Конкурс вучэбна-метадычных распрацовак Назва прадстаўляемай работы




Дата канвертавання18.05.2016
Памер77.33 Kb.
ЗАЯЎКА ЎДЗЕЛЬНІКА


  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку, выкладаемы прадмет


Вядзяскіна Валянціна Рыгораўна, беларуская мова і літаратура


  1. Назва ўстановы адукацыі, у якой працуе


Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Даманавіцкая сярэдняя школа”


  1. Назва конкурсу


Конкурс вучэбна-метадычных распрацовак


  1. Назва прадстаўляемай работы


Урок беларускай мовы ў 7 класе “Правапіс спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў. Правапіс прыслоўяў разам”


  1. Кантактныя тэлефоны 90558, 90528, 80295490695

28.02.2015г.



План-канспект урока беларускай мовы “Правапіс спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў. Правапіс прыслоўяў разам”

7 клас, 2014/2015 навучальны год
Навучальныя (адукацыйныя, практычныя) мэты: плануецца, што да канца ўрока вучні будуць умець пісаць спалучэнні слоў, блізкія да прыслоўяў, прыслоўі разам, будуць умець вызначаць сінтаксічную ролю прыслоўяў; замацуюць правапіс прыслоўяў, якія пішуцца праз дэфіс, будуць вызначаць ролю прыслоўяў у мастацкім творы.
Выхаваўчыя і развіццёвыя задачы: стварыць сітуацыю для ўзаеманавучання, садзейнічаць фарміраванню ўмення вучняў вырашаць праблему і разважаць, спрыяць выхаванню патрыятычных пачуццяў.
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік, карткі з тэкстам, сігнальныя карткі, мультымедыйная прэзентацыя.
Ход урока


  1. этап. Арганізацыйны момант, вызначэнне мэтаў урока. (7 хвілін)


Настаўнік зачытвае эпіграф.

У холад і спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, з ветрам і без ветру, маладзіком і ўпоўню, летам і зімой – заўсёды прыгожы ён, наш родны, наш любы край” (Янка Сіпакоў).


Настаўнік:

  • Як вы думаеце, чаму я пачала наш урок іменна з гэтых слоў?

А ці любіце вы свой родны куточак? Сёння мы з дапамогай тэкста пра наш родны край будзем працягваць вывучаць прыслоўе. Тэма нашага ўрока “Правапіс спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў. Правапіс прыслоўяў разам”. Давайце зараз разам вызначым мэты нашага ўрока. Для гэтага, калі ласка, дапішыце наступныя фразы: я даведаюся…, я навучуся…, я буду ведаць…

Прыкладныя мэты ўрока, вызначаныя вучнямі з дапамогай настаўніка (вучні прапісваюць іх у сшыткі):



  • даведаюся, як пішуцца спалучэнні слоў, блізкія да прыслоўяў, калі прыслоўі пішуцца разам;

  • навучуся правільна пісаць прыслоўі;

  • буду ведаць адрозненне прыслоўяў ад спалучэння прыназоўнікаў з назоўнікамі.




  1. этап урока. Актуалізацыя ведаў. (8 хвілін)


Настаўнік:

Перш, чым прыступіць да вывучэння новай тэмы, давайце ўспомнім, што мы ведаем пра прыслоўе, як часціну мовы, пра правапіс прыслоўяў праз дэфіс.



  1. Гутарка.

  • Што называецца прыслоўем?

  • У якія словазлучэнні можа ўваходзіць прыслоўе? Ці можа быць прыслоўе галоўным словам у словазлучэнні? Прывядзіце прыклады.

  • Якімі членамі сказа бывае прыслоўе?

  • Што агульнага ў прыслоўях з іншымі часцінамі мовы? Чым адрозніваюцца прыслоўі ад іншых самастойных часцін мовы?

  • Якімі спосабамі і ад якіх часцін мовы ўтвараюцца прыслоўі? Прывядзіце прыклады.




  1. Заданнне: падкрэсліць у тэксце эпіграфа прыслоўі. вызначыць іх разрад, зрабіць марфалагічны разбор аднаго прыслоўя (на выбар).




  1. Тэставае заданне па тэме “Правапіс прыслоўяў”

Адзначце нумары прыслоўяў, якія пішуцца праз дэфіс

  1. Сам(насам).

  2. Спад(цішка).

  3. (Па)старому.

  4. (Па)летняму.

  5. (Па)доўгу.

  6. Даўным(даўно).

  7. Спады(спаду).

  8. (Па)чалавечы.

  9. Раз(пораз).

  10. Сам(насам).

Вучні выконваюць тэст, а потым праводзяць узаемаправерку. Вынікі працы дзеці паказваюць з дапамогай сігнальных картак (зялёная – заданне выканана без памылак, жоўтая – дапушчана 1-2 памылкі, чырвоная – дапушчана 3 і больш памылак).


  1. этап. Аперацыйна-пазнавальны (15 хвілін)


Настаўнік:


  • А зараз мы пачнем вывучэнне новага матэрыялу. Звернемся да падручнікаў. Вам патрэбна зараз дапоўніць табліцу прыкладамі прыслоўяў, а таксама высветліць, якіх пунктаў правіла не хапае ў табліцы. Для гэтага вы павінны самастойна прачытаць матэрыял §28 і 29.



Табліца “Асобна і разам”

Асобна

1. Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія не канчаткова перайшлі ў прыслоўі, бо назоўнік можа ўжывацца ў розных склонавых формах




2. Устойлівыя спалучэнні, у якіх слова паўтараецца ў розных склонах з прыназоўнікам



3. Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі без, з, да, на




4. Спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца галоснай з прыназоўнікам у



5.




Разам

1. Прыслоўі, што маюць у сваім саставе назоўнікі, якія ў сучаснай беларускай мове не ўжываецца




2. Прыслоўі з прасторавым і часавым значэннем, што маюць у сваім саставе назоўнікі верх, высь, гара, ніз, перад, пачатак, бок, даль, вечар, дзень, ранак, ноч, раз




3. Прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння назоўніка з прыназоўнікам, паміж якімі нельга без змены сэнсу ўставіць азначэнне або да назоўніка нельга паставіць склонавае пытанне




4.Прыслоўі, ўтвораныя шляхам спалучэння прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі кароткіх прыметнікаў




5.Прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння прыназоўнікаў у, на з лічэбнікамі




6. Прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння прыназоўнікаў з некаторымі займеннікамі




7.



Вучні дабаўляюць у табліцу асобнае напісанне спалучэнняў слоў усё роўна, без дай прычыны, без дай рады, не да смеху, як след, а таксама напісанне разам прыслоўяў, утвораных шляхам спалучэння прыназоўнікаў у, на з поўнымі прыметнікамі ў форме жаночага роду вінавальнага склону.


Настаўнік:

  • А зараз выканаем наступнае заданне. На картках у вас знаходзяцца

тэксты. Вызначце стыль і тып дадзенага тэксту. Таксама вам патрэбна растлумачыць правапіс прыслоўяў і блізкіх да іх спалучэнняў слоў, падабраўшы патрэбны пункт папярэдняй табліцы. Адкажыце, калі ласка, якую ролю адыгрываюць прыслоўі у тэксце. Гэту работу я прапаную вам выканаць у парах.

Лясное возера



Пад узгоркам блішчала круглае возера. Яно рухалася, пералівалася, як жывое срэбра.

Над самай вадою цягнуўся прыгожы шлях сакаўной зеляніны. Тут рос сітняк і аер, густа ўсцілаючы берагі. Дзе-нідзе пападаліся кучаравыя кусты лазы. Сям-там пракідаліся высокія і пышныя алешыны, а па суседстве з імі красаваліся дзве ўдалыя хвоі. Здавалася, што гэта дзве маладзіцы, што пайшлі па ваду і загаварыліся ды так і засталіся стаяць.

Калі ўставалі грозна цёмна-сінія хмары і грымелі далёкія громы, выразна каціліся па возеры хвалі. Калыхаліся тады палахліва чароты, пагойдваліся стройныя сітнякі, а сам лес таемна шапацеў лісцем. Усё гэта злівалася ў невыказна прыгожую музыку. (Паводле Якуба Коласа)
Фізкультхвілінка
Заданне з вучэбнага дапаможніка. Практыкаванне 221 (па варыянтах)

Два вучні працуюць за дошкай, астатнія самастойна, потым вучні з настаўнікам правяраюць правільнасць напісанага.




  1. этап. Праверка разумення і карэкцыя ведаў. (8 хвілін)


Настаўнік:

  • Зараз мы з вамі напішам выбарачна-размеркавальны дыктант. Працаваць

будзем па варыянтах. Першы варыянт запіша словазлучэнні з прыслоўямі, якія пішуцца разам, другі варыянт – словазлучэнні са словамі, блізкімі да прыслоўяў, якія пішуцца асобна. Будзьце ўважлівыя.
Дом насупраць, схапіць на ляту, сустрэцца ўпершыню, вывучыць на

памяць, ісці ў абдымку, глядзець уніз, зайсці пад вечар, чакаць з ранку да вечара, ішлі ўдвух, ісці па двое, успамінаць час ад часу, адпачываў залетась, бегчы без аглядкі, прыгравала ўдзень, скокнуў у бок лесу, скокнуў убок, зусім стамілася, з усім класам.
Вынікі працы дзеці дзеці паказваюць з дапамогай сігнальных картак (зялёная – заданне выканана без памылак, жоўтая – дапушчана 1-2 памылкі, чырвоная – дапушчана 3 і больш памылак).
Настаўнік:

- Зараз кожны выканае самастойна невялікае тэставае заданне, пры дапамозе якога мы праверым якасць засваення вамі правапісу прыслоўяў.


Тэст па тэме “Правапіс прыслоўяў”

1. Адзначце словы, якія пішуцца разам.



а) (На)ляту;

б) (у)пустую;

в) (у)восень;

г) (да)дому;

д) (па)волі;

е) (па)воўчы;

ё) (без)аглядкі;

ж) куды(сьці).

2. Адзначце словы, якія пішуцца асобна.



а) (З)ранку;

б) (за)мяжой;

в) (у)вечары;

г) (на)шчасце;

д) так(сама);

е) (у)адкрытую.

5. Рэфлексія і дамашняе заданне. Ацэньванне вучняў. (7 хвілін)
Настаўнік дзякуе вучням за працу, дае кароткую характарыстыку іх працы і гаворыць: “А цяпер, каб мы маглі падсумаваць зробленае Вамі на гэтым уроку, я прапаную Вам дапісаць сказы:

Сёння я даведаўся, што…

На гэтым уроку я навучыўся…

Пасля гэтага ўрока я адчуваю…”

Вучні дапісваюць сказы, пасля выбарачна зачытваюць іх.

Дамашняе заданне: §28,29, пр. 222.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка