Конкурс на лепшую пастаноўку твора, запрашаем усіх жадаючых 16 лістапада адбудзецца конкурс на лепшага знаўцу казак вучняў 4 класа, якія перамаглі ў




Дата канвертавання20.03.2016
Памер82.92 Kb.







каманду “Вулкан”, пераможцаў конкурса “Разгадай-ка”



18 лістапада 2010г.

Запрашаем вучняў 3-4 класа прыняць удзел у школьнай алімпіядзе па беларускай мове.






19 лістапада 2010г.
адбудзецца конкурс на лепшую пастаноўку твора, запрашаем усіх жадаючых



16 лістапада адбудзецца конкурс на лепшага знаўцу казак




вучняў 4

класа, якія

перамаглі ў

конкурсе на

лепшую пастаноўку твора.





(конкурс па разгадванню

крыжаванак)

Адказы на крыжаванкі:

Прымаўкі і прыказкі – мудрай мовы прывязкі”


Па гарызанталі: Па вертыкалі:

1. Пасварыцца. 3. Гуртам.

2. Зіма. 6. Назаўтра.

3. Год. 7. Дажджлівае.

4. Многа. 8. Птушцы.

5. Мёдам. 9. Чужой.

10. Пагод.

Беларускія народныя казкі”


Па гарызанталі: Па вертыкалі:

  1. Збанок. 5. Сала.

  2. Бобінка. 6. Каток.

  3. Курачка. 7. Пекар.

  4. Крадзеж. 8. Каваль.

Сказ”



Па гарызанталі: Па вертыкалі:

  1. Словазлучэнне. 1. Сказ.

  2. Апавядальны. 5. Пытальны.

  3. Выказнік. 6. Даданыя.

  4. Пабуджальны. 7. Клічны.

8. Дзейнік.
З’явы прыроды”
Па гарызанталі: Па вертыкалі:

  1. Навальніца. 6. Маланка.

  2. Паветра. 7. Хмара.

  3. Завіруха. 8. Знічка.

  4. Месяц. 9. Гром.

  5. Зорка. 10. Вясёлка.

11. Дождж.
Літаратура:

  1. Жилич Н.А. Кроссворды для ученика 3 класса / Н.А. Жилич. – 2-е изд. – Минск: Аверсэв, 2009. – 127 с.: ил. – (Школьникам, абитуриентам, учащимся).













(П’еса-казка)



Дзейныя асобы
Кніга Невук

Пеця-пастушок Лужок

Месяц Цішыня
З’ЯВА ПЕРШАЯ
Лета. Побач з возерам – лугавая раскоша травы, красак. Сутонне. На небе ўбіраецца ў сілу поўня. На траве ляжыць кніга.

Кніга (прыўзнімаючы галаву, тужліва). Забыў мяне тут Пеця-пастушок … Няўжо ў траве і заначую?.. (Чуецца шоргат чыіхсці ног.) Што гэта? Я чыесьці крокі чую! (Кніга прыслухоўваецца. Набліжаецца Невук.)

Наплывае хмара, і цьмянее святло поўні.

Невук (гучна). Што, пані, падабаецца лужок? (Заліваецца гучным смехам.)

Кніга (устаючы). Вы да мяне?..

Невук (крыўляючыся, здекліва). А да каго ж я, “дарагая”?!

Кніга. Чаго вы крычыцё? Я ж не глухая.

Невук. Падумаць толькі, важная якая! Гультайка!.. І мучыцелька!

Кніга. Я не гультайка, не мучыцелька, я – Кніга.

Невук. Па-мойму, людзям ты – на ліха, бо іншых мучыш, а сама ляжыш, лайдачыш.

Кніга. Хто вы такі?

Невук. Хіба не бачыш? Я – Невук. Як магла мяне ты не пазнаць!

Кніга. Пазнала я. І ты павінен знаць, што мая праца не заўжды відаць, але няма і ў тым сакрэту, што без мяне было б нялёгка свету.

Невук. Што ты сказала?! Я – павінен знаць! Мяне яшчэ ты будзеш павучаць!.. Разумніца, ну проста цаца… Ты здзекі называеш працай?!

Кніга. А што я дрэннае раблю? Табе што дрэннае зрабіла?

Невук. Такіх спрадвеку не люблю. Я паважаю толькі сілу. (Хапае Кнігу, трасе яе.)

Кніга. Пусці! Пусці мяне! Балюча!

Невук. Маўчаць! Твой лепет надакучыў!

Кніга. А я цябе даўно цярплю.

Невук. Звяду са свету! Утаплю! (Цягне кнігу да возера.)
З’ЯВА ДРУГАЯ
На сцэну, задыхаўшыся, выбягае Пеця, астрыжаны, у расхрыстанай кашулі. Ходзіць па траве, шукае Кнігу і не знаходзіць яе.

Пеця (да Лужка, прачула). Ці не бачыў, лужок, ці не чулі краскі, я тут Кнігу забыў – там такія казкі! Я ж яе так бярог! Так яе люблю я! Як забыць яе я мог! Без яе гарую…

Лужок (голас за сцэнай). Толькі што была яна, чулася і гамана – злоснік яе мучыў, ён і мне тут надакучыў.

Пеця (занепакоена). Ясны Месяц! Месяц ясны! У пакутах я! Ці не бачыў, даражэнькі, Кніга дзе мая?

Месяц (голас за сцэнай). Кніга? Бачыў кнігу, бачыў, на траве яна была. Але потым недзе знікла, калі хмара наплыла.

Пеця. Цішыня! Ты памажы мне – у пакутах я. Ці не бачыла. Не чула, Кніга дзе мая?

Цішыня (голас за сцэнай). Чула, хлопча, й зараз чую, ты прыслухайся і сам – Кнізе гора: завалодаў ёю Невук нейкі, хам!

Пеця прыслухоўваецца.

Пеця. Чую, чую галасы.
З’ЯВА ТРЭЦЯЯ
Невук (да Кнігі). Ну, вось і вадзічка, як вока, азерца … Купацца не любіш, але ж давядзецца. Ну, што ж, перад лазняй, такой адмысловай, ты можаш прамовіць апошняе слова.

Кніга. Не знішчыш, Невук, ты мяне, дарма ты служыш сатане …

Невук. Замоўкні! Павучаць даволі! Мараль абрыдзела мне ў школе!

Невук цягне Кнігу ў возера. Наперарэз яму бяжыць Пеця.

Пеця. Ах ты, злыдзень! Скуль прыйшоў? Што ты ўчыняеш?! Пачакай жа! Кухталёў зараз атрымаеш!

Баязлівы Невук губляецца, пакідае ахвяру і ўцякае.

Пеця. Вось так, “герой” … Пабег! Пабег, адно мільгаюць пяты … (да Кнігі). Прабач мне, родная, прабач, я страшна вінаваты.

Кніга. Нічога, застаюся жыць … З табою век хачу дружыць.

Кніга і Пеця бяруцца за рукі, кланяюццак гледачам.

Заслона
Літаратура:


1. Вольскі А.В. Літаратурнае чытанне: падр. для 4-га кл. агульна-адукац. устаноў з беларус. мовай навучання. У 2 ч. Ч. 1 / А.В.Вольскі, І. А. Гімпель. – Мінск: НІА, 2008. – 128 с.: іл.

План

правядзення прадметнага тыдня ў Дварэцкай сярэдняй школе

па беларускай мове і літаратурнаму чытанню,

по русскому языку и литературному чтению

з 15 па 22 лістапада 2010 года


п/п

Назва і форма правядзення

Дата правядзення

1.

Адкрыццё тыдня. Урачыстая лінейка.

15.11.2010г.

2.

Конкурс на лепшага чытальніка вершаў

15.11.2010г.

3.

Выстава-прэзентацыя “Мая любімая кніга ў нас у гасцях”

16.11.2010г.

4.

Конкурс “Сказка – мудрости подсказка»

16.11.2010г.

5.

Конкурс па разгадванню крыжаванак “Разгадай-ка”

17.11.2010г.

6.

Алімпіяды па беларускай мове і літаратурнаму чытанню.

18.11.2010г.

7.

Рэклама кніжных навінак “Заглянем у бібліятэку”

19.11.2010г.

8.

Конкурс на лепшую пастаноўку твора.

19.11.2010г.

9.

Интеллектуальная игра «Счастливый случай»

20.11.2010г.

10.

Закрыццё тыдня. Урачыстая лінейка, віншаванне пераможцаў

22.11.2010г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка