Конкурсу "Новыя імёны Беларусі"




Дата канвертавання28.05.2016
Памер12.05 Kb.
Вызначаны пераможцы раённага этапа рэспубліканскага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”

Днямі Бялыніцкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, сумесна з аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама правялі раённы этап рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”, у якім прынялі ўдзел выканаўцы ва ўзросце ад 16 да 31 года. Паводле ўмоў творчага спаборніцтва, удзел у ім маглі прыняць толькі члены пярвічных прафсаюзных арганізацый прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Кожны спявак прапанаваў гледачам адну песню, якая, на яго думку, найбольш яскрава адлюстроўвае выканаўчыя здольнасці, мастацкі ўзровень спеву і сцэнічны вобраз.

Журы ў складзе старшыні раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Святланы Патапчык, намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідзіі Цапікавай, дырэктара ДУК “Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў” Таццяны Гарнастай, выкладчыка харавых дысцыплін Людмілы Дабрынінай і загадчыка аддзялення харавога спеву Ірыны Косцінай давялося добра папрацаваць, бо ўсе канкурсанты мелі выдатныя галасы, цудоўна падрыхтаваліся.

Па выніках раённага этапа конкурсу магчымасць праявіць свой вакальны талент на абласным этапе атрымалі прадстаўнікі пярвічных прафсаюзных арганізацый ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна” Хрысціна Вараб’ёва, ДУА “Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў” Ганна Шутова і СВК “Калгас “Радзіма” Міхаіл Семянкевіч.



Анастасія МАКЕЕВА, “Зара над Друццю”


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка