Коваль С. В. Праблемы сучаснай беларускай мовы І магчымыя спосабы ІХ вырашэння




Дата канвертавання06.07.2016
Памер18.26 Kb.
Коваль С. В.

ПРАБЛЕМЫ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І МАГЧЫМЫЯ СПОСАБЫ ІХ ВЫРАШЭННЯ

Навуковы кіраўнік ст. выкл. Ратынская Н. В.

Кафедра беларускай і рускай моў

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, г. Мінск
Размяшчэнне нашай краіны ў цэнтры Еўропы спрыяла таму, што ў розныя гістарычныя перыяды тэрыторыя сучаснай Беларусі ўваходзіла ў склад розных краін. Гэтыя гістарычныя падзеі акрэслілі праблему сучаснай беларускай мовы і культуры беларускага маўлення. Па дадзеных перапісу 2009 года шэсцьдзясят працэнтаў жыхароў Рэспублікі Беларусь назвалі роднай мовай беларускую. Таму паўстае пытанне: чаму мы, называючы сябе беларусамі, не размаўляем на роднай мове? Адказ будзе адназначным: таму, што мы не ведаем сваёй мовы.

Ніякім чынам не хачу пакрыўдзіць людзей, якія працавалі і працуюць над стварэннем багатай мастацкай, навуковай і грамадска-палітычнай літаратуры, над выданнем беларускіх слоўнікаў і энцыклапедый. Але, нягледзячы на тое, што ў мове маецца ўвесь неабходны інструментарый, давайце прызнаем той факт, што беларуская мова не з’яўляецца рэальным сродкам камунікацыі беларусаў.

Чысціня культуры маўлення набывае сваю актуальнасць, таму што на сёння жаргон моладзі з’яўляецца прызнанай рэальнасцю. Але ж прычын, каб утойваць нешта ад іншых, у нас няма. Мы – моладзь, не бачым у гэтым нічога своеасаблівага і нас ніякім чынам не цікавіць рэакцыя старэйшага пакалення на наш слэнг. Для таго, каб гэтая праблема не закранула нашых дзяцей, пачынаць вырашаць яе патрэбна ўжо зараз, шукаючы для гэтага новыя шляхі.

Тады чаму на сённяшні дзень застаецца актуальнай праблема захавання нашай мовы, як нацыянальнай мовы беларусаў. Чаму беларуская мова ўнесена ў спіс ЮНЕСКА як мова, якой пагражае заняпад і забыццё.

Асабіста я лічу, што нам неабходна:

- у паўсядзённым жыцці часцей бачыць і чуць інфармацыю, якая б падавалася на роднай мове: назвы разнастайных устаноў і прадпрыемстваў; назвы беларускіх прадуктаў і вырабаў, іх састаў павінны быць напісаны на беларускай мове;

- газеты і часопісы неабходна выдаваць на беларускай мове, а не выкарыстоўваць толькі беларускую назву;

- у навучальных установах выкладаць прадметы на беларускай мове;



- зрабіць дзяржаўнай толькі адну мову - беларускую.

Пераканана, што толькі мы зможам і павінны зрабіць так, каб беларуская мова стала сапраўднай каралевай моў, і нам не сорамна было б гаварыць: “Дзякую за ўвагу” і “Да пабачэння”!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка