Конкурс "Сакрэты творчага партфоліа" Агульная сярэдняя адукацыя. Факультатыўныя заняткі з матываванымі вучнямі Беларуская мова. 11 "




Дата канвертавання07.05.2016
Памер96.51 Kb.


Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Сярэдняя школа №1 г. Любані”


Раённы інтэрнэт – конкурс “Сакрэты творчага партфоліа”


Агульная сярэдняя адукацыя.

Факультатыўныя заняткі з матываванымі вучнямі

Беларуская мова . 11 “В” клас

Бяззлучнікавыя складаныя сказы


Чарнагалова Таццяна Уладзіміраўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Любань, 2015



Тэма: Бяззлучнікавыя складаныя сказы.

Мэта:   падагульніць і сістэматызаваць веды аб сінтаксісе бяззлучнікавага складанага сказа; удасканальваць навыкі вылучаць у тэкстах сінтаксічныя канструкцыі адпаведнага тыпу, правільна ставіць знакі прыпынку, складаць схемы; выпрацоўваць уменні самастойна ствараць тэксты на пэўную тэму; развіваць пазнавальныя і творчыя здольнасці; выхоўваць любоў да прыроды і яе дароў.   

Абсталяванне: Валочка, Г. М. Беларуская мова. 10-11 класы. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі: дапам. Для вучняў агульнаадукац. Устаноў з беларус. І рус. Мовамі навучання / Г. М. Валочка, В. У. Зелянко, І. Л. Буряк. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010 (Факультатыўныя заняткі); карткі, тэставыя заданні.



Ход заняткаў

І. Арганізацыйны момант .

Настаўнік. Добры дзень, дарагія мае адзінаццацікласнікі. Шчыра ўсміхніцеся адзін аднаму, пацісніце рукі, набярыцеся станоўчай энергіі, пажадайце поспехаў у вучобе. Хутка ляцяць дні, гэтак жа хутка пралятаюць гады. Здаецца, нядаўна вы прыйшлі ў першы клас, а ўжо стаіце на парозе школы як выпускнікі. Таму асноўная задача ўсіх факультатыўных заняткаў беларускай мовы – падрыхтавацца і дастойна здаць экзамены. Старажытныя грэкі казалі:“Добры настрой – палова перамогі”. Давайце яшчэ раз усміхнёмся адзін аднаму, і я вам жадаю сёння на ўроку атрымаць перамогу ў барацьбе за веды.

ІІ. Асноўная частка

Настаўнік.Сёння на занятках мы працягваем працаваць над складанымі пытаннямі сінтаксісу і пунктуацыі. На гэты раз пастараемся замацаваць правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах. Дэвіз сённяшніх заняткаў – “Параўноўваем, паглыбляем, замацоўваем”.

Кожны ўрок фізічнай культуры пачынаецца з размінкі. Давайце і мы паспрабуем уключыцца ў работу, актуалізаваць нашы веды па дадзенай тэме. Заданне 1. (Настаўнік раздае карткі з запісаным сказам кожнаму вучню і прапаноўвае падзяліцца на некалькі груп. )

1). Ноч зямельку агарнула, лісцік дрэмле, спіць трава.

2). Рэчкі бурлівыя, учора санлівыя, сёння ўсталі, плывуць і бурляць; рыбкі шмыглівыя скачуць, купаюцца, к небу прыветна з вадзіцы глядзяць.

3). Я так бы раіў: выбраць час і аглядзець усё зараз.

4). Я ведаю толькі адно: дыму без агню не бывае.

5). Павее ветрык шурхнуць травы.

6). Каса не косіць каса брые.

7) . На возера вечар зялёны пад сонцам ідзе залатым; таполі, і ліпы, і клёны ў парку шумяць маладым.

8) Нізка плылі цяжкія хмары, сыпаўся калючы халодны снег.

9). Ціснуў сухі, скрыпучы марозік, усюды ляжаў глыбокі роўны снег.

10). У карчах і валежніку пладзіліся гадзюкі, вужы, мядзянкі; у балацявінах і ямінах – карасі, уюны.

11). Дуб не падуладны часу: ён не гніў у вадзе, яго не “браў” шашаль, не шкодзілі яму ні вецер, ні сонца.

12). Заспявае жаўрук вясна адгукаецца ў сэрцы гулам.



1 – Коска: 1, 8, 9

2 – Кропка з коскай: 2, 7, 10

3 – Двукроп’е : 3, 4, 11

4 – Працяжнік: 5, 6, 12

(Вучні, седзячы за круглым сталом, разам абмяркоўваюць пытанні, якія задае настаўнік праз 1 хвіліну)

1)   Чым можна абумовіць падзел вучняў на групы?

2)   Чым выкліканы падзел на 4 групы?

3)   Якая праблема ўзнікла падчас абмеркавання? Чаму?

Вучні выказваюць свае меркаванні:


  •        Усе дадзеныя сказы складаназалежныя.

  •        Ёсць сказы, дзе ставіцца коска паміж дзвюма сінтаксічнымі часткамі.

  •        У некаторых сказах неабходна ставіць двукроп’е.

  •        Некалькі сказаў выклікалі цяжкасць, таму што пастаноўку знакаў прыпынку нельга растлумачыць. Магчыма, у школьнай праграме гэтыя выпадкі не разглядаюцца.

  •        Ёсць сказ, кожная частка якога мае свае знакі прыпынку, вызначаецца самастойнасцю, таму ў сказе ставіцца кропка з коскай.

 Такім чынам, можна выдзеліць 4 групы сказаў, дзе ставіцца:

1)        Коска

2)        Кропка з коскай

3)        Двукроп’е

4) Працяжнік

Заданне 2. Кожная група пабудуе схемы сказаў.

Заданне 3. Работа з тэкстам ( па групах).

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып маўлення, патлумачце свой выбар. Знайдзіце і запішыце па тры бяззлучнікавыя складаныя сказы. Ахарактырызуйце іх, патлумачыўшы знакі прыпынку.



Тэкст 1

Подых вясны

Дыхнула в...сна з...мля стала вясёлая.

У прагным жаданні парыліся ўзгоркі, ла...чыны купаліся ў тумане. І гулкая не то цішыня шырокіх размахаў, не то песня вясёлай журбы плыла над з...млёй з...мля чакала часу ўзняць сабраныя сілы сваёй творчай здольнасці ў ла...чынах, драмала пад сонцам, драмала з подыхам шырокім сіняму небу.

Ночы былі зычныя, гулкія і пахлі вадою вады на зямлі было многа.

Як чакала з...мля людзей у свае палявыя палосы, таксама і людзі чакалі з...млю. Чакалі яе, па...сохлую, новую. Чакалі працы паржавелыя за зіму плугі і бароны.

І яшчэ чакалі вясну людзі прычакаўшы в...сны адной, чакалі другой. З...мля была яшчэ чорная, лясы былі сінія гэта пара ад з...млі агортвала іх, яны ж(ш) агортвалі сабой людзей. Ды яшчэ ці мала людзей хадзіла па ні...кіх кустах, па мокрых алешнікавых паплавах, у гушчарніках лазовых за рэчкамі. Гэта в...сна дазволіла ім пакінуць вёскі. Прапахлі людзі гэтыя вільгац...ю в...снавой з...млі, в...сёлымі мхамі. І начамі ц...гнуліся в...сновыя гукі па родных мясцінах. І былі гэтыя гукі надзвычай гулкімі і (па)вясноваму звонкімі. А людзі чакалі в...сну.

ЭТАЛОН :

[Дыхнуля вясна] [зямля стала вясёлая].

[І гулкая не то цішыня шырокіх размахаў, не то песня вясёлай журбы плыла над зямлёй]: [зямля чакала часу ўзняць сабраныя сілы сваёй творчай здольнасці і ў лагчынах драмала пад сонцам, драмала з подыхам шырокім сіняму небу].

[Ночы былі зычныя, гулкія і пахлі вадою]: [вады на зямлі было многа].

[І яшчэ чакалі вясну людзі]: [прычакаўшы вясны адной, чакалі другой].

[Зямля была яшчэ чорная, лясы былі сінія]: (-) [гэта пара ад зямлі агортвала іх, яны ж агортвалі сабой людзей].

Тэкст 2

Над Нёманам

Над абрывістым берагам Нёмана стаяў стары прысадзісты тоўсты дуб. Доўгі час бера... знаходзіўся пад вадою, паволі асоваўся і агаляў тоўстыя карані старога дуба. Сам гэты дуб крыху пахіліўся (на)бок, працягнуты над вадою яго корань здаваўся нагою – выходзіла так: дуб збіраўся перабрысці Нёман. Сеўшы на гэтым корані, Базыль убачыў: бегалі дробныя хвалі, звівалася ў вадзе доўгая раска; вада то ўздымала яе, то апускала, то ра...кідала ва ўсе бакі і гуляла ёю, як вецер дымам.

Каля самага берага стаяў у вадзе лазовы куст. Ён тое і рабіў, што борздзенька ківаўся пад напорам вады. І (ні)колі (не)меў супачынку гэты куст: і (ў)дзень і (ў)ночы ківаўся ён. Хіба, можа, зімою, як марозы скуюць лёдам ваду, а...пачне гэты пахілак(куст).

Базыль пазіраў і думаў. А вакол было ціха. І Базылю здавалася: ён чуе спевы гэтай цішыні. Доўга ён прыслухоўваўся, але спевы былі нейкія (не)вясёлыя. Хлопцу стала маркотна: усё ішло, здавалася яму, сваёю дарогаю і жыло сваім жыц...ём, сярод якога ён пачуў сябе чужым.

Але гэты магутны, хоць і адзінокі дуб усяляў у душу хлопца надзею: ён адчуваў, што набярэцца моцы і вытрывае ўсе жыццёвыя нягоды.

Паводле Якуба Коласа

ЭТАЛОН:

[Сам гэты дуб крыху пахіліўся набок], [працягнуты над вадою яго корань здаваўся нагою] – [выходзіла так: [дуб збіраўся перабрысці Нёман]].

[Сеўшы на гэтым корані, Базыль убачыў]: [бегалі дробныя хвалі], [звівалася ў вадзе доўгая раска]; [вада то ўздымала яе, то апускала, то раскідала ва ўсе бакі і гуляла ёю, як вецер дымам].

[І ніколі не меў супачынку гэты куст]: [і ўдзень і ўночы ківаўся ён].

[І Базылю здавалася]: [ён чуе спевы гэтай цішыні].

Арфаграфічная хвілінка. Ці звярнулі вы ўвагу на тое, колькі ў сказах выкарыстана літара ў? Давайце ўспомнім, калі пішацца гэтая літара. ( Вучні ўспамінаць правілы напісання ў, запісваюць найбольш распаўсюджаныя словы, пры неабходнасці тлумачаць значэнні слоў з дапамогай тлумачальнага слоўніка).

Саўна, фаўна, раўнд, прэзідыум, кансіліум, соус.



Настаўнік.А зараз я прапаноўваю вам для далейшай працы сесці на свае месцы.

Заданне 4. 1-ы варыянт:

З простых сказаў утварыце складаныя бяззлучнікавыя сказы. Пастаўце знакі прыпынку:

1) Па зямлі паплылі туманы. Набліжаўся досвітак.

2) Рушыўся снег, зашумела вада, раскаваліся рэкі ад лёду. Прйшла вясна.

3) Ранак луг расой купае. Дзень гарачы будзе.

4) Мы ўжо не просім міласці ў прыроды. Прырода моліць міласці ў нас.

2-і варыянт:

Да простых сказаў далучыце ўласныя, каб атрымаліся складаныя бяззлучнікавыя сказы:

1) На дварэ адчуваецца набліжэнне вясны...

2) Надвор’е стала псавацца...

3) Набягалі павевы ветру...

4) Звыклыя гукі напоўнілі лясныя гушчары...

Фізкультхвілінка

(Іграе спакойная ціхая музыка (“Лунная саната” І.С. Баха).

Настаўнік: Расслабцеся. Лета. Цеплыня. Яркае сонца слепіць вочы. Іду басанож. Вакол кветкі. Мноства пахаў. Сіні васілёк. Жаўтагруды рамонак. Фіялетавы званочак. Я ступаю ў гэта мора прыгажосці. А зараз, адным словам: адчуванне (вучні па чарзе падбіраюць і называюць слова, якое характарызуе адчуванне або асацыіруецца з ім).

Заданне 5. Творчае заданне. Складзіце невялікі тэкст па пачатку, выкарыстаўшы бяззлучнікавыя складаныя сказы.

Восень

Па небе шпарка ляцяць цёмныя воблакі. Распаўзаюцца, чапляюцца, збіраюцца ў адзін груд і засцяць неба. Смоўжам звілася над зямелькаю брудна(шэрая) аграмадная пялёнка; яна хавае сонца. Сцюдзёна.



Заданне 6. ТЭСТ

1. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы:

1) Сонца садзілася з шматпавярховыя будынкі горада, асвятляла іх (У. Саламаха)

2) Марозны ветрык пашчыпваў шчокі і нос, лёгкія паслухмяныя лыжы весела шалясцелі па снезе (Я. Бяганская)

3) Цёплае красавіцкае паветра ўварвалася ў пакой, напоўніла яго веснавой свежасцю, закружыла галаву (А. Васілевіч)

4) На станцыі пачуўся званок дзяжурнага, пасажыры на пероне замітусіліся, пачалі разбягацца па вагонах (А. Кулакоўскі).

2. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:

1) Вечар сыходзіць на вялізны горад _ моцны вецер, ідучы з узмор’я, запаўняе вуліцы і плошчы, кружыць у глухіх дварах, над адталымі гурбамі (Э. Самуйлёнак)

2) Вось ужо гром грукоча над самай галавой _ маланка зіхаціць безупынна _ вецер хістае дрэвы (Я. Маўр)

3) Вось і збылася мая запаветная мара _ мне далі кватэру! (М. Вяршынін)

4) Шкло ў акне на верандзе пазвоньвала _ блізка ў буфеце ў такт грымотам адзываліся перазвонам крыштальныя келіхі (М. Даніленка)

3. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:

1) Тут ужо кіпела жыццё _ звінелі на палянках пчолы, у кустах і на дрэвах спявалі птушкі (С. Кухараў)

2) Перавярнуўся воз _ раскідалася дабро (М. Баскін)

3) Прачытаў Алесь пісьмо, задумаўся _ сапраўды, рэдка ўсміхаецца мама (А. Якімовіч)

4) Палахлівае здзіўленне расло і расло _ такога мноства людзей я яшчэ ніколі не бачыў (І. Грамовіч)

4. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:

1) Спеюць парэчкі _ адцвітаюць белыя півоні (У. Караткевіч)

2) Праца кіпіць _ аж зямля дрыжыць (З. Бядуля)

3) Гола ў полі _ жыта звезена даўно (Я. Колас)

4) Пастух будзе гнаць статак на падвячорак _ выгані карову за вароты (І. Грамовіч)

(Адказы: 1-2,4; 2-1,2,4; 3 -1,3, 4; 4-2,4)

ІІІ. Падвядзенне вынікаў.

Сёння на занятках я замацаваў …

На занятках мне было цікава…

Асабліва запомнілася заданне…



На занятках я навучыўся…
ІV.Рэфлексія.

Пытанне

Выдатна

Добра

Дрэнна

Ці добра табой засвоена тэма?










Наколькі заняткі былі карыснымі?










Ацані сваю працу на занятках.














База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка