Конкурс піянерскіх агітбрыгад "Запалі касцёр сяброўства"




Дата канвертавання28.05.2016
Памер13.55 Kb.
Костёр дружбы зажгли Докшицкие пионеры

У пачатку сакавіка адбыўся IV раённы агляд-конкурс піянерскіх агітбрыгад “Запалі касцёр сяброўства”.

У гэтым годзе ён быў прысвечаны Дню піянерскага сяброўства і прымеркаваны да 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Як расказвае дырэктар раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Тэрэза Урбан, падчас агляду ў намінацыі “Піянер – усім прыклад”, хлопчыкі і дзяўчынкі з энтузіязмам і піянерскім запалам гаварылі не толькі пра традыцыі арганізацыі, але і пра новыя цікавыя справы.

У выніку самым яскравым і пераканаўчым стала выступленне агітбрыгады “Чараўнікі дабрыні” Бягомльскай СШ

(на здымку). Другое месца ў гэтай намінацыі прысуджана агітбрыгадзе “Гарачыя сэрцы” Парплішчанскай СШ, трэцяе – піянерам Барсукоўскай СШ.

Вялікая Айчынная вайна назаўжды засталася ў памяці людзей, якія перажылі той страшны час. Сярод іх былі не толькі салдаты, партызаны, тылавікі, блакаднікі, піянеры-героі, але і малалетнія вязні фашызму. Дзецям на адным узроўні з дарослымі трэба было выстаяць, перажыць, верыць у перамогу.

Дзеці і вайна – павінны быць несумяшчальнымі паняццямі. Так лічыць сённяшняе пакаленне. Таму ў намінацыі “70 кадраў аб вайне” ўдзельнікі мерапрыемства, выкарыстоўваючы традыцыйныя тэатралізаваныя прыёмы і сучасныя тэхналогіі, пераканаўча і рашуча заяўлялі: “Не вайне! Мы за мір!” Лепшай у гэтай намінацыі прызнана агітбрыгада “Юнацтва” СШ № 2 г. Докшыцы.

У ліку прызёраў агітбрыгады “Юныя сэрцы” Крулеўшчынскай СШ і “Маладая гвардыя” Глінскай СШ. Усім запомніліся па-сапраўднаму агітацыйныя і, у той жа час, пранікнёныя праграмы Параф’янаўскай, Бярозкаўскай, Гарадзішчанскай, Гняздзілаўскай школ.

“Сёння і тут, усюды і заўжды – быць карыснымі Радзіме, людзям і сабе!” – гэты дэвіз прайшоў праз увесь агляд-конкурс, як напамін пра актыўную жыццёвую пазіцыю сучасных піянераў.



Наталля НАВІЦКАЯ.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка