Конкурс праектаў на мікрагранты па праграме: Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў рэгіёнах Беларусі




Дата канвертавання18.06.2016
Памер26.12 Kb.

Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае конкурс праектаў на мікрагранты па праграме:


Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў рэгіёнах Беларусі,

фінансаванай Міністэрствам замежных справаў Чэскай Рэспублікі i праграмaй NED

Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” распачынае прыняцьце заяваў на мікрагранты (сярэдняя сума да 2500 эўра) па праектах разьвіцьця і падтрымкі грамадзянскай супольнасьці ды інфармаванасьці аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі. Мэтамі праграмы зьяўляюцца: актывізацыя грамадзкай дзейнасьці ў рэгіёнах, далучэньне новых людзей да грамадзкай дзейнасьці, прапагандаваньне каштоўнасьцяў, зьвязаных з правамі чалавека. Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасьці і навізьне праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднаньні.
Заявы на мікрагранты павінны адпавядаць наступным патрабаваньням:

- Утрымліваць дакладную мэту і мэтавую групу, а таксама даказваць здольнасьць арганізацыі дасягнуць мэтаў, названых у праекце.

- Утрымліваць прагназаваньне ўстойлівасьці дзейнасьці пасьля сканчэньня фінансаваньня па гэтай праграме.

- Заяву можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацыяў, якія супрацоўнічаюць між сабой

- Заява павінна ўтрымліваць інфармацыю аб ужо рэалізаваных праектах і іх спонсарах

- Рэалізацыя і справаздачнасьць праекту павінныя быць выкананыя да 15 кастрычніка 2010 году

- Заявы прымаюцца на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.
Апошні тэрмін падачы заяваў – 1 сакавіка 2010 году. Заяву, складзеную паводле прыведзенага ніжэй дадатку “Апісаньне праекту”, трэба даслаць на адрас mikrapraekty@gmail.com :


Апісаньне праекту (ня болей за 2 нармаваных старонак1) па праграме “Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў рэгіёнах Беларусі”
I. Агульная інфармацыя

1. Назва праекту

2. Назва арганізацыі

3. Кіраўнік праекту

4. Кантактныя зьвесткі

- Адрас


- Электронная пошта

- Тэлефон

- Skype

5. Рэгіён



6. Сума гранту

7. Раней рэалізаваныя праекты і іх спонсары



8. Тэрмін рэалізацыі праекту

II. Апісаньне праекту (ня болей за 2 нармаваных старонак A4)

III. Мэта

IV. Мэтавая група

V. Плян дзеяньняў

VI. Праектная група

VII. Чаканыя вынікі і ўстойлівасьць праекту пасьля сканчэньня фінансаваньня (ня болей за старонку A4)

VIII. Часавы графік

IX. Каштарыс (паводле магчымасьці ў Excel : зарплаты, абсталяваньне, матэрыял, рэалізацыя праекту, арэнда памяшканьняў, тэлефонная і інтэрнэт-камунікацыя і інш.)
Апошні тэрмін падачы заяваў – 1 сакавіка 2010 году


1 Пад нармаванай старонкай разумеецца аб’ём тэксту памерам 1800 знакаў (улучна з прабеламі).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка