Конкурс пройдзе наступным чынам: у першым туры прымаюццатворы панаступных намінацыях: Паэзія Проза Драматургія




Дата канвертавання01.05.2016
Памер24.62 Kb.
Патрабаванні да ўдзельнікаў
Конкурс пройдзе наступным чынам:

У першым турыпрымаюццатворы панаступных намінацыях:

- Паэзія

- Проза


- Драматургія

- Крытыка

- Творы для дзяцей

- Пераклад

- Белетрыстыка
Пакуль журы падводзіць вынікі першага тура, ладзяцца творчыя сустрэчы, майстар-класы, літаратурная вучоба з сябрамі журы.

Падчас другога туру фіналісты атрымаюць літаратурныя заданні бліжэй пазнаёмі цца адно з адным ды з арганізатарамі конкурсу.У другі тур праходзяць 20 фіналістаў, якія атрымліваюць адмысловае заданне. Па выніках гэтага задання адбіраецца пераможца – “гран-пры” конкурса. Будзем піць гарбату, смяяцца, спрачацца, вучыцца... Бо ў госці да “Брамы Мара” ізноў завітаюць з майстар-класамі самыя вяршкі беларускай інтэлігенцыі з майстар-класамі, на якіх будуць разбірацца працы кожнага фіналіста. Фіналісты і пераможцы рэспубліканскага літаратурнага канкурса “БамаМар-юні” атрымаюць магчымасць надрукавацца ў часопісе “Маладосць” і газеце “Літаратура і Мастацтва”. Нарэшце, фінальная імпрэза замацуе сяброўства, павесяліць ад душы, дасць канкурсантам магчымасць пагутарыць з адукатарамі ў нефармальных умовах. Фіналісты атрымаюць узнагароды. Адмысловы дэвіз конкурса “БрамаМар – першы крок да мары”.

Журы конкурса сярод студэнтаў узначальвае дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда” Алесь Карлюкевіч.
Нашы інфармацыйныя спонсары: рэдакцыйна-выдавецкая установа “Выдавецкі дом “Звязда” ( газеты “Звязда” і “Ліатаратура і Мастацтва”, часопісы “Маладосць і “Нёман”), часопіс “Вясёлка”, Інстытут журналістыкі БДУ.
Патрабаванні да афармлення творчых прац:

Працы прадстаўляюцца на конкурс у электронным фармаце ў графічным рэдактары Wоrd. Патрабаванні да афармлення тэкстаў: гарнітура Times New Roman, кегль 14 пт, інтэрвал адзінарны, усе палі - 2 см.

Адсылаць на адрас: bramamar2013@gmail.com з 15 кастрычніка да 15 снежня 2013 года.

На самай першай старонцы (можна зрабіць і ў асобным файле) удзельнік павінен пазначыць:

1. Імя і прозвішча

2. Намінацыю

3. Навучальную ўстанову, факультэт і спецыяльнасць

4. Узрост

5. Назву працы (ці ўсіх прац), якія дасылаюцца на конкурс

6. Па жаданні можна размясціць кароткую біяграфію і фота.

Да разгляду ў намінацыях прымаюцца тэксты аб’ёмам не болей за: “Проза” – 15 тыс. сімвалаў без прабелаў; “Паэзія” – 3,5 тыс. сімвалаў; “Крытыка” – 7 тыс. сімвалаў; “Драматургія” – 10 тыс. сімвалаў (дадатковая ўмова намінацыі: будуць прынятыя толькі аднаактовыя п’есы). Тэксты намінацыі “Творы для дзяцей” могуць быць прадстаўлены ў любым з азначаных жанраў; аб’ём тэксту вызначаецца жанрам і лімітуецца прыведзенымі вышэй лічбамі ( “Проза” – 15 тыс. сімвалаў, “Паэзія” – 3,5 тыс сімвалаў), “Пераклад” – 15 тыс сімвалаў, “Белетрыстака” – 15 тыс сімвалаў.
Узор:

Максім Багдановіч

Намінацыя “Паэзія”

Пецярбургскі ўніверсітэт, філалагічны факультэт

19 гадоў

Верш: “У вёсцы”



Сайт: www.culture.bsu.by

Суполка “Укантакце”, дзе можна задаць усе пытанні: http://vk.com/bramamar
Марына Елістратава, аўтар праекта – 80293128445

e-mail marisha-elistratova@yandex.by


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка