Конкурсу праектных прапаноў " choice-беларусь: спадчына І сучаснасць" Асацыяцыя агенцтваў мясцовай дэмакратыі alda (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам "




Дата канвертавання11.05.2016
Памер78.48 Kb.



КІРУЮЧЫЯ ЎКАЗАННІ ДА КОНКУРСУ ПРАЕКТНЫХ ПРАПАНОЎ

CHOICE-БЕЛАРУСЬ: СПАДЧЫНА І СУЧАСНАСЦЬ”


Асацыяцыя агенцтваў мясцовай дэмакратыі ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам “ЕўраБеларусь”, Цэнтрам культурнага менеджменту (Львоў, Украіна), Нацыянальным камітэтам ICOM (Кішынёў, Малдова), Адукацыйна-даследчагым фондам Millennium (Ерэван, Арменiя) i ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый” (Мінск, Беларусь) абвяшчаюць конкурс праектных прапаноў "CHOICE -Беларусь: Спадчына і сучаснасць.

АСНОЎНЫЯ МЭТЫ І ПРЫЯРЫТЭТЫ КОНКУРСУ

Дадзены конкурс праектных прапаноў праводзіцца ў межах міжнароднага праекта “CHOICE - Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement”.



Асноўнымі мэтамі праекта CHOICE з'яўляюцца:

  • развіццё арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС), якія працуюць у сферы захавання, абароны і рэвіталізацыі культурнай спадчыны;

  • распаўсюджванне практыкі ўдзелу АГС у прыняцці рашэнняў у сферы культуры ў сваіх краінах, на нацыянальным альбо лакальным, а таксама на рэгіянальным (міжнародным) узроўнях;

  • пашырэнне выкарыстання інавацыйных падыходаў і распаўсюджванне ініцыятыў грамадзянскай супольнасці па ўключэнні культурнай спадчыны ў сучаснае культурнае жыццё грамадства.

На практыцы гэтыя мэты мяркуецца дасягаць праз:

  • падтрымку недзяржаўных культурных арганізацый і прафесійных супольнасцяў у рэалізацыі інавацыйных праектаў па ахове і актуальнай інтэрпрэтацыі нацыянальнай культурнай спадчыны;

  • павышэнне прафесійных кампетэнцый, арганізацыйнага патэнцыялу недзяржаўных культурных арганізацый і творчых дзеячаў; узмацненне ролі грамадскіх арганізацый у фармаванні мясцовага і нацыянальнага культурнага асяроддзя і культурнай палітыкі як у сваёй краіне, так і ў рэгіёне Усходняга партнёрства агулам.

КРЫТЭРЫ АДБОРУ АТРЫМАЛЬНІКАЎ

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца:

1) недзяржаўныя арганізацыі мясцовага і/або нацыянальнага ўзроўню, якія працуюць у сферы мясцовага развіцця, аховы і аднаўлення культурнай спадчыны з краін-удзельніц праекта (Арменія, Беларусь, Малдова і Украіна);

2) арганізацыі, групы і супольнасці прафесіяналаў і інтэлектуалаў, дзеячы культуры з тых жа краін, занепакоеныя праблемай захавання культурных ландшафтаў і іх разнастайнасці, а таксама забеспячэннем устойлівага выкарыстання рэсурсу культурнай спадчыны (як матэрыяльнай, так і нематэрыяльнай) для развіцця гарадоў і паселішчаў.

Вітаецца падача партнёрскіх (супольных) заявак ад арганізацый з краін-удзельніц праекта.

Перавага будзе аддадзена АГС, якія працуюць у аддаленых, сельскіх рэгіёнах па-за сталіцамі, альбо ў рэгіёнах, дзе існуе праблемная сітуацыя з аб'ектамі культурнай спадчыны.

Арганізацыі могуць прэтэндаваць на падтрымку двух тыпаў праектаў:


  • крэатыўных канцэпцый: праектаў, якія спрыяюць прасоўванню ў сваіх рэгіёнах каштоўнасці такога асяроддзя пражывання, у якім захоўваецца, пераасэнсоўваецца і аднаўляецца культурная спадчына, падкрэсліваецца яе важнасць для фармавання сучаснай нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, а таксама праектаў, якія стымулююць дыялог з гэтай нагоды розных зацікаўленых бакоў і развіццё адпаведных партнёрстваў;

  • планаў арганізацыйнага развіцця: праектаў, якія ўключаюць дзейнасць па паляпшэнні працоўных працэсаў і працэдур, фандрайзінгавых механізмаў, фінансавага менеджменту ў арганізацыі-заяўніку, прадугледжваюць меры па недапушчэнні карупцыі і развіццю празрыстасці дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці. У прыватнасці, такія праекты могуць ўключаць і выдаткі на арганізацыйны і фінансавы аўдыт.

Да заяўнікоў будуць прымяняцца наступныя крытэрыі:

Для таго, каб мець права звяртацца за падтрымкай, заяўнікі павінны быць:



  • некамерцыйнымі арганізацыямі;

  • арганізацыямі/ініцыятывамі грамадзянскай супольнасці;

  • арганізацыямі з Беларусі, Украіны, Малдовы ці Арменіі (месца, дзе знаходзіцца асноўны офіс, праводзіцца асноўная дзейнасць або маецца рэгістрацыя);

  • наўпрост адказнымі за падрыхтоўку і кіраванне праектам, не дзейнічаць у якасці пасярэдніка.

ПАТРАБАВАННІ ДА ПРАЕКТНЫХ ПРАПАНОЎ

Праекты могуць падавацца адной арганізацыяй або ў партнёрстве з іншымі заяўнікамі, як з той жа самай краіны, так і з адной або некалькіх краін-удзельніц праекта (Арменія, Беларусь, Малдова і Украіна).



Працягласць праектаў:

Праекты не павінны доўжыцца менш за 6 месяцаў і даўжэй за 14 месяцаў.

Запланаваныя тэрміны рэалізацыі: пачынаючы з 1 сакавіка 2016 года і не пазней за 1 мая 2017 года (крайні тэрмін прыёму справаздач).

Фінансавыя рамкі падтрымкі, якая будзе аказвацца:


  • Сума гранта для тэматычнага праекта не можа перавышаць 60 000 еўра на праект, мінімальны памер – 5000 еўра. Пры гэтым уласны ўнёсак арганізацый-заяўнікоў павінен складаць не менш за 10% ад агульнага кошту праекта.

  • Сума гранта для праекта па арганізацыйным развіцці мусіць скласці ад 1000 да 3000 еўра на адну арганізацыю, таксама патрабуецца ўласны фінансавы ўнёсак гэтай арганізацыі ў памеры 10% ад агульнага кошту праекта.

Абодва тыпы грантаў для арганізацыі будуць разглядацца і падавацца ў адны і тыя ж тэрміны.

Месца рэалізацыі:

Дзейнасць па праекце павінна адбывацца ў краінах-удзельніцах праекта (Арменія, Беларусь, Украіна і Малдова), у тых раёнах, дзе аб'екты культурнай спадчыны патрабуюць найбольшай увагі і абароны, па-за сталічнымі гарадамі. Праекты могуць быць нацыянальнымі (у рамках адной краіны) альбо мець міжнароднае вымярэнне і закранаць праблемы рэгіянальнага характару і маштабу (у межах рэгіёну Усходняга партнёрства).



ТЭМАТЫЧНЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ

Дыяпазон тэматычных напрамкаў і фарматаў праектаў можа ўключаць:

  • складанне мап аб'ектаў культуры, маршрутаў культурнай спадчыны;

  • стварэнне мабільных дадаткаў для прасоўвання канкрэтнай культурнай спадчыны;

  • прасоўванне сучасных метадаў і тэхналогій аднаўлення культурных ландшафтаў;

  • мабілізацыю мясцовых супольнасцяў для ўдзелу ў мясцовым планаванні, уплыве на рэалізацыю культурнай палітыкі і яе адсочванне;

  • іншыя інавацыйныя праекты, свежыя творчыя ідэі і амбіцыйныя ініцыятывы, заснаваныя на імкненні аўтараў да росту і ўплыву на лакальныя і краінавыя культурныя працэсы.

Праекты могуць ўключаць наступныя віды дзейнасці, пры ўмове, што яны ўпісваюцца ў рамкі праграмных мэтаў і прыярытэтаў конкурсу: абмены лепшымі практыкамі, адукацыйная дзейнасць (трэнінгі, семінары, майстэрні), усталяванне партнёрстваў і прафесійных сетак, інфармацыйныя кампаніі, асветніцкія акцыі, канферэнцыі; летнікі і іншыя валанцёрскія акцыі, публікацыі, вытворчасць аўдыёвізуальнай прадукцыі, выставы, даследаванні і г.д. (спіс з'яўляецца адкрытым). Не падтрымліваюцца капітальныя выдаткі, выдаткі на будаўніцтва.

Важна:

Рэалізацыя тэматычнага праекта разглядаецца арганізатарамі конкурсу як сродак развіцця няўрадавых арганізацый і грамадзянскіх ініцыятыў, якія яго рэалізуюць, іх арганізацыйнага, інавацыйнага патэнцыялу, унутрыкраінавых і міжнародных сувязяў.

Арганізацыі і ініцыятывы, чые праекты будуць адабраныя, павінны будуць таксама пацвердзіць сваю здольнасць працаваць па дэмакратычных нормах і працэдурах ўнутры арганізацыі, а таксама прадэманстраваць наяўнасць у арганізацыі/ініцыятыве сістэмы ўнутранага кантролю і здольнасці весці фінансавую справаздачнасць на ўзроўні, патрабаваным грантадаўцамі.

Праекты не могуць быць падтрыманыя, калі яны ўтрымліваюць:


  • выключна або пераважна выдаткі для ўдзелу ў канферэнцыях, семінарах, кангрэсах, а таксама індывідуальныя стыпендыі для ўдзелу ў даследаваннях або навучанні;

  • праекты ў фармальным сектары адукацыі;

  • аднаразовыя канферэнцыі (канферэнцыі могуць быць падтрыманыя, калі яны з'яўляюцца часткай больш шырокага кола дзеянняў, і такімі больш шырокімі дзеяннямі не з’яўляюцца падрыхтоўка да канферэнцыі і публікацыі па яе выніках);

  • праекты, якія складаюцца толькі з капітальных выдаткаў, будаўніцтва, закупкі абсталявання і транспартных сродкаў (пры тым што закупка неабходнага для рэалізацыі праекта абсталявання можа мець месца пры адпаведным абгрунтаванні);

  • праекты, якія маюць дыскрымінацыйны характар ​​у дачыненні да асобных груп людзей, па гендэрнай, сэксуальнай арыентацыі, рэлігійных або этнічных прыкметах;

  • праекты, змест якіх скіраваны на падтрымку палітычных партый і ўключае празелітызм.

КОЛЬКАСНЫЯ І ЯКАСНЫЯ КРЫТЭРЫ АДБОРУ, ЯКІЯ БУДУЦЬ УЛІЧВАЦЦА АДБОРАЧНЫМ КАМІТЭТАМ

Колькасныя (для тэматычных праектаў):

  • чаканае колькасць уцягнутых у праект прадстаўнікоў мэтавых груп (адэкватная колькасць адносна мэтаў праекта); колькасць прадстаўнікоў розных зацікаўленых бакоў, у тым ліку мясцовых улад або бізнесу, уцягнутых у дзейнасць па праекце.

Якасныя:

  1. арыгінальнасць і навізна праекта; здольнасць уключыць у дзейнасць грамадзянскай супольнасці тыя групы, якія раней не былі ўцягнутыя ў праекты такога роду; патэнцыйная ўстойлівасць вынікаў праекта; рэлевантнасць праекта для патрэб супольнасці, у якім ён рэалізуецца; патэнцыял ўключэння грамадзян у працэсы захавання і прасоўвання культурнай спадчыны; патэнцыял развіцця адносін з іншымі зацікаўленымі бакамі - мясцовай уладай, бізнэсам, установамі культуры, іншымі актарамі сферы культуры (для тэматычных праектаў);

  2. паляпшэнне якасці працоўных працэсаў у арганізацыі; павышэнне празрыстасці дзейнасці арганізацыі; лепшы фінансавы менеджмент (для праектаў па арганізацыйным развіцці).

ПРАЦЭДУРЫ ПАДАЧЫ І АДБОРУ ЗАЯВАК

Праектныя заяўкі будуць адбірацца міжнародным журы, якое складаецца з экспертаў з краін-удзельніц праекта (па адным з кожнай краіны).



Праектныя прапановы будуць адбірацца ў 2 этапы.

На першым этапе (да 31 кастрычніка 2015) арганізацыям і ініцыятывам, якія жадаюць прыняць удзел у праекце, неабходна падрыхтаваць і даслаць на электронны адрас eurobelkultura@gmail.com наступныя дакументы:



  • творчую канцэпцыю культурнага праекта, у аснове якога - інтэрпрэтацыя, актуалізацыя матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны (Украіны, Беларусі, Арменіі або Малдовы - ўставіць).

  • папярэднія прапановы па арганізацыйнаму развіццю заяўніка. На падставе гэтых прапаноў у далейшым будзе праведзена ацэнка патэнцыялу арганізацыі; адабраныя для ўдзелу ў праекце арганізацыі змогуць распрацаваць і рэалізаваць план свайго арганізацыйнага развіцця.

На другім этапе (да 20 студзеня 2016 года) адабраныя на першым этапе арганізацыі-ўдзельнікі пры дапамозе кансультантаў і трэнераў змогуць распрацаваць і падаць на разгляд праектныя прапановы з падрабязным бюджэтам, а таксама распрацаваць планы свайго арганізацыйнага развіцця. Гранты будуць падавацца як на рэалізацыю крэатыўных канцэцый і праектаў, так і на рэалізацыю планаў арганізацыйнага развіцця.

Адабраныя ўдзельнікі атрымаюць магчымасць прыняць удзел у прафесійных семінарах і міні-стажыроўках у профільных арганізацыях у Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі, а таксама распрацаваць сумесныя праекты з партнёрамі з гэтых краін. Партнёры па праекце акажуць дапамогу заяўнікам у пошуку партнёраў па іх просьбе.

Чакаецца, што падтрымку атрымаюць каля 35 праектаў з 4 краін (у тым ліку партнёрскія праекты).

Форма заяўкі прыкладаецца. Электронную форму заяўкі, а таксама дадзеныя кіруючыя ўказанні можна спамаваць на сайце www.eurobelarus.info.

Заяўкі, запоўненыя не паводле прыведзенай форме, з прапушчанымі часткамі, у выпадку адсутнасці ці не запаўнення дадаткаў, а таксама высланыя пазней за крайні тэрмін, не будуць прынятыя да разгляду.

Мова запаўнення заяўкі ў Беларусі – беларуская, руская або англійская. Заяўкі-канцэпцыі праекта падаюцца ў электронным выглядзе на адрас eurobelkultura@gmail.com, крайні тэрмін падачы канцэпцый – 31 кастрычніка 2015.



Папярэдні тэрмін паведамлення аб выніках адбору канцэпцый і ўключэнні ў праект – не пазней за 15 лістапада 2015. Папяэдні тэрмін паведамлення аб прадастаўленні гранта – не пазней за 15 лютага 2016 года.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка