Конкурс "Сакрэты творчага партфоліа" Вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні Беларуская мова і літаратура 11 "




Дата канвертавання20.05.2016
Памер100.38 Kb.


Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Любані”
Інтэрнэт – конкурс “Сакрэты творчага партфоліа”

Вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні

Беларуская мова і літаратура

11 “Б” клас

Правапіс галосных у складаных словах
Новік Марына Канстанцінаўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Любань 2015

Тэма: Правапіс галосных у складаных словах

Мэта: сістэматызаваць веды вучняў аб правапісе галосных о, э, а, е, ё, я ў складаных словах; замацоўваць уменне правільна пісаць літары о, э, а, е, ё, я ў складаных словах;

Задачы: ствараць умовы для сістэматызацыі і паглыблення ведаў вучняў аб правапісе галосных о, э, а, е, ё, я ў складаных словах; удасканальваць навыкі правільнага напісання складаных слоў; фарміраваць уменне вучняў правільна ўтвараць складаныя словы; развіваць у вучняў пазнавальныя і творчыя здольнасці; выхоўваць моўную культуру вучняў, пачуццё захаплення малюнкамі роднай прыроды.

Тып заняткаў: сістэматызацыя і паглыбленне ведаў з выкарыстаннем метадаў тэхналогіі інтэрактыўнага навучання.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік “Беларуская мова” для 11 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання пад рэдакцыяй ГМ.Валочка, камп’ютар, мультымедыйны праектар, электронная прэзентацыя, раздатачны матэрыял, эпіграф.
Эпіграф:

Толькі тады веды

робяцца нашым сталым набыткам,

калі мы прыходзім да іх, здабываем іх самі.

Я. Колас

Слайд 2

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

Мэта: арганізацыя ўвагі вучняў, псіхалагічная падрыхтаванасць класа да

ўрока.


Задача настаўніка: арганізаваць і падрыхтаваць вучняў да работы.

Добрай раніцы, сядайце! Гэтым прыемным і крыху прахладным асеннім ранкам я рада бачыць усіх вас на ўроку. Спадзяюся, што настрой у вас цудоўны, бо няма нічога лепшага, чым вучань і настаўнік у добрым настроі.



2. Арыентацыйна-матывацыйны этап

Мэта: адкрыццё тэмы, пастаноўка мэт урока, матывацыя на пазнавальную дзейнасць і канчатковы вынік.

Задача настаўніка: сфарміраваць пазнавальную цікавасць, стварыць умовы для адкрыцця тэмы, разумення неабходнасці набыцця ведаў і ўменняў па дадзенай тэме.

Прапаную вам паслухаць прытчу.

Аднойчы мудрага чалавека спыталі, у чым сакрэт яго мудрасці, у чым ён бачыць асноўнае адрозненне паміж уласным розумам і розумам іншых людзей. Ён задумаўся, а затым адказаў: “Калі людзі шукаюць іголку ў стозе сена, то большасць спыняецца, як толькі знойдзе яе. А я працягваю пошукі, знаходзячы другую, трэцюю і, магчыма, калі мне вельмі пашанцуе, нават чацвёртую і пятую іголку”.

- Як вы думаеце, чаму ўрок я пачала менавіта з гэтай прытчы? У чым яе сэнс? (Кожнаму чалавеку неабходна ўмець вучыцца, не спыняцца на дасягнутым, а ісці далей, павышаць свой узровень ведаў).

Таму нездарма эпіграфам нашага ўрока я ўзяла словы Якуба Коласа: “Толькі тады веды робяцца нашым сталым набыткам, калі мы прыходзім да іх, здабываем іх самі”. Цяжкасці пераадольваюцца, калі чалавек усё робіць з добрым настроем, з добрымі думкамі. Таму я жадаю вам поспехаў у атрыманні ведаў.



3. Этап паўтарэння пройдзенага матэрыялу

Мэта: паўтарэнне вучнямі вывучаных паняццяў.

Задача настаўніка: арганізаваць і забяспечыць пазнавальную дзейнасць вучняў (франтальную, парную) стварыць ўмовы для творчага ўдзелу дзяцей у паўтарэнні пройдзенага матэрыялу .

Слайд 3

Чацвёртае лішняе”.

Ар…ндаваць, м…дз…в…дз…ня, д…брадзей, др…вотня

Прачытайце словы, устаўце прапушчаныя літары і растлумачце іх правапіс. Паспрабуйце знайсці “чацвёртае лішняе”, дакажыце. Сфармулюйце тэму нашага ўрока. Што павінны ведаць і ўмець?



Слайд 4

Павінны ведаць

Павінны ўмець

Якія словы называюцца складанымі?

Правільна ўтвараць складаныя словы

Ад чаго залежыць правапіс злучальных галосных у складаных словах?

Правільна вызначаць склады і ставіць націск (асноўны і пабочны)

Калі пішуцца галосныя о, э, а, е, ё, я

ў складаных словах



Правільна пісаць складаныя словы


Слайд 5

Запісаць дату і тэму ўрока

Слайд 6

Паглядзіце на схему і растлумачце, калі ў складаных словах у першай частцы пішацца а, а калі о. Прывядзіце свае прыклады




а




1







раўнапраўе

о







2

3

добразычлівец

Слайд 7

Сярод дадзеных слоў выпішыце :

1вар. калі ў складаных словах у першай частцы пішацца а

2вар. калі ў складаных словах у першай частцы пішацца о

1)шыр…каплечы 2)д…брасумленны 3)мн…гастаночнік 4) р…знаквецце 5) д…ўгачаканы 6) р…знапланавы 7) кар…ткахвосты 8) в…льналюбівы 9) т…нкастволы 10) р…знаскланяльны



Слайд 8

Праверце напісанне слоў

1 варыянт

2 варыянт

шыракаплечы

добрасумленны

разнаквецце

многастаночнік

разнапланавы

доўгачаканы

караткахвосты

вольналюбівы

танкастволы

рознаскланяльны

Слайд 9

Паглядзіце на схему і растлумачце, калі ў складаных словах пішуцца злучальныя галосныя е, ё, а калі я. Прывядзіце свае прыклады









е







вогнеўстойлівы







ё







радыётэхніка, радыёантэна







я







радыялогія, жыццярадасны

Слайд 10

Адным словам

1. Збудаванне для захоўвання бульбы.

2. Дробны жук-шкоднік, які грызе кару і драўніну.

3. Паласа лесу.

4. Той, хто слухае перадачы радыёвяшчання.

5. Інструмент для рэзання шкла.

6. Тара, вырабленая са шкла.

7. Назва якога месяца ўтварылася складаннем асноў?

8. Якія транспартныя сродкі перавозяць вугаль, лес, малако, бензін?

Фізкультхвілінка

Я прапаную вам апынуцца пад дажджом. Дождж шуміць па лістоце( вучні паціраюць далонямі), дождж стукае па дахах ( вучні размінаюць пальцы). Падставім цудоўным кроплям твар і зробім некалькі кругавых рухаў галавой, далоні, страсянём дажджынкі з рук. Заплюшчым вочкі і падумаем аб чымсьці добрым. Асвяжыўшыся, працягнем працу.



Слайд 11

Тры дні (лічэбнік + назоўнік) – лічэбнік у Р.скл: трохдзённы

Утварыце складаныя словы, растлумачце іх правапіс:

Чатыры паверхі, пяць тыдняў, сто метраў, сем класаў, сорак гадоў.



Слайд 12

Арфаэпічны бой

Правільна вымавіце словы і запішыце згодна арфаграфічных нормаў:

50, 60, 70, 80, куродым



Слайд 13

Успомніце, калі пішуцца ў складаных словах велік-, а калі вялік- ?

Велік

1







Вялік




2, 3




Устаўце прапушчаныя літары і растлумачце іх правапіс:

В…лікабрытанія, в…лікасвецкі, в…лікаакіянскі, в…лікаўзроставы, в…лікакняжацкі, в…лікагаловы, в…лікадушны, в…лікарослы.

Слайд 14

Творчая праца “Эрудыт” (праца ў парах)

Апішыце малюнакі, ужываючы складаныя словы (танкастволая бярозка, крыгаход, чырвонагаловікі, рознакаляровая лістота, лістапад…)













Праверка творчай працы

Слайд 20

Паглядзіце на схему і растлумачце, калі ў складаных словах у першай частцы пішуцца галосныя е, ё. Прывядзіце свае прыклады



е

1




ё




2, 3

Устаўце прапушчаныя літары

Л…гкаатлетычны, л…гкаверны, л…дадрабільны, л…дарэз, м…даварэнне, м…даносны.

Слайд 21

Растлумачце правапіс складаных слоў з першай часткай:

Слова –

словазлучэнне

Што –

штодзень

Фота – фатаграфія

фотаздымак

Мота – матацыкл, матавоз

мотаспорт

Слайд 22

Растлумачце правапіс спалучэнняў ро і ры.

ро







2

Громаадвод, кровацячэнне

ры




1




Дрывасек, крывацёк

Прывядзіце свае прыклады.

Слайд 23

Адзначце рады, дзе ўсе словы напісаны правільна:

1) шырокаплечы, мотагонкі, многаграннік, раўнавугольны;

2) політэхнічны, фотахроніка, стадзённы, санцапёк;

3) штодзённы, заканамерны, танкасценны, рознаўзроставы;

4) вялікаакіянскі, матацыкл, мёдазбор, тоўстаскуры;

4. Этап праверкі і карэкцыі ведаў

Мэта: асведамленне вучняў і настаўніка аб дасягнутых канчатковых

выніках.


Задача настаўніка: арганізаваць кантроль, праверку і ўзаемаправерку ведаў, уменняў і навыкаў вучняў, выявіць недахопы і прычыны іх з’яўлення, стымуляваць вучняў у самаадукацыі.

Слайд 24

Слоўнікавая дыктоўка

Земл…праходзец, в…лікамучанік, ільн…семя, кр…вадушны, кле…варня, б…мбасховішча, д…брабыт, трэц…класнік, м…дазбор, в…стразубы, ст…рублёвы, в…лікадушны, чырв…нашчокі, з…латакрылы, зерн…воз, шкл…завод, д…ўгачаканы, в…лікаакіянскі, г…рналыжны, хр…наскоп, т…рфакрошка,с…нцапёк,граз…лячэбніца, земл…трус, кр…вацячэнне, зме…лоў, рады…актыўны, цв…рдалобы, ст…клетачны, ф…таграфія, л…гкаўзброены, ц…мнавокі, земл…мер, в…дабоязь.



Слайд 25

5. Рэфлексіўны этап

Мэта: ацэнка вучнямі эфектыўнасці сваёй дзейнасці на ўроку.

Задача настаўніка: стварыць сітуацыю рэфлексіі, даць магчымасць

вучням выказаць свае адносіны да ўрока.

Настаўнік просіць вучняў дапоўніць сказы:

Я на ўроку даведаўся…

Лепш за ўсё ў мяне атрымліваецца …

Мне было цяжка…



Я быў прыемна ўражаны…

Слайд 26

6. Дамашняе заданне

§8, пр. 44 або 46.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка