Конкурсу фотаздымкаў "Паркі Нясвіжа" Трэці год запар ду "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "




Дата канвертавання15.05.2016
Памер18.76 Kb.
Інфармацыйнае паведамленне

да конкурсу фотаздымкаў “Паркі Нясвіжа”
Трэці год запар ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” сумесна з РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” праводзіць фотаконкурс “Паркі Нясвіжа” і запрашае прыняць удзел як прафесійных фатографаў, так і аматараў. Галоўная ўмова – на фотаздымку павінна быць выява аднаго з нясвіжскіх паркаў.
Намінацыі конкурсу:

Панарама – ландшафтныя панарамныя здымкі з некалькіх кадраў;

Пейзаж – здымкі ланшафтаў прыроды адным кадрам;

Эцюд – здымкі невялікіх участкаў парку – паляна, дрэва, камень, скульптура, возера, жывёлы, расліны, насякомыя і г.д.


Умовы ўдзелу ў конкурсе: Кожны ўдзельнік можа падаць на конкурс не больш за дзесяць работ ў фармаце JPEG або TIFF у высокай якасці, памерам не меней 1600 пікселяў па доўгім баку, якасцю – 300 dpi. Фотаздымкі не павінны быць апрацаваны якім-небудзь графічным рэдактарам і мець рамак, таксама не дапускаецца ўказанне даты і часу на конкурснай рабоце. Абавязковая ўмова – фотаздымкі павінны быць аўтарскія!

Акрамя таго, удзельнікам конкурсу неабходна запоўніць заяўкі на кожную работу:

Узор заяўкі:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара работы.

2. Электронны адрас і тэлефон.

3. Намінацыя конкурса.

4. Назва работы.
Дата заканчэння прыёму заявак на конкурс: 25 мая 2016 г.
Урачыстае ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу: 6 чэрвеня 2016 г.
Прызы конкурса: Пераможцы конкурсу ў намінацыях, будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі і падарункамі. Акрамя таго – самыя лепшыя работы конкурсу ўвойдуць у фотаальбом, які будзе размешчаны на афіцыйным сайце музея-запаведніка.
Калі ў Вас з’явілася жаданне прыняць удзел у фотаконкурсе “Паркі Нясвіжа”, Вам неабходна даслаць фотаздымкі і заяўкі на электронны адрас: viachaslau80@tut.by
Адказны за арганізацыю:

Старшы навуковы супрацоўнік Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч


Кантактны тэлефон: +375 01770 5 14 36 (рабочы)

+375 29 7 063 777 (мабільны)


Правы на работы, дасланыя на конкурс, пераходзяць да ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка