Конкурсу "Вялікоднае яйка"




Дата канвертавання18.05.2016
Памер18.85 Kb.
Умовы правядзення

конкурсу “Вялікоднае яйка”


Удзельнікі конкурсу

  • ўдзельнікамі конкурсу могуць быць як індывідуальныя аўтары распісаных яек, так і аўтарскія калектывы (сямейныя, школьныя, студэнцкія, і г.д.).


Парадак правядзення конкурсу

  • Конкурс праводзіцца па двух намінацыях:




Традыцыйная пісанка

Арыгінальная пісанка

Асноўныя крытэрыі адзнакі:




Асноўныя крытэрыі адзнакі:

  • майстэрства ў тэхніцы выканання пісанкі;

  • арыгінальнасць;

  • незвычайны падыход: выкарыстанне нестандартных матэрыялаў, тэхнік, прыёмаў і прыстасаванняў.


Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да прац

  • Пісанка можа быць зроблена з любога яйка.

  • Да пісанкі трэба прымацаваць таблічку (паперку) з прозвішчам аўтара ці назвай калектыва і прыдумаць падстаўку для яйка.

  • Колькасць работ, якія прадстаўляюцца ўдзельнікамі на конкурс, не абмяжоўваецца.

  • Сваю работу трэба прадставіць на выставу “Хрыстос васкрос на ўвесь свет!” у Дзяржынскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей.

  • Падвядзенне вынікаў конкурсу 14.05.2016 г. у г. Дзяржынск.


Конкурсная камісія

  • Для падвядзення вынікаў конкурсу будзе створана конкурсная камісія.

  • Конкурсная камісія прымае рашэнне аб пераможцах шляхам адкрытага галасавання.

  • Конкурсная камісія акрамя прызавых месцаў можа прысудзіць заахвочвальныя прызы для аўтараў выбітных пісанак.


Тэрміны правядзення конкурсу

  • Рэгістрацыя ўдзельнікаў конкурсу будзе праходзіць з 15 красавіка па 08 мая ў Дзяржынскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.

  • Урачыстае віншаванне удзельнікаў і пераможцы конкурсу будзе праходзіць 14.05.2016 г. падчас закрыцця выставы “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!”. Пасля падвядзення вынікаў конкурсу пісанкі будуць перавезены ў г. Мінск.


Жадаем поспеху!



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка