Конкурс юных талентаў "Дзе чутны мовы нашай гукі" Мэты: развіваць творчыя здольнасці вучняў




Дата канвертавання18.05.2016
Памер19.27 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Смольгаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа імя У. Сыракомлі Любанскага раёна”


Конкурс юных талентаў “Дзе чутны мовы нашай гукі”

Мэты:


- развіваць творчыя здольнасці вучняў;

- стварыць умовы для выхавання пачуцця любові да роднай старонкі.


Месца правядзення: літаратурны музей “Лірнік вясковы”

Ход конкурсу

Вядучы:

Працягваецца тыдзень, прысвечаны святкаванню юбілею нашага славутага земяляка У. Сыракомлі. Будучы простым вясковым хлопчыкам, У. Сыракомля здолеў гучна заявіць пра сябе ўсяму славянскаму свету. Я ўпэўнена, што сярод вас таксама ёсць таленавітыя дзеці. Сёння ў вас з’явілася магчымасць праявіць свае паэтычныя здольнасці. Я рада вас вітаць на конкурсе юных талентаў Смольгаўшчыны “Дзе чутны мовы нашай гукі”. Я прапаную вам напісаць вершы пра нашу родную вёску, пра прыгажосць прыроды, пра мову і г.д. Спадзяюся, што паэтычная атмасфера музея натхніць вас на праяўленне творчых здольнасцей.



(вучні 6-8 класаў пішуць вершы пад спакойную музыку)

Падвядзенне вынікаў конкурса

Вядучы


А зараз я прапаную вам прачытаць свае вершы.

(вучні зачытваюць паэтычныя творы)

А зараз журы вызначыць пераможцаў конкурсу.

Выступленні членаў журы. Падвядзенне вынікаў

Узнагароджванне пераможцаў
I месца

Восень

Цёплая восень, светлая восень

Смольгава ўраз ахінае.

Потым марозы і дождж праморзглы

Ролю сваю адыграюць.
Завываюць вятры, загуляюць віхуры

Ад лесу і да небакраю.

Толькі ў Смольгаве не будзе панура –

Там Сыракомлю ўспамінаюць…



Касач Марына
II месца

Родны край

Лясы і крыніцы, сівыя курганы

Я бачу, заплюшчыўшы вочы,

Малюнак знаёмы, да болю жаданы

Са мною і днём і ноччу.

Знаёмаю сцежкай на возера іду,

Не ведаю стомы.

Там - сосны сцяною, і свеціць гарлачык,

Там – водар знаёмы.

Шматко Паліна
III месца
Туліцца да бору мая вёска,

Лес гамоніць малады.

Гэта ты, мая старонка,

Край, навекі дарагі!



Белаус Алена




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка