Конкурсе рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску" Агульныя палажэнні Абласны конкурс рытарычнага майстэрства "




Дата канвертавання24.06.2016
Памер25.81 Kb.
Палажэнне

аб абласным конкурсе рытарычнага майстэрства

“Гавары са мной па-беларуску”

1. Агульныя палажэнні

1.1. Абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” праводзіцца для навучэнцаў VIII-Х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

1.2. Арганізатарамі правядзення конкурсу з’яўляюцца ўпраўленне адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўныя ўстановы адукацыі “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”, “Гімназія №36 г.Гомеля імя І.Мележа”.

1.3. Мэты:

развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, павышэнне агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, фарміраванне ў навучэнцаў спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў, выяўленне здольных і лінгвістычна адораных дзяцей.

1.4. Задачы:

ствараць умовы, якія спрыяюць выяўленню, раскрыццю схільнасцей навучэнцаў да рыторыкі;

садзейнічаць набыццю вучнямі вопыту публічнага выступлення;

спрыяць фарміраванню беларускамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў.

2. Удзельнікі конкурсу, парадак арганізацыі

2.1. У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы VIII-Х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

2.2. Абласны конкурс праходзіць у 3 этапы:

1) ва ўстановах адукацыі – да 28 лютага 2015 года;

2) раённы (гарадскі) – да 30 сакавіка 2015 года;

3) абласны – 25 красавіка 2015 года.

2.3. Першы і другі этапы конкурсу праводзяцца рэгіянальнымі аргкамітэтамі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі вобласці.

2.4. Умовы першага і другога этапаў конкурсу вызначаюцца рэгіянальнымі аргкамітэтамі.



3. Парадак правядзення абласнога этапу конкурсу

1 тур. Прадстаўленне мультымедыйнага эсэ па тэмах (на выбар):

Х клас “Жыццё – гэта падарожжа”;

IХ клас “За што мы сёння ў адказе?”;

VIII клас “Самае каштоўнае на зямлі – жыццё чалавека”.

Праводзіцца па групах у аўдыторыях. Прымаюць удзел заяўленыя вучні. Час выступлення – да 5 мінут.

Крытэрыі ацэнкі:

1) змест (да 10 балаў);

2) адпаведнасць моўным нормам (да 10 балаў);

3) уменні задаваць пытанні і адказваць на іх (да 10 балаў);

4) творчае рашэнне (да 10 балаў).

Кожны ўдзельнік конкурсу адказвае на два пытанні іншых удзельнікаў (папярэдняга і наступнага па нумарацыі выступлення) і на адно пытанне членаў журы.

2 тур. Маўленне. Праводзіцца па групах у аўдыторыях. Прымаюць удзел усе заяўленыя вучні. Вуснае выказванне на адну з прапанаваных тэм. На працягу 15 мінут вучань рыхтуе прамову на адну з 2 прапанаваных тэм. Кожны з удзельнікаў выступае да 5 мінут і адказвае на пытанні журы.

Крытэрыі ацэнкі:

1) адпаведнасць выказвання абранай тэме (да 5 балаў);

2) лагічнасць і будова выказвання (да 5 балаў);

3) культура маўлення (да 5 балаў);

4) тэхніка прамаўлення (да 3 балаў);

5) эфектыўнасць маўлення (да 2 балаў).

4. Парадак прадстаўлення заявак на ўдзел у конкурсе

Аддзелы адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў, Гомельскага гарвыканкама, абласныя ліцэі, ліцэй пры ГII МНС РБ (па ўзгадненні) ў тэрмін да 8 красавіка 2015 года прадстаўляюць у ДУА “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі” заяўку на ўдзел у абласным этапе конкурсу (па 1 удзельніку ад паралелі з кожнага раёна вобласці, па 3 ўдзельнікі ад паралелі з г.Гомеля, па 1 ўдзельніку ад абласных ліцэяў) па электроннай пошце umo-gd@yandex.by (для Даўгулёвай І.А.). Даведкі па тэлефоне 60 11 23.



5. Падвядзенне вынікаў конкурсу

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступеняў (да 45% удзельнікаў).



Вынікі ўносяцца ў пратакол, падпісваюцца старшынёй журы. Пераможцамі конкурсу становяцца навучэнцы, якія набралі максімальную колькасць балаў па выніках двух тураў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка