Конкурсу «3D-мадэляванне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі»




Дата канвертавання19.03.2016
Памер72 Kb.
ЗАЦВЯРДЖАЮ

В.а. рэктара, першы прарэктар БДУ культуры і мастацтваў

_______________ М.Л.Кузьмініч
“____”___________2007г.

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні міжнароднага конкурсу

«3D-мадэляванне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі»


  1. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ

1.1. Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца стварэнне базы трохмерных аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

1.2. Конкурс ставіць перад сабой наступныя задачы:

- папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі;

- прыцягненне ўвагі спецыялістаў у галіне камп’ютэрнай графікі і інфармацыйных тэхналогій да стварэння рэсурсаў культуры і мастацтва;

- садзейнічанне развіццю трохмернага мадэлявання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі;

- рэканструкцыя страчаных помнікаў і камп’ютэрнае аднаўленне знешняга выгляду пабудоў у розныя перыяды іх існавання;

- стварэнне спецыялізаванага рэсурсу ў сетцы інтэрнэт па тэматыцы конкурсу.

2. ЧАС І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ

Конкурс праводзіцца з кастрычніка па сакавік у два этапы. Дакладны час і месца правядзення вызначаецца аргкамітэтам і абвяшчаецца за тыдзень да правядзення.

3. АРГАНІЗАТАРЫ

  • БДУ культуры і мастацтваў

  • Партал камп’ютэрнай графікі cgtalk.by

4. АРГКАМІТЭТ

С. Б. Майсяйчук – прарэктар па мастацкай творчасці і выхаваўчай рабоце – старшыня аргкамітэта;

С. А. Ганчарова – дацэнт БДУ культуры і мастацтваў – нам.старшыні аргкамітэта;

М. А. Бяспалая – прарэктар па навуковай рабоце – член аргкамітэта;

У. І. Рынкевіч – загадчык кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – член аргкамітэта;

А. Э. Герасімовіч – прадстаўнік Парка высокіх тэхналогій, выпускнік БДУ культуры і мастацтваў – член аргкамітэта;

Д. Р. Іваноў – стваральнік партала cgtalk.by, выпускнік БДУ культуры і мастацтваў, 3D дызайнер – член аргкамітэта.

Журы конкурсу


4.1. У склад журы могуць ўваходзіць спецыялісты з ліку вядомых выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта, краіны, якія карыстаюцца аўтарытэтам у грамадстве, з'яўляюцца прафесіяналамі ў галіне гісторыі архітэктуры і камп’ютэрнай графікі.

4.2. У склад журы ўваходзяць: І.В.Марозаў – старшыня журы, Д.Р.Іваноў намеснік старшыні, 5 членаў журы.

4.3. У выпадку аднолькавай колькасці балаў, набраных удзельнікамі, старшыня журы мае права дадаць 1 дадатковы бал.

4.4. Рашэнне журы з'яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае.



5. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ І ПРАГРАМА КОНКУРСУ

5.1. Конкурс складаецца з 2 этапаў:

І этап – двухмерныя скетчы аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Кастрычнік – лістапад 2007г.

Падвядзенне вынікаў – 6 снежня 2007г.

ІІ этап – трохмерныя мадэлі – аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Снежань 2007 г. – люты 2008 г.

Падвядзенне вынікаў, правядзенне прэс-канферэнцыі, урачыстае закрыццё – люты 2008 г.


5.2. Конкурс мае тры намінацыі:

І. Асобны аб’ект (будова) з простай архітэктурай.

ІІ. Асобны аб’ект (будова) са складанай архітэктурай.

ІІІ. Архітэктурны ансамбль, некалькі пабудоў.

І намінацыя:

- Белая Вежа ў Камянцу,

- Замкавая вежа Нясвіжа,

- Лямус манастыра брыгітак у Гродна.

ІІ намінацыя:

- Барысаглебская (Каложская) царква г. Гродна,

- Рэфарматарскі храм г. Заслаўе.

ІІІ намінацыя:



  • Мірскі замак,

  • царква ў Сынкавічах,

  • ратуша ў Магілеве (знішчана).

Удзельнікі маюць права ўдзельнічаць у адным ці абодвух этапах конкурсу, але павінны абраць адну намінацыю. Удзельнікі маюць права прадставіць адзін аб’ект з адной наміцыі.

У конкурсе ўдзельнікі павінны прадэманстраваць:

- тэхніку малявання і мадэлявання;

- адпаведнасць скетчаў і мадэляў абраным гісторыка-культурным помнікам;

- дакладнасць увасаблення;

- творчыя здольнасці;

- гістарычныя веды.

Удзельнікам прадстаўляюцца наяўныя архіўныя і інфармацыйныя матэрыялы і фотаздымкі аб’ектаў, якія змяшчаюцца на сайце cgtalk.by.

Падчас мерапрыемства адбудзецца майстар-клас па рабоце з графічнымі планшэтамі. У фінале мерапрыемства адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу.


6. УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца ўсе жадаючыя, у тым ліку навучэнцы сярэдніх школ, студэнты, магістранты, аспіранты БДУ культуры і мастацтваў і іншых вышэйных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і замежжа, дызайнеры, архітэктары і іншыя спецыялісты, здольныя рэалізаваць свой творчы патэнцыял і раскрыць свае прафесійныя магчымасці.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца калектывы аўтараў (у другой і трэцяй намінацыі).

Удзельнікам неабходна:

- даслаць свой праект арганізатарам конкурсу ў азначаны тэрмін;

- падаць заяўку ўстаноўленага ўзору (дадатак 1).


7. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ

Усе намінацыі ацэньваюцца па дзесяцібальнай сістэме.

Вынікі падводзяцца пасля кожнага этапу конкурсу. Агульны вынік падводзіцца журы на II туры.
8. КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ

Ацэньваюцца:



  • тэхніка выканання, якасць і тэхналагічная дасканаласць праекта, завершанасць яго рэалізацыі;

  • гістарычная дакладнасць;

  • эстэтычная і мастацкая каштоўнасць, відовішчнасць;

  • адпаведнасць патрабаванням (дадатак 2).


9. ВЫЗНАЧЭННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ КОНКУРСУ

Пераможцы вызначаюцца па этапах і намінацыях конкурсу:

Пераможца 1 этапу 1-ай намінацыі.

Пераможца 1 этапу 2-ой намінацыі.

Пераможца 1 этапу 3-яй намінацыі.

Пераможца 2 этапу 1-ай намінацыі.

Пераможца 2 этапу 2-ой намінацыі.

Пераможца 2 этапу 3-яй намінацыі.


11. УЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

Пераможцы конкурсу адзначаюцца ганаровымі дыпломамі конкурсу ад арганізатараў і ўзнагароджваюцца каштоўнымі прызамі, падрыхтаванымі спонсарамі конкурсу.


11. ФІНАНСАВАННЕ

12.1. Фінансаванне конкурсу ажыццяўляецца за кошт спонсарскіх сродкаў у адпаведнасці з зацверджаным каштарысам.


12. СПОНСАРЫ КОНКУРСУ

Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Парка высокіх тэхналогій. Інфармацыйным спонсарам конкурсу з'яўляецца партал www.tut.by.

Спонсарам конкурсу можа стаць любая юрыдычная або фізічная асоба, любой дзяржавы, якая падтрымлівае конкурс і яго ўдзельнікаў.

Генеральны спонсар – кампанія, якая унесла найбольшы ўклад у фінансаванне конкурсу і выдзяленне прызоў пераможцам конкурсу. Генеральны спонсар атрымлівае месца ў журы, калі пажадае.

Спонсар мае права заснаваць імянную намінацыю і прызы для ўдзельнікаў конкурсу. У гэтым выпадку спонсар прымае рашэнне аб пераможцы ў імянной намінацыі без уліку меркавання журы.

Аб'ём і выгляд фундатарскага ўкладання спонсар вызначае з арганізатарамі конкурсу ў індывідуальным парадку. Спонсарскія ўкладанні размяркоўваюцца на фарміраванне прызавога фонду і пакрыццё выдаткаў, звязаных з правядзеннем конкурсу.


Дадатак 1.


Заяўка на ўдзел у конкурсе “3D-мадэляванне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі”




  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку

  2. Год нараджэння

  3. Месца вучобы (працы)

  4. Хатні адрас, тэлефон, e-mail.

  5. Этап конкурсу.

  6. Абраная намінацыя і аб’ект.

Даю дазвол на выкарыстанне матэрыялаў арганізатарамі конкурсу.
Дата . Подпіс

Дадатак 2

Патрабаванні да конкурсных работ.
1 этап: двухмерныя скетчы.


  1. Памер не менш за 2480х3508 пікселаў (фармат A4).

  2. Якасць 150 dpi.

  3. Фарматы файлаў. Удзельнікі павінны прадставіць работы ў двух фарматах: TIFF (з усімі слаямі, без сціскання) і JPEG (максімальная якасць).

  4. “Мадэлінг-скетч”. Аб’ект павінен быць прадстаўлены ў колеры з 3-х бакоў: выгляд спераду, ззаду і ўзбоч. Гэты скетч неабходны для наступнага стварэння аб’екта ў 3D. Калі на фотаздымках будова зруйнавана – мастак павінен паспрабаваць аднавіць першасны выгляд архітэктурнага будынка, “рэстаўраваць” будынак. Перавага будзе аддавацца “адрэстаўраваным” будынкам.

  5. “Прэзентацыйны скетч”. Аб’ект прадстаўлены ў найбольш выгодным ракурсе - ¾. Галоўная задача – перадаць атмасферу. Архітэктурны аб’ект максімальна распрацаваны і дэталізаваны. Неба, зямля, дрэвы і магчыма, дробныя аб’екты або персанажы, якія дапаўняюць сцэну – вітаюцца. Гарманічнае каляровае і кампазіцыйнае рашэнне – значны плюс да працы.

Таксама неабходна прадставіць эскізы работы і прамежкавыя этапы работы (не менш за два).

Усе работы павінны быць арыгінальнымі, створанымі выключна з выкарыстаннем сродкаў 2D графікі.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца работы, якія не прымалі і не прымаюць удзелу ў іншых конкурсах.

2 этап: трохмерныя мадэлі.
Колькасць палігонаў: не больш за 200 000.

Тэкстуры: максімальны памер 2048х2048.

Пры стварэнні мадэлі неабходна выкарыстаць скетчы, створаныя ў першай частцы конкурсу (калі яны ёсць для вылучанага вамі будынка).

Удзельнік павінен падаць да 5 рэндэраў сваёй мадэлі з найлепшых ракурсаў. Выкарыстаны рэндэр - на вашае меркаванне.

Прывітаюцца: расстаноўка камер і простая анімацыя, напрыклад, аблёт архітэктурнага будынка. Працягласць анімацыі - да 30 сек.

- Мадэль у фармаце .max (3ds max) або .mb (Maya).

- Тэкстуры ў фармаце PSD з усімі слаямі, JPEG (максімальная якасць), тэкстуры з альфа-каналам – TGA 32bit (на мадэль павінны быць прызначаныя толькі JPEG або TGA тэкстуры).

- Файл з мадэллю павінен 100% адчыняцца на нашым камп’ютары і не выдаваць памылак (памылкі тыпу: страчаныя матэрыялы/ тэкстуры/ геаметрыя/ рэндэр).

- На мадэлі выкарыстоўваюцца толькі стандартныя матэрыялы.

- У прадстаўленай мадэлі ўключаны Default Scanline рэндэр.



- Усе тэкстуры і файл з мадэллю павінны знаходзіцца ў адным каталогу.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка