Конкурсах трыяды «Тэатр святыня спорт»




Дата канвертавання01.05.2016
Памер33.33 Kb.
III Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

«Моцныя верай»

Тэатр — святыня — спорт



Івянец, 23–26 жніўня 2012г.

Правілы ўдзелу ў паасобных конкурсах трыяды
«Тэатр — святыня — спорт»


СВЯТЫНЯ

Гэтая частка праграмы парафіяды ўзмацняе веру ўдзельнікаў.


У праграме парафіяднай «Святыні» важнае месца займаюць моманты супольнай або асабістай малітвы. Сустрэча з іншым чалавекам
у інтэлектуальным або спартыўным спаборніцтве ўпісана ў сустрэчу
з Богам.

Падчас парафіяды мы сустракаем Езуса ў слове і хлебе. Ёсць магчымасць слухаць і публічна чытаць Святое Пісанне. Усё гэта змяшчаецца ў Эўхарыстыі, якая з’яўляецца «крыніцай і вяршыняй» хрысціянскага жыцця, а ў парафіяднай рэчаіснасці — пачаткам і заданнем на гэты дзень.



  • актыўны ўдзел у ранішніх і вячэрніх малітвах

  • актыўны ўдзел у св. Імшы

  • індывідуальная малітва

  • актыўны ўдзел у спаборніцтвах

  • добры настрой

Конкурс біблійных ведаў

  • у спаборніцтве ўдзельнічаюць усе індывідуальна

  • у агульны залік ідзе лепшы вынік асобнага члена каманды

  • тэмы конкурсу: Евангелле паводле св. Марка (група А), Дзеі Апосталаў (група В), Пасланне да Рымлянаў (группа С)

  • праверка ведаў адбываецца пры дапамозе тэстаў (пры супадзенні вынікаў улічваецца час)

  • конкурс працягваецца 45 хвілін

ТЭАТР

Тэатр — гэта сінтэз усіх мастацтваў, бо складаецца з музыкі, архітэктуры, жывапісу, кінематографу, фатаграфіі і т. д.



Тэатральная пастаноўка

  • для ўдзелу ў конкурсе неабходна падрыхтаваць адну пастаноўку

  • тэма пастаноўкі свабодная (на рэлігійную тэматыку)

  • час прадстаўлення — 15 хв., падрыхтоўка і прыбіранне сцэны — 5хв.

  • апякун групы не ўдзельнічае, выступае толькі як інструктар

  • крытэрыя ацэнкі: гульня акцёраў (0–5), дэкарацыі (0–5), касцюмы (0–5), агульнае ўражанне (0–5)

Конкурс свецкай песні «Песня ў маім жыцці»

Конкурс рэлігійнай песні «Sacro Song»

  • у конкурсе ўдзельнічае прадстаўнік(і) альбо ўся каманда

  • на конкурс прадстаўляецца адна песня рэлігійнага зместу

  • апякун групы не ўдзельнічае, выступае толькі як інструктар

  • крытэрыя ацэнкі: выбар рэпертуару, харэаграфія, музыка, тэхніка выканання, касцюмы, агульная прэзэнтацыя спевака(оў).

Конкурс малюнка

  • тэма конкурсу «Моцныя верай»

  • у конкурсе ўдзельнічае прадстаўнік(і) альбо ўся каманда

  • час правядзення конкурсу — 1 гадзіна

  • на адваротным баку працы павіна быць напісана: назва парафіі, мясцовасць

  • ацэньваюцца толькі працы, намаляваныя ў прызначаны для гэтага час (у межах парафіяды)

  • крытэрыя ацэнкі: арыгінальнасць (0-5), адпаведнасць тэме (0-5), раскрыццё тэмы (0-5), прыгажосць працы (кампазіцыя, гама колераў, тэхніка выканання) (0-5).

СТАДЫЁН

Спартыўная актыўнасць належыць да сродкаў, якія вядуць да гарманічнага развіцця асобы і яе маральнага ўдасканалення. Спорт, які кіруецца этычным пачуццём, не толькі спрыяе здароваму ладу жыцця, але і становіцца школай паглыблення гуманістычных і хрысціянскіх каштоўнасцяў.



  • удзел у спаборніцтвах адбываецца паводле ўзроставых груп,
    а таксама камандна

  • узроставыя групы:

    • група А — узрост 11-12.

    • група В — узрост 13-14

    • група С — узрост 15-16

Лёгкая атлетыка

  • бег 60/100, 300/600 (па групам)

  • эстафета 2/2 (каманда)

  • паласа перашкод 2/2 (каманда)

Настольны тэніс

  • каманда, 2 хлопцы і 1 дзяўчынка

Міні-футбол

  • алімпійская сістэма жэраб’ёўкі

  • склад каманды — 5 чалавек (4+1)

  • кожная гульня — 2 таймы па 7 хвілін

  • замены — па неабходнасці.

  • за ўжыванне непрыстойных слоў — дыскваліфікацыя да канца гульні

Валейбол

  • алімпійская сістэма жэраб’ёўкі.

  • склад каманды — 6 чалавек, не менш 2 дзяўчынак у камандзе

  • спаборніцтвы адбываюцца ў 3 таймы (да 15 ачкоў). Фінальная гульня — за І і ІІ месцы — 5 таймаў (да 25 ачкоў).





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка