Конкурс на лепшае чытанне скарагаворкi. Арфагрфiчная размiнка. Куды ні глянь лясы шумя…ь, Цвi е за полем гай, а поле вокам не абня…ь




Дата канвертавання11.05.2016
Памер43.21 Kb.
ТЭМА: Галосныя гукi [о],[э],[а]. Правапiс слоý з лiтарамi о,э,а

Мэта: назiраць за вымаýленнем галосных гукаý о,э,а ý ненацiскных складах, за вымаýленнем гука [а] замест[о],[э] у ненацiскных складах;пазанаемiць з правапiсам лiтар о,э, а; узбагачаць слоýнiкавы запас вучняý прыказкамi; развiваць мысленне, памяць;выхоýваць клапатлiвыя адносiны да сяброý, аднакласнiкаý.

Ход урока:


  1. Арганiзацыйны момант.

Паглядзiце адзін на аднаго i абмяняйцеся ýсмешкамi.

  1. Праверка дамашняга задання.

Практыкавнне 175, ст.91

Што такое нацiск?

Як вызначыць нацiскны склад ý словах?

Растлумачце правапiс вялiкай лiтары ý словах скарагаворкi. Назавiце нацiскныя склады ý словах.

Праводзiцца конкурс на лепшае чытанне скарагаворкi.


  1. Арфагрфiчная размiнка.

Куды ні глянь – лясы шумя…ь,

Цвi..е за полем гай,

А поле – вокам не абня…ь,

I гэта ýсё мой край.

Пшанiца, жыта на палях,

усюды ýрадждай,

стагi, як горы, на лугах,

i гэта ýсе мой край.

Устаýце прапушчаныя лiтары.

Назавiце словы, якiя маюць адзiн склад, два склады. Падзялiце iх для пераносу.

Пастаýце ý словах нацiск.


  1. Хвiлiнка чыстапiсання.

Пп пп па пр.

Памочнiк праýда Пiнск

Памочнiк мамiн Паýлючок,

Хоць i малыш – працаýнiчок.

-Падзялiце словы на склады i для пераносу. Пастаýце ý iх нацiск. Падкрэслiце галосныя литары ý першым сладзе перад нацiскам.



5. Паведамленне тэмы ýрока.

-Сення мы на ýроку пазнаёмiмся з новым правiлам.Прачытайце яго назву на дошці.

-Гэта асаблiвае правіла, таму што падобнага правіла ý рускай мове няма.

Фiзхвiлiнка.

Скакалi, скакалi, весялiлiся,

Ды крышачку стамiлiся.

Угору пацягнулiся.

Сонцу ýсмiхнулiся.

Промнi засвяцiлi,

Ручкi апусцiлi.

6.Новая тэма.

Практыкаванне 176, стр.92



  1. Работа з правiлам.

Настаýнiк чытае правіла.

  • Калi пiшацца лiтары о,э? Якая лiтара пiшацца замест iх у ненацiскных складах? (Дзецi перачытваюць правіла самастойна i ýзнаýляюць з апорай на схему на фарзацы падручнiка).

  1. Калектыýная праца на дошці.

На дошці запiс.

Адзiн жолуд-гэта дуб,

Ён зямлi i птушкам люб.

Поýны кошык жалудоý-

Гэта ж тысячы дубоý.

Рэчка, рэчачка, рачулка,

Ты спяваеш песнi гулка.



  1. Работа па варыянтах.

  • Варыянт 1 – практыкаванне 177, стр.92

  • Варыянт 2 – работа па картках.

Спiсаць. Замест кропак уставiць патрэбныя лiтары i паставiць у словах нацiск. Падкрэслiць нацiскныя галосныя.

Двор – дв..ровы, дв…рык, дв…ры.

Мост – м…сты, м…сток, м…сцiць.

Трэск – тр…шчаць, тр…скатня.

Узаемаправерка. Праверка.



7. Замацаванне.

Практыкаванне 179, стр.93 – вусна.



  • Як вы клапоцiцеся пра свах сяброý, аднакласнiкаý, калi яны хварэюць?

Практыкаванне 179, стр. 93.

Калектыýная работа на дошцы.

Д..м ён н…сiць на спiне.

А як хто яго кране,

Ён адразу ж – у д…мок,

Свае дзверы – на замок.


  • Адгадайце загадку. (Малюнак слiмака.) Устаýце патрэбныя лiтары ý словы, растлумачце iх правапiс.

8. Падвядзенне вынiкаý урока. Рэфлексiя.

- У якiх складах вымаýляюцца гукi [о],[э]? Якi гук вымаýляецца замест iх у ненацiскных складах? Калi пiшуцца лiтары о,э – а?



9. Дамашняе заданне.

Практыкаванне 181, стр.94, правіла.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка