Конкурс эсэ, прысвечаны 60-годдзю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека




Дата канвертавання01.05.2016
Памер20.45 Kb.




Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне абароны правоў чалавека

абвяшчаюць

КОНКУРС ЭСЭ,

прысвечаны 60-годдзю



Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

Мэта конкурсу: павышэнне ведання і разумення моладдзю Беларусі палажэнняў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і абвешчаных ёю каштоўнасцей і прынцыпаў павагі і абароны правоў чалавека.

Час правядзення: кастрычнік-снежань 2008 года.

Удзельнікі: студэнты вышэйшых і навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.

Тэма конкурсных прац: «Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў маім жыцці» эсэ (твор адвольнай формы) на рускай або беларускай мове.

Парадак падачы: удзельнікі конкурсу павінны даслаць свае працы, падрыхтаваныя на друкарскай машынцы (праз паўтара інтэрвала) або на камп'ютэры (аб'ём – не больш за 3 старонкі фармату А4, шрыфт – Times New Roman, кегль 12, праз паўтара інтэрвала, усе палі – 20 мм, выраўноўванне па шырыні), з указаннем імя і прозвішча канкурсанта, яго (яе) тэлефона, паштовага адраса і адраса электроннай пошты, а таксама навучальнай установы, факультэта і курса на аркушах фармату А4 у трох асобніках на адрас Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь (220030, Мінск, вул. Кірава, 17, 6-ты паверх) з пазнакай на канверце: «Конкурс УДПЧ») да 15 лістапада 2008 года ўключна (па паштовым штэмпелі).

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны прызамі і дыпломамі Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь. Лепшыя працы будуць апублікаваны ў «Бюлетэні ААН», які выдаецца Прадстаўніцтвам ААН, атаксама размешчаны на сайце Прадстаўніцтва (www.un.by). Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбудзецца ў Мінску ў дзень 60-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, 10 снежня 2008 года.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка