Конкурс на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2009-2010 навучальны год




Дата канвертавання18.03.2016
Памер14.97 Kb.
Праграма Фулбрайт

Адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2009-2010 навучальны год

    Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага конкурсу на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2009-2010 навучальны год.

    Праграма Фулбрайт фінансуецца Урадам ЗША праз Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзярждэпартамента ЗША.  Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць напрацягу вучэбнага семестра займацца навукова-даследнічай дзейнасцю ў адным з амерыканскіх універсітэтаў.  Сродкі на праезд, пражыванне і штодзённыя выдаткі прадастаўляе амерыканскі бок.

    Да ўдзелу ў  адкрытым конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, а таксама маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук. Абавязковым патрабаваннем конкурсу з’яўляецца валоданне англійскай мовай.

Заяўкі прымаюцца па наступных спецыялізацыях:



    Падрабязную інфармацыю аб праграме і бланк анкеты можна атрымаць тут (PDF File, 575 KB), а таксама  ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па адрасе:  вул. Герцэна, 2-А, г. Мінск 220030,  тэл: (017) 217 04 81, факс: (017) 211 03 84.

АПОШНІ ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК – 14 ЛІСТАПАДА 2008 ГОДА


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка