Конкурсна-гульнёвай праграмай "Рознакаляровыя старонкі дзяцінства", якая ўключала па-сапраўднаму летнія забавы




Дата канвертавання27.03.2016
Памер55.5 Kb.
Цікавыя навіны чэрвеня

Лета! Цудоўная пара. Гэта час, калі можна добра адпачыць. А для тых, хто любіць чытаць, гэта яшчэ і час чытаць добрыя кнігі.



Дзень абароны дзяцей (1чэрвеня) - адно з самых радасных свят дзятвы. Гэта – першы дзень лета, пачатак канікулаў і адпачынку. У дзіцячай бібліятэцы гэта свята было адзначана конкурсна-гульнёвай праграмай “Рознакаляровыя старонкі дзяцінства”, якая ўключала па-сапраўднаму летнія забавы.

Рабяты з старэйшай групы дзіцячага саду №2 яшчэ толькі ў верасні будуць школьнікамі, але многія з іх ужо сталі сябрамі бібліятэкі. І ў гэты дзень зноў тут сабраліся, каб разам павесяліцца. Гучала многа песень, весяла і дружна праходзілі конкурсы: “Пераменка”, “Пралезь у вобруч”, “Угадай ягадку”, гульні “Кветкавая карусель”, “Дзеткі і ліса”. Цікавымі рабятам былі заданні на кемлівасць і загадкі аб летніх з’явах прыроды, ягадах, грыбах, жывёлах. Ды і самі яны парадавалі вывучанымі вершамі аб леце і сяброўстве. А яшчэ ўсе разам з задорам спявалі і скакалі, лакаміліся ласункамі.


8 чэрвеня гасцямі дзіцячай бібліятэкі сталі рабяты з летняга дзіцячага лагеру “Родничок” пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Для іх была арганізавана экскурсія па бібліятэцы “Падарожжа ў Кнігаград”.

Дзеці наведалі комнату для гульняў, спыніліся каля кутка прыроды, пазнаёміліся з разнастайнымі перыядычнымі выданнямі для дзяцей і падлеткаў. Кожны найшоў для сябе штосці цікавае і карыснае. Затым усе разам удзельнічалі ў віктарыне “Што такое, хто такі?” і дружна разгадвалі загадкі ў вершах. У канцы сустрэчы дзеці атрымалі запрашэнне часцей прыходзіць у дзіцячую бібліятэку.


Сапраўдным падарункам для дзяцей стала тэатралізаванае прадстаўленне “Чароўная ноч на кніжнай паліцы” у Ельнянскай СБ. Маленькія чытачы акунуліся ў атмасферу свята і цудаў. А таксама сустрэліся з казачнымі героямі: Папялушкай, Катом у ботах, Мэры Попінс, Чырвонай Шапачкай і самой Чараўніцаў, якая запрасіла ўсіх у казачную краіну. У час мерапрыемства гучалі песні у выкананні дзяўчынак-маленькіх чытачоў бібліятэкі. З вялікім азартам адказвалі рабяты і на пытанні-загадкі Мэры Попінс.

Ад усяго убачанага дзеці былі ў захапленні і не хацелі развітвацца з героямі, запрашаючы іх у госці яшчэ раз.


Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя

Сёння чалавецтва пажынае сумныя плады спажывецкага стаўлення да навакольнага асяроддзя. Адзіным выйсцем з гэтай сітуацыі можа быць толькі карэнная змена мыслення пра навакольны свет, усведамленне таго, што жыццё людзей на зямлі немагчыма без павагі да законаў прыроды.

Важную ролю ў гэтым адыгрывае экалагічнае выхаванне. Бібліятэкары Хоцімскай РБС распрацавалі шэраг перспектыўных методык у гэтым накірунку. Апошнія гады бібліятэкары імкнуцца глыбей пазнаць свой родны куток, каб данесці веды пра прыроду і ўнікальных месцах краю да чытачоў. Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя выдатная і дзейсная нагода для гэтага. Не меней плённа і пазнавальна скарысталіся ім бібліятэкары і сёлета, працягнуўшы разнастайныя экскурсіі па вядомых месцах раёна. Раней усе супрацоўнікі бібліятэчнай сеткі ўжо пабывалі каля вытокаў Святой крыніцы, у маляўнічым Бярозавым гаі (а/г Баханы), летась наведалі і пазналі гісторыю ўзнікнення Святога возера. Пералічаныя месцы з'яўляюцца помнікамі прыроды мясцовага значэння, якіх у раёне налічваецца адзінаццаць. Гэта тэма выклікала немалую цікавасць у бібліятэкараў. І вось 5 чэрвеня экалагічны экскурс "Старонкі роднай прыроды" працягнуў вандраванне калектыва да помнікаў прыроды мясцовага значэння. Першы візіт быў нанесены ў в. Альшоў да "Аднаго асобна стаячага дуба". Здаўна ў людзей дуб лічыцца сімвалам даўгавечнасці, сілы, прыгажосці і здароўя. Дубы - дрэвы даўгавечнікі. Гэтаму дубу 200-250 гадоў. Яго вышыня 30 метраў. Дыяметр 1,5 метра.

Гэта месца ўнікальна тым, што тут знаходзіцца яшчэ адзін помнік прыроды, які наведалі ўдзельнікі экскурсу - "Адна асобна стаячая лістоўніца". Узрост яе больш 200 гадоў, а вышыня 20-25 метраў. У дыяметры лістоўніца 1 метр. Асабліва ўражвае той факт, што помнікі знаходзяцца на тэрыторыі былога маёнтка.

Прысутныя на мерапрыемстве не мелі пэўных звестак па гэтай нагодзе. А так як вывучэнне малой радзімы стала адным з асноўных накірункаў дзейнасці бібліятэк, то дарэчным было абвясціць сярод бібліятэкараў конкурс па зборы інфармацыі пра гісторыю ўзнікнення і існаванні маёнтка.

Далей маршрут экскурсу пралёг у Іванаўскі гай, які ўваходзіць у пералік помнікаў прыроды. Можна смела сказаць, што гай - запаведнае месца раёна. Прыгожы ён у любую пару года. У былыя часы штогод тут праводзіліся маёўкі. Жыхары раёна спяшаліся сюды на свята, каб падвесці працоўныя вынікі, адпачыць, палюбавацца прыродай. Яркія ўражанні, радасць і добры настрой пануюць тут падчас правядзення спаборніцтваў па лыжных гонках, усіх школьных спаборніцтваў. Тут заўсёды праходзяць раённыя турслеты. Для ўсіх гай з'яўляецца родным і гасцінным месцам, дзе мы частыя госці і павінны быць удзячнымі прыродзе за гэты выдатны куток.

Далей вядучыя мерапрыемствы Людміла Казакова і Алена Шумейка прапанавалі слова начальніку раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В.Р. Кастрову. Ён падзякаваў бібліятэчную сетку за супрацоўніцтва, за пазнавальную цікавасць да свайго краю. Васіль Рыгоравіч дапоўніў расказ пра бярозавы гай, расказаў пра хвойныя насаджэнні ў раёне, прывёў цікавыя факты пра вырастанне кедра ў Батаеўскім лясніцтве.

Удзельнікі мерапрыемства праявілі сваю кемлівасць у віктарыне "Тэма прыроды ў творах пісьменнікаў мастацкай літаратуры". Таксама ўсім было прапанавана даць адказы на "лясныя загадкі". Тым часам гай быў напоўнена гучаннем лірычных вершаў, цікавай легендай пра дрэвы і натхнёнымі поглядамі бібліятэкараў ад блізкасці прыроды і яе таемнага дыхання.

З усяго ўбачанага і пачутага не складана было зрабіць выснову, што наш хоцімскі край, наша родная глыбінка вельмі прыгожая. Яна мае сваю культуру, гісторыю, свае звычаі, норавы, легенды. Словам, нам ёсць чым ганарыцца. А скончылася сустрэча словамі паэта:

Я шчаслівы, што ў суджаны час

Нарадзіўся на гэтай зямлі

Дзе такія густыя лясы,

І такія спакойныя рэкі.

Дзе вясной непаўторна штораз

Зелянеюць разлогі-палі,

Дзе ўладар гэтай

дзіўнай красы –

Ты, народ мой, на вечныя векі!



Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай

Гадзіна краязнаўства “Была Прадслава – стала Еўфрасіння”, прысвечаная Дню памяці Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня), прайшла ў Бяседавіцкай СБ флоры і фаўны. Гасцямі мерапрыемства сталі вучні сярэдніх і старэйшых класаў. Бібліятэкар расказала аб жыцці і асветніцкай дзейнасці Еўфрасінні. Прапанавала літаратуру з кніжнай выставы “Еўфрасіння – асветніца з Полацка”. Мерапрыемства суправаджалася тэматычнай слайдавай прэзентацыяй.
130-год з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

Метадычнай службай РБС надзяляецца вялікая ўвага павышэнню кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў. Дзейснай формай з’яўляюцца вучэбныя семінары. 29 чэрвеня ў дзіцячай бібліятэцы адбыўся семінар “Купала і Колас – сэрцу чытача: работа бібліятэк па папулярызацыі імя і творчасці класікаў беларускай літаратуры”, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Асноўную частку семінара складала літаратурна-музычная вечарына З Купалам і Коласам у сэрцы жывём”. На працягу амаль што дзвух гадзін вялася гаворка аб жыцці, творчай і грамадскай дзейнасці народных паэтаў Беларусі. Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя, дэманстравалася дакументальная стужка з фонда дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Коласа. Бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі паказалі інсцэніроўку ўрыўка з верша Я.Купалы “Сын і маці”. Прыемныя хвіліны прысутным падарыла чароўная музыка песень “Явар і Каліна”, “Мой родны кут”.

Да мерапрыемства была аформлена выставачная экспазіцыя “Песняры беларускай душы”.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка