Конкурса даследчых работ «Мой род, мая сям’я»




Дата канвертавання06.07.2016
Памер81.47 Kb.
26.05.2016 № 359
Аб правядзенні

абласнога этапа

рэспубліканскага конкурса

даследчых работ

«Мой род, мая сям’я»
У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» на 2016-2018 гады, у рамках рэспубліканскага краязнаўчага праэкту «Мая Беларусь», пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.03.2016 № 10-01-28/513, у мэтах фарміравання светапогляду і духоўных каштоўнасцей асобы праз даследаванне свайго радаводу, матэрыяльнай і духоўнай спадчыны продкаў, выхавання патрыятызму праз непарыўную сувязь гісторыі сям'і з гісторыяй свайго народу

ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзіць:

1.1. палажэнне аб правядзенні конкурса даследчых работ «Мой род, мая сям’я» (дадатак 1);

1.2. склад журы (дадатак 2).

2. Кіраўнікам аддзелаў адукацыі, спорту и турызму райвыканкамаў, Гомельскага гарвыканкама, адміністрацый раёнаў г.Гомеля арганізаваць правядзенне раённага (гарадскога) этапаў, забяспечыць удзел у абласном этапе конкурса ў адпаведнасці з палажэннем.

3. Адказнасць за арганізацыю і правядзенне абласнога этапа конкурса, прадстаўленне конкурсных матэрыялаў на рэспубліканскі этап ў тэрміны згодна палажэнню ўскласці на дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» Герасіменка А.Г.

4. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на намесніка начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Ждановіч Ж.А.


Начальнік упраўлення С.І. Парошын

Начальнік аддзела

І. Ю. Драбышэўская

Даламакiна 262272






Дадатак 1

да загада ўпраўлення адукацыі

Гомельскага аблвыканкама

2016 г. №


ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні абласнога этапа рэспубліканскага конкурса

даследчых работ «Мой род, мая сям’я»,

у рамках рэспубліканскай акцыі

навучэнскай моладзі «Жыву ў Бeлapyci i тым ганаруся»

і рэспубліканскага краязнаўчага праэкту «Мая Беларусь»

1.АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. У адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Бeлapyci i тым ганаруся» (далей – акцыя), палажэннем аб правядзенні акцыі ад 17.03.2016 № 10-01-28/513 праводзіцца конкурс даследчых работ «Мой род, мая сям’я» (далей – конкурс).

1.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы (сямейныя калектывы) сярэдніх і старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.


2. ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ

Конкурс праводзіцца з 23 мая па 23 снежня 2016 года ў чатыры этапы з вызначэннем на кожным з іх пераможцаў i прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ва ўстановах адукацыі абласнога падпарадкавання;

другі этап (адборачны) – раённы (гарадскі), праводзіцца да 7 кастрычніка 2016 года;

трэці этап (адборачны) – абласны, праводзіцца ў два туры з 10 па 20 кастрычніка 2016 года: папярэдні тур – з 10 па 14 кастрычніка 2016 года (разглядаюцца справаздачныя прэзентацыі і тэкставыя матэрыялы пераможцаў раённых этапаў конкурсу); выніковы – 20 кастрычніка (творчая абарона навучэнцамі cвaix конкурсных работ, да 10 хвілін);

чацвёрты этап (заключны) – рэспубліканскі, праводзіцца ў два туры: на папярэднім туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў абласных этапаў конкурсу, а на выніковым – творчая абарона навучэнцамі cвaix конкурсных работ.


3. АСАБЛІВАСЦІ ПРАВЯДЗЕННЯ

3.1. Арганізацыйнае i метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсу ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» (далей – Цэнтр турызму).

3.2. Асноўнымі мэтамі i задачамі конкурсу з'яўляюцца:

далучэнне моладзі да пошукава-даследчай дзейнасці, накіраванай на даследаванне ўласных радаводаў; адраджэнне і перайманне сямейных традыцый і абрадаў; умацаванне сямейных сувязяў; прывіццё даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцяў навучэнцаў; стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў пазнавальную творчую дзейнасць.

3.3. На конкурс прадстаўляюцца:

уласны радавод (генеалагічнае дрэва, табліца), дзе з максімальнай паўнатой фіксуюцца ўсе сваякі (імя і прозвішча, гады жыцця, месца нараджэння, ступень роднасці (маці, бацька, сястра і далей), як мінімум да чацвёртага калена (да прадзедаў);

генеалагічнае дасье на кожнага прадстаўніка роду, куды ўваходзіць яго біяграфія, выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фатаздымкі, дакументы і г.д;

матэрыял па гісторыі сям’і, роду, дзе ў храналагічнай паслядоўнасці прадстаўлена апісанне жыццядзейнасці сваякоў, а таксама важных для сям’і падзей;

матэрыял, дзе прадстаўляецца апісанне сямейных традыцый і абрадаў, паданняў і легенд, захаваных сямейных рэліквій;

матэрыял па правядзенні антрапанімічных даследаванняў сям’і, роду (паходжанне імёнаў, прозвішчаў);

карт-схема з адлюстраваннем геаграфіі рассялення прадстаўнікоў роду.

Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў

3.4. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

адпаведнасць умовам конкурсу;

змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;

улік сямейных і рэгіянальных асаблівасцей;

творчасць, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу.

3.5. На другім раённым (гарадскім) этапе конкурсу праводзіцца прагляд творчых справаздач і вызначаюцца 3 лепшых творчых работы, якія найбольш поўна і ярка адлюстроўваюць сямейныя і рэгіянальныя асаблівасці.

3.6. Конкурсныя матэрыялы на папярэдні тур абласнога этапа конкурсу дасылаюцца да 10 кастрычніка 2016 года ў Центр турызму (246029, г.Гомель, пр.Кастрычніка, 36а).

Конкурсныя работы прадстаўляюцца ў друкаваным варыянце і на электронным носьбіце, суправаджаюцца прэзентацыяй з тэкставым матэр’ялам, а таксама заяўкай, якая ўключае: поўную назву ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), назву конкурсу і тэму працы, інфармацыю аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.7. Конкурсныя матэрыялы (6 лепшых работ – пераможцаў абласнога этапу) удзельнічаюць у рэспубліканскім этапе конкурсу. Аўтары абараняюць свае работы на краязнаўчай змене, якая адбудзецца ў снежні 2016 года ў НДЦ «Зубронак».
4. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ, УЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

4.1. Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе арганізацыйным камітэтам ствараецца журы, якое:

аценьвае работы прадстаўленныя навучэнцамі;

вызначае пераможцаў адпаведных этапаў конкурсу;

прадстаўляе рашэнні (пратаколы) па выніках конкурсу ў адпаведныя аргкамітэты .

У адпаведнасці з умовамі конкурсу на кожным этапе журы вызначае пераможцаў і прызёраў.

4.2. Выніковы тур (творчая абарона даследчых работ) абласнога этапа конкурсу адбудзецца 20 кастрычніка 2016 года ў Цэнты турызму (г.Гомель, пр.Кастрычніка, 36а, тэл. 8 (0232) 26 22 72).

4.3. Пераможцы і прызёры абласнога этапу конкурсу (6 лепшых работ) ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама і каштоўнымі падарункамі. Конкурсныя матэрыялы пераможцаў ўдзельнічаюць у рэспубліканскім этапе конкурсу.


5. ФІНАНСАВАННЕ

Выдаткі па набыцці дыпломаў і каштоўных падарункаў для ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў ажыццяўляюцца за кошт сродкаў упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама, прадугледжаных на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў.






Дадатак 2

да загада ўпраўлення адукацыі

Гомельскага аблвыканкама

2016 г. №



СКЛАД ЖУРЫ

абласнога этапа рэспубліканскага конкурса

даследчых работ «Мой род, мая сям’я»,

у рамках рэспубліанскай акцыі

навучэнскай моладзі «Жыву ў Бeлapyci i тым ганаруся»

і рэспубліканскага краязнаўчага праэкту «Мая Беларусь»





Ждановіч

Жанна Анатольеўна





намеснік начальніка упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама, старшыня журы


Драбышэўская Ірына Юр’еўна



начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама


Пісарэнка

Вольга Васільеўна





намеснік дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі»


Даламакіна

Дар’я Леанідаўна





загадчык аддзела краязнаўства дзяржаўнай установы адукацыі «Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі»


Барабанаў

Вадзім Ігаравіч





старшы навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» (па ўзгадненню)


Ропат

Анастасія Яўгенаўна





галоўны захавальнік фондаў установы «Музей гісторыі горада» (па ўзгадненню)











База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка