Конкурс майстэрства дэкламавання твораў Кандрата Крапiвы




Дата канвертавання09.05.2016
Памер8.41 Kb.
У Рагачоўскай гарадской бібліятэцы №1 адбыўся

конкурс майстэрства дэкламавання твораў Кандрата Крапiвы

Пад назвай «Майстар пякучага слова» у Рагачоўскай гарадской бібліятэцы №1 адбыўся конкурс майстэрства дэкламавання твораў Кандрата Крапівы, прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, выдатнага драматурга і байкапісца.

У конкурсе ўзялі ўдзел вучні сярэдняй школы №4 імя У.С. Вялічкі. Як вядома, галерэя дзеючых асоб у байках Кандрата Крапівы вялікая і разнастайная. А самі байкі не згубілі сваёй актуальнасці нават праз шэраг гадоў. З вуснаў чытальнікаў гучалі ўсім вядомыя дасціпныя творы “Жаба ў каляіне”, “Дзед і баба”, “Дыпламаваны баран”, “Ганарысты парсюк” і іншыя.

Журы на чале з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры СШ №4 Аленай Кулакоўскай адзначыла артыстычнасць, харызму, маляўнічую падачу баек.



У выніку, першае месца прысуджана Дар’і Петрусёвай, а другое падзялілі Марыя Віннікава і Анастасія Ларчанка.
Лепшыя дэкламатары атрымалі віншаванні і салодкія падарункi.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка