карпавiч, н. ў 1942, спа­лены 11.2.1943.




А. А. Марозава.

А. М. Марозаў.

К. Дз. Icaкoў.
IСАКОЎ Карп Дзмiтрыевiч, н. ў 1907, спа­лены 11.2.1943.

IСАКОЎ Леанiд Карпавiч, н. ў 1939, спале­ны 11.2.1943.

IСАКОЎ Mixaiл Карпавiч, н. ў 1939, спалены 11.2.1943.

IСАКОЎ Уладзiмiр Ануфрыевiч, н. ў 1929, спалены 9.2.1943 у в. Велле.

КАЗЛОЎСКАЯ Аляксандра Фёдараўна, н. ў 1883, спалена 11.2.1943.

КАЗЛОЎСКАЯ Галiна Аляксандраўна, н. ў 1941, спалена 11.2.1943.

КАЗЛОЎСКАЯ Hiнa Пятроўна, н. ў 1931, спалена 11.2.1943.

КАЗЛОЎСКАЯ Нiна Раманаўна, н. ў 1921, спалена 11.2.1943.

КАЗЛОЎСКАЯ Тамара Сцяпанаўна, н. ў 1916, спалена 11.2.1943.

КАЗЛОЎСКI Аляксандр Васiлевiч, н. ў 1942, спалены 11.2.1943.

КАЗЛОЎСКI Леанiд Iвaнaвiч, н. ў 1939, спалены 11.2.1943.

КАРЖАКОВА Агрыпiна Аляксандраўна, н. ў 1907, спалена 9.2.1943 у в. Велле.

КАРЖАКОВА Нiна Васiлеўна, н. ў 1938, спалена 9.2.1943 у в. Велле.

КАРНЕЕВА Ганна Кандратаўна, н. ў 1890, спалена 11.2.1943.

КАРНЕЕВА Дар'я Пiлiпаўна, н. ў 1882, спалена 11.2.1943.

КАРНЕЕВА Настасся Сiдараўна, н. ў 1923, да вайны працавала на торфазаводзе ў г. Сма­лявiчы Мiнскай вобл., спалена 11.2.1943.

КАРНЕЕВА Софiя Сiдараўна, н. ў 1927, спалена 11.2.1943.

КАРНЕЕЎ Васiль Максiмавiч, н. ў 1880, да вайны працаваў на торфазаводзе, спалены 11.2.1943.

КАРНЕЕЎ Мiкалай Максiмавiч, н. ў 1864, спалены 11.2.1943.

КАРНЕЕЎ Сiдар Максiмавiч, н. ў 1864, спалены 11.2.1943.

КОРАБАЎ Аляксандр Васiлевiч, н. ў 1915, спалены ў 1943 у в. Роўнае Поле.

КОРАБАЎ Iван Hecцepaвiч, н. ў 1904, спа­лены ў 1943 у в. Клясцiцы.

КОЦ Валянцiна Уладзiмiраўна, н. ў 1941, спалена 9.2.1943 у в. Велле.

КОД Таццяна Пятроўна, н. ў 1915, спалена 9.2.1943 у в. Велле.

КОЦ Уладзiмiр Уладзiмiравiч, н. ў 1938, спалены 9.2.1943 у в. Велле.

ЛАНЕЦ Васiль Iванавiч, н. ў 1888, забiты ў 1943 у лесе каля в. Чарэпiта.

ЛЕБЕДЗЕВА Эмiлiя Iосiфаўна, н. ў 1911, спалена 11.2.1943.

МАКУТАЎ Мiкалай Iгнатавiч, н. ў 1873, спалены ў 1943 у в. Клясцiцы.

МАЛЕЦКАЯ Ала Раманаўна, н. ў 1939, спалена 11.2.1943.

МАЛЕЦКАЯ Валянцiна Iосiфаўна, н. ў 1911, спалена 11.2.1943.

МАЛЕЦКАЯ Галiна Раманаўна, н. ў 1934, спалена 11.2.1943.

МАЛЕЦКАЯ Ганна Сцяпанаўна, н. ў 1880, спалена 11.2.1943.

МАЛЕЦКАЯ Эмiлiя Францаўна, н. ў 1905, спалена 11.2.1943.

МАЛЕЦКI Карп Раманавiч, н. ў 1939, спа­лены 11.2.1943.

МАЛЕЦКI Яўген Раманавiч, н. ў 1932, спалены 11.2.1943.

МАРОЗАВА Аляксандра Аляксандраўна, н. ў 1922, спалена ў лютым 1943 у в. Ушча­лёпкi.

MAРОЗABA Валянцiна Mікaлaeўнa, н. ў 1940, спалена ў лютым 1943 у в. Ушча­лёпкi.

МАРОЗАВА Зiнаiда Рыгораўна, н. ў 1896, спалена 9.2.1943 у в. Велле.

МАРОЗАВА Надзея Васiлеўна, н. ў 1927, спалена 9.2.1943 у в. Велле.

МАРОЗАВА Палiна Васiлеўна, н. ў 1929, спалена 9.2.1943 у в. Велле.

МАРОЗАЎ Apxiп Мікалаевiч, н. ў 1881, спалены 11.2.1943.

МАРОЗАЎ Васiль Мiкалаевiч, н. ў 1887, спалены 11.2.1943.

MAPОЗAЎ Iван Архiпавiч, н. ў 1918, спале­ны 11.2.1943.

МАРОЗАЎ Уладзiмiр Васiлевiч, н. ў 1940, спалены 9.2.1943 у в. Велле.

НОВIКАВА Настасся Андрэеўна, н. ў 1875, вывезена ў Германiю, далейшы лёс невядомы.

САЛАЎЁВА Валянцiна Сямёнаўна, н. ў 1934, спалена 11.2.1943.

САЛАЎЁВА Вера Аляксандраўна, н. ў 1911, спалена 11.2.1943.

САЛАЎЁВА Ефрасiння Пятроўна, н. ў 1873, спалена ў лютым 1943 у в. Клясцiцы.

САЛАЕВА Paica Сямёнаўна, н. ў 1936, спалена 11.2.1943.

САЛАЎЁЎ Васiль Фядотавіч, н. ў 1871, спалены ў лютым 1943 у в. Клясцiцы.

САПIН Максiм Сяргеевiч, н. ў 1890, спалены 11.2.1943.

СЦЕПАНЕНКА Надзея Васiлеўна, н. ў 1942, спалена 11.2.1943.

СЦЕПАНЕНКА Настасся Iванаўна, н. ў 1922, спалена 11.2.1943.

СЦЕПАНЕНКА Наталля Iванаўна, н. ў 1891, спалена 11.2.1943.

СЦЕПАНЕНКА Трафiм Сямёнавiч, н. ў 1924, з 25.8.1942 партызан 11-й Калiнiнскай брыгады, прапаў без вестак 20.12.1943 каля в. Мiлавiды.

СЦЕПАНЕНКА Ягор Сямёнавiч, н. ў 1937, спалены 11.2.1943.

ХАМЧАНОЎСКАЯ Вера Якаўлеўна, н. ў 1929, спалена 11.2.1943.

ХАМЧАНОЎСКАЯ Надзея Якаўлеўна, н. ў 1939, спалена 11.2.1943.

ХАМЧАНОЎСКАЯ Фёкла Харытонаўна, н. ў 1905, спалена 11.2.1943.

ЦЯПЕГIН Вiктар Васiлевiч, н. ў 1937, спалены 11.2.1943.

ЦЯПЕГIНА Лiдзiя Аляксееўна, н. ў 1915, спалена 112.1943.

ЦЯПЕГIНА Paica Васiлеўна, н. ў 1940, спалена 11.2.1943.

ШАДУРСКАЯ Ганна Бранiславаўна, н. ў 1861, бежанка з былога Сiроцiнскага р-на Вiцебскай вобл., спалена 11.2.1943.

ШЫДЛОЎСКАЯ Акцябрына Аляксееўна, н. ў 1940, спалена 11.2.1943.

ШЫДЛОЎСКАЯ Ларыса Аляксееўна, н. ў 1936, спалена 11.2.1943.

ШЫДЛОЎСКАЯ Настасся Цярэнцьеўна, н. ў 1885, спалена 11.2.1943.

ШЫДЛОЎ СКАЯ Праскоўя Несцераўна, н. ў 1904, спалена 11.2.1943.

ШЫДЛОЎСКI Астап Аляксеевiч, н. ў 1931, спалены 11.2.1943.

ШЫДЛОЎСКI Вiкенцiй Аляксандравiч, н. ў 1876, спалены 11.2.1943.

ШЫДЛОЎСКI Вiталь Аляксеевiч, н. ў 1939, спалены 11.2.1943.

ШЫДЛОЎСКI Якаў Аляксеевiч, н. ў 1931. спалены 11.2.1943.

ЮЗУФОВIЧ Браніслава Iосiфаўна, н. ў 1921, спалена 11.2.1943.

ЮЗУФОВIЧ Генадзь Мiхайлавiч, н. ў 1942, спалены 11.2.1943.

ЮЗУФОВIЧ Iдалiя Iосiфаўна, н. ў 1931, спалена 11.2.1943.

ЮЗУФОВIЧ Iociф Iосiфавiч, н. ў 1934, спа­лены 11.2.1943.

ЮЗУФОВIЧ Марыя Iociфaўна, н. ў 1883, спалена 11.2.1943.

ЮЗУФОВIЧ Нiна Мiхайлаўна, н. ў 1942, спалена 11.2.1943.

З успамiнаў У. П. Забалотнага, былога разведчыка 3-й Калiнiнскай брыгады

11 лютага атрад Чарнова першым ува­рваўся ў вёску Двор Чарэпiта. На краi вёскi партызаны ўбачылi забiтую дзяўчы­ну. Насупраць, цераз дарогу, каля хлява ляжалi трупы дванаццацi жанчын i дзя­цей. У трох хлопчыкаў, гадоў пяцi-сямi, былi разбiты галовы. Напэўна, фашысты, схапiўшы дзяцей за ногi, з размаху бiлi галовамi аб вугал хлява. Кроў застыла на сценках i нават на заснежаным даху.

У цэнтры вёскi стаяў дом, у якiм часта збiралася моладзь. У iм фашысты зажыва спалiлi некальнi дзесяткаў людзей, жан­чын i старых. На тым месцы засталася куча апаленых бярвён. Сюды нехта пры­вёў Фросю Яснову, якая ледзь стаяла на нагах.

- Карнiкi,- расказала яна,- урыва­лiся ў хаты i хапалi ўcix, хто трапляўся iм на вочы, затым вялi да афiцэра. Той указваў, каго куды дзець. Дом быў ужо поўны нашых вяскоўцаў, а немцы ўсё працягвалi запiхваць туды арыштаваных. А потым салдаты пачалi страляць з аўта­матаў. Я ўпала на падлогу памiж забiты­мi. Хату абклалi саломай i падпалiлi. Мно­гiя згарэлi. А я з трохгадовым сынам цудам уратавалася. Памятаю, разам са мной выпаўзаў з полымя i стары Кар­нееў...



Iван Чарноў са сваiм штабам звычайна размяшчаўся у хаце старога Карнеева. Ён з групай партызан пайшоў па крыва­вым следзе, якi вёў за вёску ў хмызняк. Хутка чарноўцы прынеслi на руках Кар­неева ў вёску. Стары тут жа сканаў. Яго пахавалi ў адной магiле з yciмi аднавяс­коўцамi, што па-зверску былi закатаваны фашыстамi.
ВЕСКА ЗMITPOBA

А. А. Казлоўская.
ВАШЧАНКА Данiла Пракопавiч, н. ў 1920, з 9.8.1942 партызан Расонскай брыгады iмя Сталiна, загiнуў 1.1.1943 пры падрыве чыгуначнага моста на лiнii Рыга - Вялiкiя Лукi ў Невельскiм р-не Пскоўскай вобл., пахаваны на могiлках у в. Краснаполле.

КАВАЛЕЎСКАЯ Настасся, н. ў 1908, па­мерла ў 1944 ад сыпнога тыфу, пахавана на могiлках у в. Горы.

КАВАЛЕЎСКI Mixaiл Пiлiпавiч, н. ў 1924, з 25.8.1942 разведчык 1-й Калiнiнскай брыга­ды, трапiў у палон 4.9.1943, закатаваны ў в. Iдрыца Невельскага р-на Пскоўскай вобл.
ВЕСКА ЗЯЛЁНАЯ РОШЧА
АНДРЭЕВА Эмiлiя М., спалена жывой 3.11.1943.

ДАРАНКОЎСКАЯ Еўдакiя Цiмафееўна, н. ў 1910, швачка Расонскай брыгады iмя Сталiна, спалена ў 1943 у в. Гальнiца.

ДАРАНКОЎСКАЯ К., спалена жывой 3.11.1943.

ДАРАНКОЎСКАЯ Марыя, забiта ў лiста­падзе 1943 у в. Гальнiца, пахавана на могiлках у в. Касiлаўка.

ДАРАНКОЎСКАЯ Ядвiга Антонаўна, н. ў 1939, спалена ў 1943 у в. Гальнiца.

ДАРАНКОЎСКI Антон Лявонавiч, забiты ў лiстападзе 1943 у в. Гальнiца, пахаваны на мо­гiлках у в. Касiлаўка.

ДАРАНКОЎСК1 Станiслаў Антонавiч, н. ў 1936, спалены ў 1943 у в. Гальнiца.

КУЗЬМЕНКА Любоў Сямёнаўна, н. 27.9.1941, памерла ад голаду 23.21943 у в. Ла­тышы.

НIКАЛАЕВА, загiнула ў вераснi 1943 у час бамбёжкi, пахавана на могiлках у в. Альбрэхтава.

НIКАЛАЕВА Лiдзiя Цiмафееўна, н. ў 1928, спалена ў в. Гальнiца 3.11.1943, пахавана на могiлках у в. Гальнiца.

НIКАЛАЕЎ Цiмафей Фамiч, шавец Расонс­кай брыгады iмя Сталiна, загiнуў у вераснi 1943 у час бамбёжкi, пахаваны на могiлках у в. Альбрэхтава.

ПАРАДНЯ П., спалена жывой 3.11.1943.

СЕРНIЧЭНКА, н. у 1940, да вайны жыла ў Маскве, спалена жывой 3.11.1943.

СЕРНIЧЭНКА В. К., спалена жывой 3.11. 1943.


ВЕСКА IЗБIШЧА
АЛЬШАНIКАВА Аксіння Пятроўна, н. ў 1870, спалена ў 1943.

АЛЬШАНIКАВА Таццяна Аляксандраўна, н. ў 1936, памерла ад тыфу ў 1943.

АЛЬШАНIКАЎ Пётр Аляксандравiч, н. ў 1931, памёр ад тыфу ў 1943.

БАБРОВА Агафiя Емяльянаўна, н. ў 1911, сястра партызана, расстраляна 11.2.1943.

БАБРОВА Марыя Емяльянаўна, н. ў 1914, сястра партызана, расстраляна 11.2.1943.

БАБРОЎ Емяльян Арцёмавiч, н. ў 1880, бацька партызана, расстраляны 11.2.1943.

БРУЕВА Ганна Якiмаўна, н. ў 1916, рас­страляна ў 1943.

ВАРАТЬIНСКАЯ Ганна Уладзiмiраўна, н. ў 1915, да вайны жыла ў в. Гарбачэва, загiнула ў 1944.

ВЯСНОЎ Леанiд Арцёмавiч, н. ў 1930, памёр ад сыпнога тыфу ў 1944, пахаваны на могiлках у в. Заазер'е.

ГАТОЎСКАЯ Наталля Улaдзiмiрaўнa, н. ў 1902, сястра партызана, расстраляна 11.2. 1943.

ДЗМIТРАЧЭНКА Baсiлica Мiхайлаўна, н. ў 1913, расстраляна ў 1943.

ЗЯЗЮЛЬКIН Васiль Барысавiч, н. ў 1920, да вайны працаваў трактарыстам Расонскай МТС, з 1.6.1942 партызан Расонскай брыгады iмя Сталiна, загiнуў у 1943.

ЗЯЗЮЛЬКIН Сцяпан Барысавiч, н. ў 1918, лейт., камандзiр узвода Расонскай брыгады iмя Сталiна, загiнуў 1.10.1943, пахаваны ў в. Заазер'е.

КIСЯЛЁЎ Сямён Рыгоравiч, н. ў 1858, спа­лены ў 1943.

КОНАНАВА Настасся Сямёнаўна, н. ў 1871, спалена ў 1943.

1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка