Конкурсу фальклорных калектываў " Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае"




Дата канвертавання28.03.2016
Памер30.95 Kb.
ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні абласнога конкурсу фальклорных калектываў

Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае”
1. Мэты і задачы:


  • духоўна-маральнае і эстэтычнае выхаванне дзяцей і моладзі сродкамі каляндарна-святочнай абраднасці і традыцыйнага мастацтва;

  • усебаковае вывучэнне самабытных з’яў і помнікаў рэгіянальнага фальклору Гродзеншчыны, яго аўтэнтычных форм, каляндарна- святочнай абраднасці і мастацкіх традыцый;

  • вывучэнне вопыту работы дзіцячых калектываў фальклорнага кірунку устаноў адукацыі, папулярызацыя іх даследчай і творчай дзейнасці;

2. Арганізатар:

Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”.



3. Удзельнікі конкурсу:

У конкурсе прымаюць удзел вучэбныя і творчыя гурткі, калектывы і іншыя аб’яднанні навучэнцаў фальклорнага, фальклорна-этнаграфічнага і фальклорна-краязнаўчага профіляў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі .

Узрост удзельнікаў – навучэнцы 5-10 кл.

4. Парадак і ўмовы правядзення:

Конкурс праводзіцца ў 2 этапы:

1 этап – адборачны (завочны): студзень-люты.

Рэпертуар праграм канкурсантаў павінен складаецца з прэзентацыі 2-х каляндарна- абрадавых комплексаў: “Гуканне вясны” і абрада на выбар, які адпавядае мясцовасці калектываў – удзельнікаў. Працягласць кожнага абрада да 20 хвілін:

Удзельнікі конкурсу ў адрас аргкамітэта прадастаÿляюць наступныя матэрыялы:

1. Відэазапіс выступлення, які ўключае:



  • веснавыя абрадавыя творы (заклічкі, абыходныя, карагоды, рэчытатывы, умоўна прымеркаваныя танцы- гульні);

  • 2-3 валачобныя песні агульнай тэматыкі і віншавальна- вітальныя членам сям’і (гаспадару, гаспадыні, сыну, дачцэ);

  • 2-3 побытавых танца з інструментальнымі найгрышамі (акампаніментам).

Пачатак выступлення павінен суправаджацца візітнай карткай фальклорнага калектыва працягласцю да 3 хвілін.

2. Заяву на ўдзел, дзе неабходна адзначыць:



  • адрас установы, кантактны тэлефон;

  • назву і год заснавання калектыва;

  • звесткі аб калектыве і яго мастацкім кіраўніку;

  • назву праграммы.

Да заявы прыкладаюцца:

  • спіс ўдзельнікаў ( прозвішча, імя, узрост);

  • сцэнарый конкурснай праграмы ў друкаваным варыянце і на электроным носьбіце.

Матэрыялы напраўляюцца да 2 лютага 2015 года. Па адрасу: 230023, г.Гродна, Каложскі парк, 1, УА “ГДАПТДМ”, аддзел па арганізацыі вольнага часу, каб. 314, тэл.: 8 (0152) 72-34-04, e-mail: detpl@tut.by, www.dtdm.grodno.unibel.by.

II этап (фінал) – сакавік 2015 года.

На выснове прагляду відэаматэрыалаў, журы вызначае ўдзельнікаў фіналу, якія прадстаўляюць у аргкамітэт наступныя матэрыялы:


  • агульны фотаздымак удзельнікаў калектыву;

  • спіс неабходных тэхнічных сродкаў для выступлення.

Рэквізітам і дэкарацыямі ўдзельнікі конкурсу не забяспечваюцца.

5. Патрабаванні да конкурсных праграм

Удзельнікі прадстаўляюць фальклорныя праграмы, якія скіраваны на змястоўнае раскрыццё мастацкіх традыцый сваёй мясцовасці. Выкананне твораў з іншых рэгіёнаў, а таксама твораў у аўтарскай апрацоўцы — не дазваляецца.

Музычнае суправаджэнне праграм ажыццяўляецца пад акампанемент музычных інструментальных ансамбляў ў жывым гучанні.

Касцюмы ўдзельнікаў павінны ўяўляць сабой варыянты арыгіналаў або копій традыцыйных народных касцюмаў сваёй мясцовасці.



Пры падвядзенні вынікаў журы ўлічвае:

  • наяўнасць і ступень захаванасці у рэпертуары выканання творчымì калектывамì найпершасных (каранёвых) форм рэгіянальных музычных, харэаграфічных і мастацкіх традыцый (вёскі, раёна, вобласці);

  • наяўнасць акампанементу ў ансамблевым выкананні на беларускіх народных інструментах;

  • узровень выканаýчага майстэрства, выкананне спеваў на мясцовым дыялекце;

  • наяўнасць сапраўдных строяў ці касцюмаў, якія выраблены самімі дзецьмі на аснове мастацкіх традыцый свайго рэгіёна, культура нашэння касцюма;

  • выкарыстанне святочна-абрадавай атрыбутыкі.

6. Падвядзенне вынікаў:

Пераможца (І месца) і прызеры (ІІ, ІІІ месца) узнагароджваюцца дыпломамі установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”. Журы можа ўстанаўліваць дадатковыя намінацыі.



Пераможцы конкурсу будуць прадстаўляць Гродзенскую вобласць у УА “НДзАЦ “Зубраня” на рэспубліканскім конкурсе фальклорных калектываў, які адбудзецца ў красавіку 2015 г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка