Конкурсу на стварэнне тэксту і музыкі гімна




Дата канвертавання15.03.2016
Памер13.83 Kb.
25 марта 2011 г. 400

Аб падаўжэнні тэрміна

правядзення другога тура

конкурсу на стварэнне

тэксту і музыкі гімна

горада Віцебска


З мэтай выканання рашэння Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 28 ліпеня 2010 г. № 1126 "Аб правядзенні конкурсу на стварэнне тэксту і музыкі гімна горада Віцебска" і ў сувязі з неабходнасцю грамадскага абмеркавання прадстаўленых варыянтаў тэксту і музыкі гімна горада Віцебска, Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Падоўжыць тэрмін правядзення другога тура конкурсу на стварэнне тэксту і музыкі гімна горада Віцебску да 1 мая 2011 года.

2. Аддзелу ідэалагічнай работы Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта:

2.1. размясціць інфармацыю аб падаўжэнні тэрміна правядзення другога тура конкурсу на стварэнне тэксту і музыкі гімна горада Віцебска ў друкаваных сродках масавай інфармацыі і на Інтэрнэт-сайце Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта;

2.2. кантраляваць ход галасавання за варыянты і прымаць прапановы і меркаванні ад наведальнікаў Інтэрнэт-сайта.

3. Аддзелу культуры Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта да 23 мая 2011 года падвесці вынікі другога тура з улікам галасавання і грамадскага абмеркавання і прадставіць лепшыя варыянты для абмеркавання на сесіі Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў.

4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта па курыруемаму напрамку дзейнасці.
Старшыня В.П.Нікалайкін
Кіраўнік справамі В.В.Рудзеня

13 Шыянок 37 03 63



АП 25.03.2011


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка