Конкурсу творчых праектаў «Мае землякi мой гонар»




Дата канвертавання16.03.2016
Памер50.72 Kb.
Палаженне
аб правядзеннi рэспублiканскага конкурсу творчых праектаў
«Мае землякi – мой гонар» у рамках рэспублiканскай акцыi
навучэнскай моладзi «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»*

1. Агульныя палажэнні

1.1. У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (далей – акцыя), зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 г. № 65 і планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках акцыі на 2013-2015 гады, зацверджаным Намеснікам Міністра Рэспублікі Беларусь ад 6.02.2013 г. № 11-01-12/400/дс/2, у рамках акцыі праводзяцца:



  • конкурс юных экскурсаводаў «Мая радзіма – Беларусь»;

  • краязнаўчая акцыя «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»;

  • аграбіялагічны конкурс «Юны натураліст»;

  • конкурс творчых работ «Наш падарунак Перамозе»;

  • конкурс творчых праектаў «Мае землякі – мой гонар»;

  • конкурс відэафільмаў «Мая чароўная Беларусь».

1.2. Заснавальнікам конкурсаў акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Па даручэнні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсаў акцыі ажыццяўляюць: установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства», установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі», установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці», рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост».

2. Тэрміны правядзення конкурсаў

2.1. Конкурсы праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ва ўстановах адукацыі абласнога (Мінскага гарадскога) і рэспубліканскага падпарадкавання;

другі этап (адборачны) – раённы, у тым ліку для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне; гарадскі (акрамя г. Мінска);

трэці этап (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел установы адукацыі абласнога і Мінскага гарадскога падпарадкавання;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі. Рэспубліканскі этап праводзіцца ў два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў абласных этапаў конкурсаў, а на выніковым – творчая абарона навучэнцамі сваіх конкурсных работ.

2.2. Рэгіянальныя саветы па правядзенні акцыі ўстанаўліваюць тэрміны правядзення адборачных этапаў конкурсаў.

3. Асаблівасці правядзення конкурсаў акцыі

Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд акцыі (2006-2015 гг.).

4. Арганізатарам правядзення конкурсу творчых работ «Мае землякі – мой гонар» з’яўляецца установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі».

5. Конкурс праводзіцца з сакавіка па снежань 2015 года.

6. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі.

7. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:


  • фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю;

  • равіццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, далучэннне іх да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей малой радзімы;

  • папулярызацыя імёнаў славутых землякоў сродкамі даследчай і мастацкай дзейнасці;

  • выкарыстанне сямейнага патэнцыялу навучэнцаў у даследаванні і прапагандзе творчасці знакамітых людзей Бацькаўшчыны.

8. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  • «Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны» (калектыўная);

  • «Творцы сучаснай гісторыі» (індывідуальная).

У намінацыі «Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны» на конкурс прадстаўляюцца даследчыя матэрыялы аб жыццёвым, працоўным шляху, творчай дзейнасці славутага земляка-сучасніка, у якія ўваходзяць:

  • звесткі аб малой радзіме (мясцовасці, дзе нарадзіўся аўтар), аб гістарычных і культурных асаблівасцях краю;

  • матэрыял аб жыццёвым і працоўным шляху славутага земляка-сучасніка (пісьменнік, паэт, кампазітар, майстар народнай творчасці, дзеяч навукі, мастацтва, палітычны ці дзяржаўны дзеяч, перадавік сельскай гаспадаркі, прамысловасці і інш.);

  • апісанне творчай дзейнасці, поспехаў і дасягненняў земляка;

  • выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі, матэрыялы, размешчаныя ў сродках масавай інфармацыі і г.д.;

  • матэрыялы, якія пацвярджаюць папулярызацыю імя і дзейнасці славутага земляка;

  • прапановы аўтара работы па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання, з мэтай прапаганды дасягненняў земляка, яго дзейнасці і творчасці.

У намінацыі «Творцы сучаснай гісторыі» на конкурс прадстаўляюцца:



  • відэаматэрыял (інтэрв’ю, відэасюжэт) аб дзейнасці земляка-сучасніка;

  • тэкставая анатацыя, якая змяшчае кароткія звесткі аб аўтары работы і славутым земляку.

Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар выступае ў ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або карэспандэнта.

Патрабаванні да відэаматэрыялу: працягласць – да 5 хвілін у фармаце avi, mpg, wmv.

9. Конкурсныя работы павінны мець тытульныя старонкі на дзвюх мовах (рускай і беларускай) з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы работы; інфармацыяй аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/гурток) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

Конкурсныя матэрыялы, у тым ліку на электронным носьбіце (па 6 лепшых работ у кожнай намінацыі  – пераможцаў абласнога, Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, пратаколы пасяджэння журы), дасылаюцца на рэспубліканскі этап да 31 кастрычніка 2015 года на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Кірава, 16, установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі».

Тэлефон: (017) 327 31 38, e-mail: nchtdm@mail.ru.

Па выніках конкурсу будзе выдадзены зборнік лепшых работ.

Конкурсныя работы акцыі прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і абавязкова на электронным носьбіце, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

10. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў

Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе рэгіянальнымі і рэспубліканскім саветамі па правядзенні акцыі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і прызёраў, а таксама вырашае пытанні іх заахвочвання.

Выніковы тур рэспубліканскага этапу конкурсаў акцыі, канчатковае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсаў адбудзецца на выніковым зборы актыву акцыі ва установе адукацыі «Нацыянальны адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак» у лістападзе-снежні 2015 года.



Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі.
*Вытрымка з ПАЛАЖЭННЯ аб правядзенні конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Я – грамадзянін Беларусі»


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка