Конкурс на лепшую сувенірную работу (далей конкурс) праводзіцца з мэтай развіцця выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ва ўстановах адукацыі раёна




Дата канвертавання06.06.2016
Памер37.68 Kb.



ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ

раённага этапу абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу
1. Агульныя палажэнні

1.1. Конкурс на лепшую сувенірную работу (далей – конкурс) праводзіцца з мэтай развіцця выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ва ўстановах адукацыі раёна.

1.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

развіццё выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ва ўстановах адукацыі;

садзейнічанне росту і прафесіяналізму творчых калектываў;

падвядзенне вынікаў работы і распаўсюджванне лепшага вопыту педагогаў, якія працуюць у галіне выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павышэнне якасці выкладання.

1.3. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама. Правядзенне на ўзроўні раёну забяспечвае раённы вучэбна-метадычны кабінет, Цэнтр дзіцячай творчасці.

1.4. Для арганізацыі і правядзення конкурсу фарміруецца арганізацыйны камітэт (далей – Аргкамітэт).

Аргкамітэт:

кансульціруе зацікаўленых аб парадку ўдзелу ў конкурсе;

зацверджвае склад журы;

распаўсюджвае інфармацыю аб правядзенні конкурсу;

зацверджвае вынікі конкурсу;

арганізуе ўручэнне дыпломаў пераможцам конкурсу;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсу.

1.5. Журы конкурсу:

арганізуе ацэньванне работ удзельнікаў конкурсу;

падводзіць вынікі конкурсу;

уносіць у Аргкамітэт прапановы па ўдасканальванню арганізацыі, павышэнню метадычнага ўзроўню конкурсу, ліквідацыі выяўленых недахопаў.

2. Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу

2.1. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца работнікі ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі.

2.2. На конкурс прымаюцца як індывідуальныя, так і калектыўныя работы.

2.3. Кожная ўстанова павінна падрыхтаваць не менш трох сувеніраў і адной віншавальнай паштоўкі высокай якасці, зробленых сваімі рукамі.

2.4. Поўны спіс творчых работ прадстаўляецца ў двух экзэмплярах (надрукаваным і электронным).

2.5. Работы выконваюцца ў наступных намінацыях:

віншавальная паштоўка (Новы год, Дзень жанчын, Дзень Перамогі, Дзень абаронцаў Айчыны і г.д.);

жывапіс;

габелен (выкананы ў рознай тэхніцы па ўласных эскізах);

мастацкая апрацоўка дрэва;

кераміка;

бісерапляценне;

скульптура (гліна, дрэва, гіпс);

мастацкая вышыўка, вязанне;

пляценне карункаў;

ткацтва (дываны, сурвэткі, абрусы, пано);

лялькі ў нацыянальных строях, інтэр’ерныя лялькі;

работы са скуры, ільну;

работы з саломкі (аплікацыя, інкрустацыя, саломапляценне);

роспіс па тканіне, шкле, аплікацыя з тканіны;

выцінанка і іншыя.


3. Парадак правядзення конкурсу

3.1. Раённы этап конкурсу праводзіцца ў перыяд з 01 па 10 кастрычнiка 2015 года.

3.2. Для ўдзелу ў раённым этапе неабходна да 12 кастрычніка 2015 года прадставіць лепшыя работы ў Цэнтр дзіцячай творчасці.

3.3. На кожнай рабоце (акрамя віншавальных паштовак) павінна быць этыкетка, якая падпісваецца на беларускай мове і замацоўваецца на адваротным баку работы ў правым ніжнім вугле. Памер этыкеткі – 5 см на 10 см.

Узор этыкеткі:

назва работы;

намінацыя;

прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;

назва ўстановы адукацыі.

3.4. Падвядзенне вынікаў раённага этапу на лепшую сувенірную работу ажыццяўляецца журы. Журы конкурсу ацэньвае прадстаўленыя работы па наступных крытэрыях:

захаванне беларускіх народных рамёстваў;

выкарыстанне новых матэрыялаў і тэхналогій у творчых работах;

дызайн (арыгінальнасць сюжэту, кампазіцыйнае, каляровае рашэнне);

спалучэнне традыцыйнага мастацтва і сучасной культуры;

творчая індывідуальнасць, глыбіня мастацкай ідэі;

узровень выканаўчага майстэрства.



3.5. Пераможцы раённага этапу ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Бярэзінскага райвыканкама.

Заяўка

на ўдзел у раённым этапе конкурсу на лепшую сувенірную работу





РЭГІЁН

№ п/п

Назва работы


Намінацыя


Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, катэгорыя

Назва аб’яднання па інтарэсах; найменне

Назва ўстановы адукацыі

Кіраўнік П.І.І.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка