Конкурсу складання шахматных задач «якаву камянецкаму 100»




Дата канвертавання24.06.2016
Памер75.09 Kb.
ПАПЯРЭДНІЯ ВЫНІКІ МЕМАРЫЯЛЬНАГА КОНКУРСУ СКЛАДАННЯ ШАХМАТНЫХ ЗАДАЧ «ЯКАВУ КАМЯНЕЦКАМУ – 100»
Конкурс ладзіўся па складанні двуххадовак, прычым колькасць фігур у кожнай задачы не павінна была перавышаць 16. У адпаведнасці з Палажэннем, зацверджаным 27.05.2014, у конкурсе маглі браць удзел аматары – жыхары Беларусі, якія за апошнія гады не атрымлівалі прызоў у міжнародных спаборніцтвах. Ад кожнага праблеміста прымаліся максімум тры задачы.
К 01.10.2014 паступіла 26 твораў ад 12 аўтараў (двое з іх удзельнічалі па-за конкурсам) з розных рэгіёнаў Беларусі. Творчыя вынікі спаборніцтва суддзя лічыць добрымі. На жаль, юніёры (U-16) і жанчыны не адгукнуліся на заклік паспрабаваць сябе ў кампазіцыі, дарма што для іх былі прадугледжаны спецыяльныя заахвочванні.
І

прыз
прысуджаецца наступнай задачы:

Міхаіл Кошаль, г. Мінск


Белыя: Крf8, Фс8, Тс4, Сh8, Kb7, Kb3, пп: а5, f3 (8)

Чорныя: Крd5, Td3, Cb5, Ka4, пп: е3, f7 (6)


Cпачатку 1…Сс6 (а) 2.Ф:с6Х, 1…Кс5 (b) 2.T:c5X.

1.Tc7? (2.Фf5X – A) 1…Cd7 2.Ф:d7X, але 1…Сс6 (а)!, 1.Тf4? (2.Tf5X), але 1…Кс5 (b)!



Рашае 1.Те4! (пагроза 2.Те5Х) 1…Сс6 (а) 2.Фf5Х (A), 1…Kc5 2.Ф:с5Х, 1…f6 2.Фе6Х, 1…Т:b3 2.Td4X.

Варыянты пачатковай пазіцыі аб’яднаны з рашэннем простай пераменай. Падманлівыя спробы абвяргаюцца тэматычнымі хадамі чорных. Элемент (парадокс) тэмы Дамброўскіса.


ІІ прыз

А


ляксандр Рушлевіч, г. Ліда
Белыя: Крg1, Фh8, Cc2, Cf6, Kd4, Ke3, пп: b3, c4 (8)

Чорныя: Крd2 (1)


1.Фf8? Kpe1 2.Фb4X, 1…Kpc3 2.Kf3X, 1…Kp:e3 2.Фh6X, але 1…Крс1!

1.Сg5? Kpe1 2.Kg2X, 1…Крс1 2.Кd1X, але 1…Крс3!

1.Се7? Кре1 2.Сb4X, 1…Kpc3 2.Kf3X, 1…Kp:e3 2.Cg5X, але 1…Крс1!

Рашае 1.Фd8! Kpe1 2.Фа5Х, 1…Крс3 2.Кс6Х, 1…Кр:е3 2.Сg5X, 1…Kpc1 2.Ke2X.

Неаднаразовая перамена матаў, прамыя і ўскосныя батарэі, «зорачка» караля.


ІІІ прыз

Мікалай Наруць, г.п. Плешчаніцы


Б

елыя: Крb8, Фg3, Tc5, Kf4, пd3 (5)

Чорныя: Кра6, пb7 (2)


1.Ke6? Kpb6 2.Фd6X, 1…b6 2.Kc7X, але 1…b5!

1.d4? Kpb6 2.Фg6X, 1…b6 2.Фа3Х, але 1…b5!



Рашае 1.Фе1! Крb6 2.Фа5Х, 1…b6 2.Фа1Х, 1…b5 2.Tc6X.
У мініятуры добра праведзена тэма Загаруйкі: шэсць розных матаў на два аднолькавыя хады чорных у трох фазах. Першыя хады белых забяспечваюць чысціню перамены гульні: варыянты магчымы толькі ў «сваёй» фазе. Яшчэ 1.Фg7? (пагроза 2.Ф:b7X) b5 2.Фа7Х, абвяржэнне 1…Крb6! Белы конь патрэбны для 1.Ке6?, аднак ён мае і тэхнічную функцыю: без яго мелася б пабочнае рашэнне 1.Фс7.
Далей адзнакі размяркоўваюцца наступным чынам:


Ганаровы водгук

А


ляксандр Шаўчук, г. Гомель
Белыя: Кра3, Фd6, Тс1, Сс2, Ке3, пе6 (6)

Чорныя: Крb5, Фh7, Tg5, Cg6, Kf8, пп: a5, a6, b3, b6, d7 (10)


1.Сf5? T:f5 2.Фd3X, 1…C:f5 2.Фd5X, але 1…Фе7!

Рашае 1.Кf5! (белыя саступаюць поле с4 чорнаму каралю).1…Т:f5 2.Cd3X, 1…C:f5 2.Фd5X (1…Kpc4 2.Cd3X). Двойчы тэма Новатнага з пераменай матуючай фігуры ў адным варыянце на полі d3. Выбар ахвяры белай фігуры на адным полі.
Г

анаровы водгук

Іван Чэпа, г. Мінск


Белыя: Крf1, Te6, Ce8, Cf4, Kd5, пп: g3, h4 (7)

Чорныя: Крg4 (1)


1.Те2? (А) Крh3 2.Cd7X (B), 1…Kpf3 2.Ch5X, але 1…Крf5!

Рашае 1.Сd7! (B) Kph3 2.Te2X (A), 1...Kpf3 2.Te3X, 1...Kph5 2.Th6X, 1...Kpf5 2.Ke3X. Чаргаванне ўступнага і матуючага хадоў (АВ – ВА) на 1…Крh3; тэма Салазара, а таксама перамена мата на 1…Крf3. Сучасны змест – шкада, што не атрымалася мініятура.
Пахвальны водгук

М


іхаіл Кошаль, г. Мінск
Белыя: Кре1, Фg8, Tb7, Th3, Cg3, Kd8, Kf2, пb3 (8)

Чорныя: Крd5, Kh8, пп: с7, с5, d4, f7, f5 (7)


Спачатку 1…с6 2.Тd7X.

1.Т:с7? (2.Тd7X) с4 2.bcX, але 1…f4!

1.Th5? (2.T:f5X) d3!

1.Cf4? (2.Фg2X) c4!



Рашае 1.С:с7! (пагроза 2.Фg2X) c4 2.Tb5X, 1…d3 2.T:d3X, 1…f4 2.Th5X.

Варыянты з абаронай пешкамі ў рашэнні абвяргаюць тры падманлівыя спробы.


П

ахвальны водгук

Міхаіл Паляшчук, в. Меляшы, Лідскі раён


Белыя: Крf1, Фb8, Kf2, пd6 (4)

Чорныя: Крg3, Ch4, пf4 (3)


У пачатковай пазіцыі ёсць 1…Крf3 2.Фb3X, 1…f3 2.d7X.

Рашае 1.Фh8! 1…Kpf3 2.Фс3Х, 1…f3 2.Фе5Х, 1…Крh2 2.Ф:h4X, 1…C~ 2.Фh3X.

Калі ферзя пераставіць на а2, то рашае 1.Фе6! Крf3 2.Фb3X, 1…f3 2.Фе5Х, 1…Крh2 2.Фh3X. Змястоўная мініятура з пераменай гульні.


П

ахвальны водгук

Аляксандр Белы, г. Орша


Белыя: Крg2, Te8, Tg8, Ca7, Kd6, Кf8, пd2 (7)

Чорныя: Крf4, Ca3, Kf2, пп: c5, c3, d3, f5 (7)


1.Te1? (пагроза 2.Ке6Х – А), але 1…Ке4! (а).

1.Tg3? (пагроза 2.Кg6Х – B), але 1…Kg4! (b).


Рашае 1.Кf7! (пагроза 2.Сb8X). 1…Ke4 (a) 2.Ke6X (A), 1…Kg4 (b) 2.Kg6X (B), 1…c4 2.Ce3X. Вядомы механізм тэмы Дамброўскіса выкарыстаны эканамічна дзякуючы ўдалай безбатарэйнай пагрозе ў рашэнні.

П

ахвальны водгук

Віктар Паляшчук, в. Меляшы, Лідскі раён


Белыя: Крh7, Фf3, Ch6, Kd3, Kd4 (5)

Чорныя: Крd1, Tc5, Te1, Cb1, Kd6, пп: e2, f7 (7)


Спробу 1.Фе4? (пагрозы 2.Кb2X, 2.Kf2X) абвяргае 1…Тg5!

Рашае 1.Фе3! (пагроза 2.Фd2X). 1…Tc2 2.Kf2X (не 2.Кb2X?), 1…Ке4 2.Кb2X (не 2.Кf2X?). Дзве пагрозы падманлівай спробы з’яўляюцца матамі варыянтаў у рашэнні. Тэма Рудэнкі з «антыдуалямi»: абароны чорных дадаткова не дазваляюць адбыцца іншаму мату. Яшчэ 1…Тg5 (Kc4) 2.Фс1Х, 1…С:d3 2.Ф:d3X.




Пахвальны водгук

Міхаіл Крупнік, г. Мінск


Белыя: Кра3, Фb5, Cc8, Cf4, Kb4, пd2 (6)

Чорныя: Крd4, Фh3, Td8, Te7, Ce8, Cf8, пп: а7, d3, e4 (9)


Рашае 1.Cd7! Td:d7 2.Kc6X, 1…C:d7 2.Фd5X, 1…Ф:d7 2.Ce3X, 1…Te:d7 2.Cе5X.

Тэма Новатнага і два дадатковыя варыянты з хадамі чорных на тэматычнае поле d7.



П

ахвальны водгук

Васіль Жуковіч, г. Мінск


Белыя: Кре8, Фе1, Сf3, Kh5, пс3 (5)

Чорныя: Крd6, пе6 (2)


1.Фg1? Kpe5 2.Фс5Х, 1…е5 2.Фb6X, але 1…Крс7!

Рашае 1.Фh4! Kpe5 2.Фf4X, 1…e5 2.Фе7Х, 1…Крс5 2.Фb4X, 1…Kpc7 2.Фd8X. Перамена гульні з добрым першым ходам рашэння.

Спецпрыз за выяўленчую задачу

Іван Чэпа, г. Мінск


Б

елыя: Крb6, Td4, Tf4, Cb5, Cg5, Ke5, Kf7, пп: b4, c5 (9)

Чорныя: Кре6, Сс6, пп: b7, d7, d5, f5, g6 (7)


Пазіцыя выяўляе лік «100». Спроба 1.Сс4? – (А) dc 2.Td6X (B), 1…Ca4(b5) 2.C:d5X, але 1…d6!

Рашае 1.Т:d5! (пагроза 2.Тd6X – B) 1…Kp:d5 2.Cc4X – (A), 1…C:d5 2.C:d7X. Незвычайнае і ўдалае спалучэнне скахаграфіі з сучаснай тэмай вядомага майстра Уладзіміра Ярохіна: уступны ход А і мат варыянта B падманлівай спробы з’яўляюцца ў рашэнні адпаведна матам варыянта А і пагрозай B. Рэалізавана так званая псеўдаформа гэтай тэмы, калі хады чорных у фазах розняцца (1…dc i 1…Kp:d5). Апрача таго, сапраўдная адвольная гульня ў двух варыянтах: мяняюцца і хады чорных, і матуючыя хады белых.

Два аўтары – Ч. Якубоўскі і В. Жылко – удзельнічалі па-за конкурсам.


Прыз (па-за конкурсам)

Часлаў Якубоўскі, г. Мінск


Белыя: Крd3, Фа2, Сb3, Ch4, Ka6, пп: b5, g3 (7)

Чорныя: Кре5, Kh8, пп: е7, f7, f3, g4 (6)


1.Фа4? (пагроза 2.Фf4X). 1…Kpd6 2.Фd4X, 1…Kpf5 2.Фе4Х, але 1…Kg6!

1.Фd2? (пагроза 2.Фf4X). 1…Kpd6 2.Kpe4X, 1…Kpf5 2.Фg5X, але 1…Kg6!



Рашае 1.Фс2! (пагроза 2.Фс5Х) 1…Kpd6 2.Фс7Х, 1…Крf5 2.Kpd4X. Тэма Загаруйкі з матуючымі хадамі ферзем і каралём на суседніх цэнтральных палях, у эканамічнай форме.
С

пецпрыз за выяўленчыя задачы (па-за конкурсам)

Вадзім Жылко, г. Лунінец


Белыя: Крс5, Сс7, Kb5, па4 (4)

Чорныя: Кра6, пп: b7, c6, c4 (4)


Белыя: Крf7, Фh7, Cf6, Kg5 (4)

Чорныя: Крf5, пп: f4, g6, h4 (4)


Першая задача (літара «Я») развязваецца ходам 1.Сb6! (2.Kc7X) cb 2.abX. Другая (літара «К») – ходам 1.Ф:h4! (пагроза 2.Фh3X) f3 2.Фе4Х.

* * *
Папярэднія вынікі публікуюцца 01.11.2014 на сайце brestchess.ucoz.ru. Калі не паступіць заўваг па cутнасці прысуджэння, гэтыя вынікі набудуць сілу 01.12.2014. Аргкамітэт дзякуе ўсім праблемістам, якія прыслалі свае творы, а таксама Уладзіславу Каташуку (г. Брэст), Аляксандру Сымановічу (г. Ліда), Мікалаю Грушэўскаму, Абраму Ройзману, Алегу Трусаву (г. Мінск) – за інфармацыйную падтрымку конкурсу.
Суддзя Мікалай Бельчыкаўмс і нацыянальны арбітр па ШК (г. Барысаў-8, 222518, а/c 187)

Cакратар Вольф Рубінчык (г. Мінск; e-mail: rubinczyk@yahoo.com)





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка