Конкурсы праходзяць па чарзе: камандныя і асабістыя




Дата канвертавання13.05.2016
Памер20.93 Kb.
ПРАГРАМА ПРАВЯДЗЕННЯ ДНЯ ЗДАРОЎЯ
Баскетбольны фестываль”

Удзельнікі “Баскетбольнага фестывалю” – вучні 5-11класаў. Каманды зборныя, па 6 чалавек у камандзе.

Конкурсы праходзяць па чарзе: камандныя і асабістыя.



  1. Пастраенне. Ганаровае адкрыццё свята. Аб’яўленне правілаў правядзення фестывалю. Знаёмства з членамі журы.

  2. Конкурсная праграма.




  1. Камандныя кіданні з блізкай адлегласці.

Каманды строяцца ў калоны на процілеглых шчытах. Па камандзе суддзі кожная з каманд на працягу дзвюх мінут кідае мяч у карзіну. Перамагае каманда, якая зрабіла больш пападанняў


  1. Хуткаснае вядзенне мяча. Асабісты конкурс.

Каманды выконваюць чаўночнае вядзенне мяча. Сістэма алімпійская: прайграўшы выбывае з гульні. Такім чынам вызначаецца самы хуткі баскетбаліст

.


  1. Паравоз з вядзеннем. Камандны конкурс.

Каманды строяцца ў паралельныя калоны. Па сігналу суддзі першыя ўдзельнікі , ведучыя мяч, абводзяць стойку, вяртаюцца, затым абводзяць каманду і зноў бягуць да стойкі. Эстафета заканчваецца, калі члены каманды не разрываючыся абвядуць стойку і фінішыруюць.


  1. Штрафныя кідкі. Асабісты конкурс.

Удзельнік, выходзячы за лінію штрафных, выконвае кідок. Калі ён аказаўся не дакладным, даецца другая спроба. Пасля першага дакладнага кідка ідуць заліковыя кідкі, гэта значыць тыя, якія пайдуць удзельніку ў залік. Калі пасля яго удзельнік памыляецца на наступным кідку, ён атрымлівае адзнаку “0”


  1. Камандная эстафета (скачкі на мячы).

Удзельнікі выстрайваюцца ў паралельных калонах. У 9 метрах ад лініі старта стаяць паваротныя стойкі. Першыя ўдзельнікі садзяцца на мяч, прыгаюць на ім, стараюцца хутчэй абагнуць стойку і перадаць эстафету партнёру. Выйграе каманда, апошні ўдзельнік якой першым перасячэ лінію фініша.


6. Гаражны баскетбол.

Усе ўдзельнікі гуляюць па алімпійскай сістэме адзін у адзін да двух пападанняў. Такім чынам вызначаецца лепшы баскетбаліст школы.


7.“Адарві хвост”. Камандны конкурс.

Кожнаму ўдзельніку ззаду прыкрапляецца “хвост” . Выйграе каманда, якая ў працэсе вядзення мяча першай адарве “хвост” саперніку.


8.“Баскетбольныя снайпер”. Асабісты конкурс.

Кожны з удзельнікаў выконвае па 2 штрафныя кідкі + 2 кідка з-за 6-ці мятровай лініі + 2 кідка з цэнтральнага круга. Цана кідкоў – 1+3+5. Выйграе набраўшы больш ачкоў.


9. “Баскетбол коннікаў”. Асабісты конкурс.

Партнёры разбіваюцца на пары. Адзін садзіцца на плечы другому. У

такім стане ідзе гульня ў баскетбол да 2-ух пападанняяў.
Запасныя эстафеты

10. Эстафета з вядзеннем і пападаннем у карзіну.



11. Дзесяць кідкоў з-за 6-ці -метровай лініі.


  1. Пастраенне. Падвядзенне вынікаў фестывалю. Узнагароджванне. Закрыццё свята.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка