Контр-адмірал П. Ц. Бандарэнка




Дата канвертавання04.05.2016
Памер39.33 Kb.
Контр-адмірал П. Ц. Бандарэнка
Усё жыццё Пятра Ціханавіча Бандарэнкі – яркі пыклад барацьбы за Савецкую ўладу, за ўмацаванне Узброеных Сіл СССР, барацьбы за абарону гарадоў-герояў Адэсы, Севастопаля, Сталінграда і іншых гарадоў.

Пётр Ціханавіч нарадзіўся ў фёсцы Старая Зенькавіна Кармянскага раёна. Бацька яго быў да рэвалюцыі селянінам-бедняком. Удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904-1905 гг, служыў на праслаўленым караблі “Вараг”. Сваю любоў да мора ён перадаў свайму сыну Пятру. Бацька вярнуўся з вайны і палону з Японіі ў 1907 годзе. Здароўе яго было слабае. Пятру прыйшлося з дзяцінства весці гаспадарку. Бацька хацеў даць сыну хаця б якую-небудзь адукацыю. Пётр спачатку вучыўся ў школе І ступені, а затым працягваў вучобу ў Карме ў школе ІІ ступенію Ён паказаў сябе старанным і дысцыплінаваным вучнем і яго выбралі старшынёй вучнёўскага камітэта.

Наступіў 1917 год. Адбылося дзве рэвалюцыі. І да сялян Кармяншчыны дайшлі чуткі аб пераходзе ўсёй улады ў рукі рабочых і сялян на чале з партыяй бальшавікоў, аб першых дэкрэтах “Аб міры” і “Аб зямлі”. У вёсцы Старая Зенькавіна, як і ў іншых вёсках, сталі дзяліць зямлю. Атрымала яе і сям’я Ціхана. Але сам Ціхан да гэтых шчаслівых дзён не дажыў.

Гэта былі шчаслівыя і трывожныя гады, напоўненыя рэвалюцыйнай рамантыкай. Умацаванне новага ішло ў жорсткай барацьбе са старым. Барацьба поглядаў часта пераходзіла ў фізічную расправу і над тымі, хто змагаўся за новы лад, і над тымі, хто трымаўся за старое. Барацьба ішла не на жыццё, а на смерць.

У пачатку 1919 года па прапановы партыйнай ячэйкі Кармянскай воласці была створана камсамольская ячэйка. Сакратар партячэйкі тав. Пухальскі звярнуўся да бядняцкай моладзі з заклікам уступіць у рады камсамола. На першым камсамольскім сходзе ў рады камсамола ўступілі Пётр Бандарэнка, Апанас Маскалёў, Ігнат Усевіч, Аляксандр Ільюшчанка, Іван Драздоў, Павел Бандарэнка, Дзяніс Шугаёў і іншыя. Сваю дзейнасць камсамольцы праводзілі па ўмацаванню Савецкай улады на вёсцы, дапамагалі дзяліць зямлю сярод сялян, дапамагалі сем’ям чырвонаармейцаў, строга сачылі за выкананнем паставак дзяржаве, воінскага абавязку, аказвалі дапамогу фронту.

Па прапанове начальніка міліцыі Івана Андрэевіча Ільюшчанкі камсамольцы на чале з П. Бандарэнкам стварылі атрад па барацьбе з бандытызмам і контррэвалюцыяй. Вучыліся ў школе і два разы на тыдзень вечарамі займаліся ваеннай справай.

Калі краіна аказалася ў кальцы белагвардзейскіх армій Калчака, Дзянікіна, Юдзеніча, то Пётр Бандарэнка і яго сябар Апанас Маскалёў першымі пайшлі дабраахвотнікамі ў Чырвоную Армію з Кармяншчыны. Пётр і Апанас сталі маракамі Дняпроўскай флатыліі. Праз год П. Бандарэнка быў мараком праслаўленага рэвелюцыйнага Балтыйскага Флоту, дзе яго ў 1920 годзе прынялі ў рады партыі. Як перакананага камуніста ў 1923 годзе Пятра накіравалі ў ваеннае палітычнае вучылішча імя Рошаля, якое выпускала камісараў ваенных караблёў. Па заканчэнні яго Бандарэнку накіравалі камісарам самага вядомага карабля на Чорным моры лінкора “Парыжская Камуна”. Праз 4 гады ён паступае ў ваенна-палітычную акадэмію мія Зіленіна. Пасля заканчэння акадэміі П. Ц. Бандарэнку было прысвоена высокае воінскае званне брыгаднага камісара, а затым дывізіённага камісара і назначаюць начальнікам палітычнага ўпраўлення Чарнаморскага флоту.

Вясной 1939 года маракі Чарнаморскага флоту пасылаюць свайго “Бацю” дэлегатам ХУІІІ з’езда Камуністычнай партыі. У тыя дні газета “Звязда” пісала пра яго, як здольнага ваенаначальніка і палітработніка, які карыстаўся вялікай павагай у маракоў-балтыйцаў і маракоўчарнаморцаў.

Вялікай падзеяй у вёсцы Старая Зенькавіна было тое, калі Пётр Ціханавіч прыязджаў у водпуск. Прыходзілі суседзі, знаёмыя. Кожны хацеў пагутарыць з ім. П. Ц. Бандарэнка любіў раніцай пахадзіць па калгасных палях, сустрэцца з людзьмі.

Вось што піша ў свёй кнізе “Вызваленне Адэсы” віцы-адмірал Ілья Ільіч Азараў пра начальніка палітычнага упраўлення Чарнаморскага флоту Бандарэнку. “Пётр Ціханавіч Бандарэнка быў адным са старэйшых флоцкіх палітработнікаў. Ён удзельнічаў у грамадзянскай вайне, прайшоў суровую школу жыцця ад байца да начальніка палітупраўлення флоту. Акадэмію закончыў раней нас на некалькі гадоў. Да яго на прыём мог прыйсці любы. Ён умеў выслухаць кожнага. Як камуніст ён ураўнаважаны, з адкрытай душой чалавек. Ён умеў даць разумную параду, растлумачыць любое пытанне. На флоце яго любілі і паважалі”.

Цёплымі ўспамінамі пра Пятра Ціханавіча дзеліцца Ігнат Усевіч, які гаварыў: ”Я заўсёды ганарыўся сваім сябрам, ён сапраўдны камуніст, герой Адэсы і Севастопальскай абароны. Ён усё жыццё аддаў вялікай справе Леніна і ўнёс ўклад у абарону Радзімы”.

А вось успаміны Дзяніса Дзмітрыевіча Шугаева, які сустрэўся са сваім сябрам у 1942 годзе ў г. Туапсе, дзе быў размешчаны штаб Чарнаморскага флоту. “Я – старшы лейтэнант Чырвонай Арміі, ён – дывізіённы камісар, контрадмірал – размаўлялі аб справах, успаміналі дні маладосці. Час быў адчайны і на развітанне Пётр адзначыў: “Нічога, Дзяніс, выганім фашыстаў. Пабываем яшчэ ў роднай Беларусі, пакаштуем беларускай бульбы і кіслага малака”.

За вялікія заслугі перад Радзімай контр-адмірал П. Ц. Бандарэнка ўзнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і многімі медалямі.

Апошні раз Пётр Ціханавіч прыязджаў на Радзіму ў жніўні 1949 года. Быў некалькі дзён. Цікавіўся справамі землякоў, хто застаўся пасля вайны.

У гэты час праходзіў раённы партыйны сход. Першы сакратар РК КПБ М. І. Пагарскі запрасіў Бандарэнку выступіць перад камуністамі. Член КПСС Я. І Караткевіч, які быў тады старшынём Кармянскага сельсавета і ўдзельнікам партыйнага сходу, успамінае: “Гэта была хвалюючая прамова. Пётр Ціханавіч гаварыў аб міжнародных падзеях, аб унутраным жыцці нашай краіны, аб планах партыі на быдучае, аб абавязку камуністаў Кармяншчыны па хутчэйшаму аднаўленню народнай гаспадаркі”.

Пятра Ціханавіча Бандарэнкі трагічна не стала вясной 1950 года.

Яго партрэты знаходзяцца ў музеях гарадоў-герояў Адэсы, Севастопаля, Валгаграда і Мінска побач з партрэтамі відных ваеначальнікаў Флоту Акцябарскім, Азаравым, Рогавым, Жукавым, Рыжовым і іншымі.

В. Бандарэнка, 28 мая 1977 г.



выкладчык гісторыі

Кармянскай СШ №2


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка