Конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў 7 Конкурс даследніцкіх прац 7 Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне 7




Дата канвертавання27.03.2016
Памер118.58 Kb.




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 42 (510)

(8 снежня 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



Падпішы петыцыю за вызваленне Алеся Бяляцкага! 2

Дапаможнік па новых медыях ў бібліятэцы сайта ГА “Цэнтр “Трэці сектар” 2

Прэзентацыя першага партала для валанцёраў 3

Кожны аўторак — дзень беларускай мовы 3

Бясплатны дыстанцыйны курс ЕГУ для школьнікаў 4

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012 5

Міжнародная праграма студэнцкага абмену GLOBAL UGRAD 5

Моладзевы летнік “Міленіум” 7

Конкурс грантаў для зарэгістраваных грамадскіх арганізацый 7

Конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў 7

Конкурс даследніцкіх прац 7

Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне 7

Конкурс фатаграфій і малюнкаў 8



Падзеі:



уверх

Падпішы петыцыю за вызваленне Алеся Бяляцкага!


Падпісанты петыцыі, якая з'явілася ў інтэрнэце, патрабуюць неадкладна вызваліць асуджанага праваабаронцу.

Кіраўнік незарэгістраванага ў Беларусі праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калініі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займацца грамадскай дзейнасцю.

У петыцыі гаворыцца:

Мы выказваем сваё рашучае абурэнне вынесеным Алесю Бяляцкаму прысудам і лічым, што крымінальная справа супраць яго не мае нічога агульнага з агучанымі ў судзе мэтамі, і была распачатая выключна як сродак ціску і рэпрэсій супраць праваабаронцы, яго калег з цэнтру “Вясна” і ўсяго праваабарончага руху краіны ў прыватнасці.

Мы перакананыя, што прысуд мае незаконны характар.

Мы патрабуем адмены незаконна вынесенага прысуду і неадкладнага вызвалення Бяляцкага.

Падпісваючы петыцыю, мы выказваем сваю шчырую падтрымку Алесю і спадзяемся на ягонае хутчэйшае апраўданне і вызваленне справядлівым судом. Мы заклікаем усіх грамадзян Беларусі, прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці выступіць у падтрымку Алеся Бяляцкага і патрабаваць ягонага найхутчэйшага вызвалення.

Падпісацца можна тут.

уверх

Дапаможнік па новых медыях ў бібліятэцы сайта ГА “Цэнтр “Трэці сектар”


Новае выданне стала вынікам беларуска-нямецкага праекта, актыўны ўдзел у якім бралі і сябры нашай арганізацыі.

На працягу двух гадоў прадстаўнікі 10 беларускіх арганізацый вучыліся здымаць відэа, працаваць з праграмнымі рэсурсамі Google, візуалізаваць рознага кшталту дадзеныя, выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі і іншыя магчымасці новых медыяў, з дапамогай якіх можна зрабіць грамадскую дзейнасць больш эфектыўнай і вядомай.

Дапаможнік «Новыя медыі для НГА» выдадзены сябрамі нямецкай арганізацыі «Ініцыятыва Mittel- und Osteuropa e.V.».

Спампаваць Дапаможнік па новых медыях



Паводле http://3sektar.by
уверх

Прэзентацыя першага партала для валанцёраў


5 снежня, у Міжнародны дзень валанцёра на базе гімназіі №1 г.Ашмяны адбылася прэзентацыя першага партала для валанцёраў у сферы роўнага навучання www.ypeer.by.

Фонд ААН у галіне народанасельніцтва запусціў першы партал для валанцёраў у сферы роўнага навучання.

Сайт – электронны “дадатак” сумеснага праекта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) і ЮНІСЭФ “Роўны навучае роўнага”.

На партале прадстаўлены электронныя зборнікі з гатовымі сцэнарамі семінараў, слоўнікі на актуальныя тэмы для валанцёраў, інфармацыя пра моладзевыя арганізацыі, якія працуюць па прынцыпе “роўны навучае роўнага”, інфармацыя пра стажыроўкі і гранты.

Акрамя таго моладзь можа атрымаць он-лайн кансультацыю псіхолага, хірурга і гінеколага.

У раздзеле “Заяўка на семінар” прадстаўнікі школ могуць указваць, калі і на якую тэму неабходна правесці трэнінг.

Пасля гэтага сертыфікаваныя валанцёры вядучых моладзевых арганізацый звяжуцца і правядуць трэнінг.

Гімназія №1 Ашмян для прэзентацыі сайта была абраная не выпадкова.

Навучальная ўстанова – адзін з лідэраў укаранення роўнай адукацыі, - распавяла Таццяна Пронька, старшы спецыяліст праграмнай дзейнасці ЮНФПА. – Каб іх жаданне не згасла, ужо з студзеня 2012 года мы будзем штомесяц абіраць лепшага валанцёра!”.

Тварам валанцёрскага руху абраная музычная група з Мінску Open Space.

Удзельнічаць у сацыяльных акцыях музыкі пачалі з мінулага году, пасля прайшлі трэнінг па прынцыпе “роўны навучае роўнага”.

Свае валантэрскія навыкі яны прадэманстравалі на прэзентацыі, зладзіўшы сумесна з прадстаўнікамі клубаў ЮНЭСКА трэнінг для навучэнцаў гімназіі на тэму “Як сказаць “не”.

Вынікам прэзентацыі можна назваць дамоўленасць паміж Фондам ААН у галіне народанасельніцтва і валанцёрамі пра супрацоўніцтва і рэалізацыю праектаў”.

Паводле пост-рэлізу мерапрыемства

уверх

Кожны аўторак — дзень беларускай мовы


Усяго адзін дзень у тыдзень дзеля будучыні беларускай мовы.

Ідэя: як мінімум да 21.02.2012 (Міжнародны дзень роднай мовы) па аўторках для камунікацыі ў сеціве (а па магчымасці і ў афлайне) ужываць толькі беларускую.

Мэты:
- далучаць грамадства да ўжывання мовы;
- дэманстраваць магчымасць сістэматычнага ўжывання мовы;
- імкнуцца фарміраваць пазітыўныя адносіны грамадства да мовы;
- імкнуцца да апалітызацыі мовы;
- асабіста падтрымаць і распаўсюджваць ужыванне мовы;
- падтрымаць ўзровень валодання мовай.

Падтрымліваем:


- ужыванне мовы па аўторках і па-за межамі інтэрнэту;
- штодзённае ужыванне мовы;
- напісанне імён карыстальнікаў сацыяльнай сеткі на мове;
- выкарыстанне беларускіх інтэрфейсаў кампьютарных праграм;
- дыскусіі на тэму гісторыі і ўжывання мовы;
- папаўненне базы беларускамоўных аудыё і відэа;
- прымаем цікавыя прапановы.

Супраць:
- мы не выказваем пратэста супраць рускай і не заклікаем адмовіцца ад яе ужывання;


- мы не абмяркоўваем і не праводзім дыскусіі на палітычныя тэмы.

Суполка адкрытая.

Далучыцца да суполкі “Кожны аўторак —- дзень беларускай мовы” можна тут.

уверх



А
бвесткі
:

уверх

Бясплатны дыстанцыйны курс ЕГУ для школьнікаў


Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае беларускіх школьнікаў прайсці бясплатны дыстанцыйны курс “Дэмакратыя і правы чалавека”.

Ён распрацаваны для вучняў старэйшых класаў як метадычная альтэрнатыва школьнаму прадмету “Грамадствазнаўства”.

Арганізатары абяцаюць, што ўдзельнікі курса атрымаюць гуманітарныя веды, якія немагчыма атрымаць, вывучаючы аналагічны курс у беларускай сярэдняй школе.

Праграма ўлучае ў сябе элементы сацыяльнага, палітычнага, эканамічнага, філасоўскага, юрыдычнага і гістарычнага аналізу.

Курс стане бонусам для абітурыентаў ЕГУ.

Па яго сканчэнні арганізатары падрыхтуюць канферэнцыю для ўдзельнікаў і ўручаць сертыфікаты.

Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы ЕГУ.

Навучанне ў межах праграмы праводзіцца ў адукацыйнай сістэме “MOODLE” з 16 студзеня да 1 красавіка 2012 года.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў - з 1 снежня 2011 па 13 студзеня 2012 і ў перыяд першага працоўнага тыдня ў межах дыстанцыйнага курса (16- 22 студзеня).

Больш падрабязна чытай: http://students.ehu.lt/distancionnyj-kurs-diemokratiia-i-prava-cielovieka-dialoh-kultur



уверх

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012


Праграма малых грантаў Амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2012 год  для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.

У 2011 годзе Праграма малых грантаў Амбасады ЗША выдаткавала 29 грантаў беларускім недзяржаўным арганізацыям, якія ажыццяўляюць сваю праектную дзейнасць па ўсіх рэгіёнах краіны.

Былі падтрыманыя моладзевыя адукацыйныя праграмы, скіраваныя на развіццё сацыяльнай актыўнасці і валанцёрства ў разнастайных накірунках дзейнасці: прадухіленне гвалту над дзецьмі, захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны, ахова навакольнага асяроддзя, развіццё моладзевага прадпрымальніцтва і мастацкай творчасці.

Прафінансаваныя праекты спрыяюць супрацоўніцтву недзяржаўных і дзяржаўных арганізацый па аказанні юрыдычнай дапамогі сацыяльна неабароненым і малазабяспечаным групам насельніцтва і садзейнічаюць стварэнню партнёрскіх дачыненняў паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў, дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый.

Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года.

Больш падрабязная інфармацыя - тут .



Паводле прэс-рэлізу



уверх

Міжнародная праграма студэнцкага абмену GLOBAL UGRAD


Праграма аддзелу адукацыйных і культурніцкіх праграм дзярждэпартамента ЗША прадастаўляе магчымасць студэнтам 1, 2 , 3 і 4 курсаў дзённых аддзяленняў вышэйшых навучальных установаў Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кыргызіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны і Узбекістана прайсці навучанне цягам 1 акадэмічнага году без атрымання ступені ва ўнівэрсітэце або каледжы ЗША.

Усе ўдзельнікі абіраюцца на аснове адкрытага конкурсу.

Запрашаюцца студэнты, якія навучаюцца па наступных на спецыяльнасцях:

-бухгалтарскі ўлік,



-сельская гаспадарка,

-антрапалогія,

-біялогія,

-бізнэс,

-хімія,

-інфармацыйныя тэхналогіі,

-крымінальнае права,

-эканоміка,

-адукацыя,

-інжынерная справа,

-кіраванне прыроднымі рэсурсамі,

-геалогія,

-кіраванне ў сферы сэрвіса і турызма,

-міжнародныя адносіны,

-журналістыка

-масавыя камуніацыі,

-юрыспрудэнцыя,

-фізіка,

-паліталогія,

-псіхалогія,

-сацыялогія,

-гарадское планаванне,

-амерыканістыка.

Могуць быць разгледжаныя і іншыя спецыяльнасці.

Усе ўдзельнікі праграмы:

- пройдуць адукацыю на дзённым аддзяленні ва ўніверсітэце або  каледжы ЗША цягам аднаго акадэмічнага году;

- цягам першага семестру прысвецяць 20 альбо болей гадзін валанцёрскай працы па месцы знаходжання на тэрыторыі ЗША;

- цягам другога семестру пройдуць прафесыйную стажыроўку.

Праграма забяспечвае поўнае фінансаванне і прадугледжвае:
-    падтрымку пры атрыманні амерыканскай візы J-1
-    аплату праезду з роднага гораду да прымаючага ўніверсітэту ў ЗША і назад
-    пакрыцце выдаткаў на медыцынскія паслугі пры хваробе
-    аплату навучання ў ЗША
-    штомесячную стыпендыю
-    сродкі на набыцце вучэбнай літаратуры
-    шырокія магчымасці прафесійнага росту для выпускнікоў праграмы

Студэнты, якія на момант падачы заяўкі навучаюцца на 1 курсе, будуць жыць у сем'ях альбо ў інтэрнаце і навучацца ў двухгадовых каледжах.

Студэнты, якія навучаюцца на 2 і 3 курсах на момант падачы заяўкі, будуць жыць у інтэрнатах і праходзіць навучанне ў чатырохгадовых каледжах ці ўніверсітэтах.

Праграма прадугледжвае поўнае фінансаванне і  інтэнсіўныя курсы англійскай мовы ў роднай краіне перад пачаткам праграмы.

Пытанні звязаныя з удзелам у праграме можна дасылаць ugradbelarus@yahoo.com .

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

Заяўку на 2012-2013 навучальны год можна запоўніць тут.

Апошні тэрмін падачы заявак – 22 снежня.

Крыніца: www.irex.org/application/global-undergraduate-exchange-program-eurasia-and-central-asia-global-ugrad

Паводле http://adukacyja.info

уверх





Не спазніся!

Моладзевы летнік “Міленіум”


Моладзь 1993-1996 гадоў нараджэння запрашаецца да ўдзелу ў міжнародным летніку ў Фінляндыі.

Працоўная мова - ангельская.

Аплікацыйная форму можна запоўніць тут:

Апошні тэрмін – 18 снежня.


Паводле adukacyja.info
уверх

Конкурс грантаў для зарэгістраваных грамадскіх арганізацый


Фонд дэмакратыі ААН запрашае арганізацыі трэцяга сэктару да падачы заявак на атрыманьне сродкаў на праекты, накіраваныя на прасоўванне і падтрымку прынцыпаў дэмакратыі.

Тэрмін падачы заявак - 15 лістапада - 31 снежня.

Падрабязная інфармацыя пра этапы фінасавання, патрабаванні да праектаў – на сайце: www.un.org/democracyfund/Applicants/applicants_index.html

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў


Фонд Playing for Change абвяшчае конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў, якія працуюць з дзецьмі і моладдзю.

Прадстаўленыя на конкурс ідэі павінны быць крэатыўнымі, захапляльнымі, знаходзіцца на ранняй стадыі рэалізацыі, мець дакладную і ўстойлівую бізнес-мадэль; мець патэнцыял змяніць да лепшага жыцці многіх дзяцей і падлеткаў.

Падрабязная інфармацыя і форма заяўкі – на сайце www.playingforchange.ru .

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Конкурс даследніцкіх прац


CASE Беларусь абвяшчае конкурс даследніцкіх прац па тэме “Беларусь і Еўрапейскі Саюз: нерэалізаваны патэнцыял”.

Мэта конкурса – стварыць таварыства беларускіх эканамістаў, якія вывучаюць розныя аспекты эканамічнага супрацоўніцтва ЕС і Беларусі.

Заявы на ўдзел і пашыраныя тэзісы навуковага даследвання (да 4-х старонак) на рускай альбо беларускай мове дасылайце на e-mail: competition@case-belarus.eu

Апошні тэрмін – да 15 снежня.



уверх

Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне


Запрашаем Вас прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Заалагічныя чытанні 2012", якая будзе прысвечана 250-годдзю праф. С.Б.Юндзіла (1761-1847) і адбудзецца 2-4 сакавіка 2012 г. у Гродне.

Канферэнцыю арганізуюць: Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і ГНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам".

Матэрыялы прымаюцца да 16.01.2012 г.

Больш даведацца пра Праграмны і Арганізацыйны камітэты канферэнцыі, формы ўдзелу, патрабаванні да матэрыялаў і прыклад іх афармлення, фінансавыя ўмовы; пра праф. С.Б.Юндзіла, юбілею якога прысвечана канферэнцыя, а таксама запоўніць Заяўку можна тут: www.birdwatch.by/ZooconfHrodna 



Паводле http://ptushki.org

уверх

Конкурс фатаграфій і малюнкаў


Калі Вы захапляецеся фатаграфіяй? Маеце свой погляд на свет? Вылучаецеся актыўнай жыццёвай пазіцыяй і шукаеце спосаб данесці да грамадства свае ідэі? Тады гэты конкурс для Вас!

Работы дасылайце на vzgliad.napravo@gmail.com альбо прыносьце арганізатарам.

Апошні тэрмін – да 31 сакавіка.

Задаць усе пытанні можна па e-mail: vzgliad.napravo@gmail.com альбо па тэлефонах: +375



29 1463830 (velcom), +375 29 8795770 (мтс)

Паводле рассылкі Belschool  




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка