Конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці " Калядная зорка"




Дата канвертавання15.03.2016
Памер37.86 Kb.


Умовы правядзення раённага этапу

рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу

дэкаратыўна-прыкладной творчасці

Калядная зорка”


МЭТЫ І ЗАДАЧЫ:
адраджэнне беларускага народнага мастацтва, развіццё дэкаратыўна-прыкладной творчасці ў вобласці;

рэалізацыя творчых здольнасцяў навучэнцаў у розных напрамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

садзейнічанне росту выканаўчага ўзроўню і прафесіяналізму творчых калектываў.

АРГАНІЗАТАРЫ:

Аддзел адукацыі,спорта і турызму Дзяржынскага райвыканкама, Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна”



УДЗЕЛЬНІКІ
У раённым этапе рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

На раённы этап выстаўкі-конкурсу прымаюцца як індывідуальныя, так і калектыўныя работы, выкананыя ў розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці.



УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ
Раённы этап рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка” праводзіцца з 29 кастрычніка па 10 лістапада 2014 года

Заяўка на ўдзел у раённым этапе прадстаўляецца на беларускай мове ў электронным і друкаваным выглядзе па форме:




п/н



Назва работы

Намінацыя

Прозвішча, імя і

ўзрост


аўтара

Назва аб’яднання па інтарэсах

Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога

Назва ўстановы, тэлефон


1

”Каза“

выцінанка

Іваноў Ігар,

14 гадоў


аб’яднанне па інтарэсах

”Вясёлка“



Яскевіч Любоў Іванаўна

ДУА ”Цэнтр дзіцячай творчасці

г. Жодзіна“

тэл. 8 (017)

7-04-06



Работы прымаюцца да 10 лістапада 2014 года

Усе дзіцячыя работы павінны быць творчымі і якаснымі. Пажадана, каб у работах адлюстроўваўся беларускі каларыт, заснаваны на культурных каштоўнасцях беларускага народа і асаблівасцях нацыянальнай культуры.

Тэматыка работ: “Зіма“, “Нараджэнне Хрыстова”, “Новы год“, “Навагоднія гісторыі, казкі”.

Выстаўка-конкурс будзе ацэньвацца па наступных намінацыях:

“Тэкстыль” (ткацтва, вышыўка, габелен, войлак, тэкстыльнае пано);

“Мастацкі роспіс” (роспіс па тканіне, шклу, дрэву, батык, маляванка);

“Мастацкая саломка” (аплікацыя, саломапляценне);

“Кераміка” (народная цацка, мелкая пластыка, пано, побытавыя прадметы);

“Выцінанка” (традыцыйная і сучасная);

“Лялька” (традыцыйная і сучасная лялька, кампазіцыі);

“Цацка” (ёлачныя ўпрыгожванні, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва);

“Сувенір-падарунак” (сувенірная работа, выкананая ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці);

“Сюжэтная кампазіцыя” на тэму навагодніх казак: “Шчаўкунчык”, “Дванаццаць месяцаў”, “Марозка”, “Снягурачка”, “Снежная каралева” і інш., выкананая ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Экспанаты павінны быць выкананы адпаведна з узростам удзельнікаў, памерам не больш за 50 х 50 см.

На кожным экспанаце неабходна замацаваць этыкетку памерам 5х10 см з наступнымі звесткамі:

прозвішча, імя, узрост аўтара (у калектыўных работах указваюцца ўсе аўтары);

назва работы;

матэрыял, тэхніка выканання;

назва аб’яднання па інтарэсах;



прозвішча, імя, імя па бацьку педагога (без скарачэння);

назва ўстановы, у якой займаецца навучэнец.

Этыкетка падпісваецца на беларускай мове і замацоўваецца на адваротным баку работы ў правым ніжнім вугле.

ПАРАДАК АЦЭНКІ ЭКСПАНАТАЎ

Ацэнка работ праводзіцца па наступных узроставых катэгорыях:

8 - 12 гадоў, 13 - 16 гадоў.
КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ РАБОТ:

захаванне беларускіх народных рамёстваў;

выкарыстанне новых матэрыялаў і тэхналогій у творчых работах;

дызайн (арыгінальнасць сюжэту, кампазіцыйнае, каляровае рашэнне);

спалучэнне традыцыйнаго мастацтва і сучасной культуры;

творчая індывідуальнасць, глыбіня мастацкай ідэі;



узровень выканаўчага майстэрства.

Чарняўская Л.А.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка