Конкурс на лепшы твор, малюнак, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа /палажэнне прыкладваецца




Дата канвертавання17.03.2016
Памер20.26 Kb.
АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ ШЧУЧЫНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА
ЗАГАД
ад 20 лістапада 2007 года № 281 – з
Аб правядзенні раённага конкурсу

на лепшы ўласны твор, малюнак,

прасвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння

Янкі Купалы і Якуба Коласа


У сувязі са святкаваннем 125-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, згодна з планам работы аддзела адукацыі
ЗАГАДВАЮ:

  1. Правесці ў лістападзе-снежні 2007 года раённы конкурс на лепшы твор, малюнак, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа /палажэнне прыкладваецца/.

  2. Для падвядзення вынікаў конкурсу зацвердзіць журы ў наступным складзе:

Мікалайчык К.А, метадыст РВМК,

Мыслівец Я.М., метадыст РВМК,

Пасюта А.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры УА “Дзяржаўная гімназія г.Шчучына”,

Рудая В.З., настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №3 г.Шчучына,

Карповіч Т.У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ракавіцкай СШ


  1. Кіраўнікам устаноў адукацыі, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры забяспечыць удзел вучняў у конкурсе.

  2. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на метадыста РВМК Мікалайчык К.А.

Намеснік начальніка адукацыі І.В.Богдан

Зацверджана

загадам раа № 281 – з

ад 20.11.2007 г.

Палажэнне

аб правядзенні раённага конкурсу на лепшы твор, малюнак, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа


  1. Мэта конкурсу:

    • папулярызацыя творчасці Я.Купалы і Я.Коласа, пашырэнне ведаў аб жыцці і дзейнасці паэтаў, стымуляванне вучэбна-пазнавальнай дзейнасці і творчых здольнасцей вучняў.




  1. Умовы конкурсу:

Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях – “Лепшы малюнак” і “Лепшы твор”, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа.

У намінацыі “Лепшы малюнак” могуць прыняць удзел вучні 5-7 класаў устаноў адукацыі раёна.

У намінацыі “Лепшы твор” прымаюць удзел вучні 8-10 класаў. На конкурс прадстаўляюцца самастойныя творчыя работы, выкананыя ў розных жанрах (верш, эсэ, апавяданне, нарыс, рэпартаж, сачыненне, водгук і інш.).

Малюнкі, творчыя работы неабходна прадставіць да 10 снежня 2007 года ў РВМК (№38) аддзела адукацыі.




  1. Падвядзенне вынікаў конкурсу:

Раённае журы ацэньвае работы. Пераможцы ўзнагароджваюцца граматамі, дыпломамі. Творчыя работы фіналістаў будуць рэкамендаваны ў часопіс “Беларуская мова і літаратура”, “Роднае слова”, раённую газету “Дзянніца”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка