Конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў 6 Міжнародная праграма студэнцкага абмену global ugrad 7 Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне 7




Дата канвертавання19.03.2016
Памер117.81 Kb.




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 43 (511)

(15 снежня 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



Гродзенскія дзеці з абмежаваннямі змогуць займацца спортам 2

Круглы стол па выніках Форуму грамадзянскай супольнасці 3

Міжнародная Канферэнцыя ў Мінску 3

Вакансіі ў Беларускім інстытуце стратэгічных даследванняў 4

Стажыроўкі ў Беларускай Асацыяцыі Клубаў ЮНЭСКА 5

Конкурс эсэ па правах чалавека 5

Стыпендыя Лейна Кіркланда 5

Бясплатны дыстанцыйны курс ЕГУ для школьнікаў 6

Конкурс грантаў для зарэгістраваных грамадскіх арганізацый 6

Конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў 6

Міжнародная праграма студэнцкага абмену GLOBAL UGRAD 7

Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне 7

Конкурс фатаграфій і малюнкаў 7

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012 8




Падзеі:



уверх

Гродзенскія дзеці з абмежаваннямі змогуць займацца спортам


Для збору сродкаў на стварэнне рэабілітацыйных цэнтраў у Гродне і Брэсце, набыцця спецыяльных платформ, інвалідных вазкоў, спартыўнай экіпіроўкі  створана дабрачынная тэлефонная лінія.

У Гродне зала для заняткаў спортам для дзяцей, якія маюць праблемы са здароўем, перасоўваюцца на інвалідных вазках ці са старонняй дапамогай, будзе абсталявана на базе фехтавальнай школы ўжо вясной.

Дабрачынны праект рэалізуе спартыўна-рэабілітацыйны комплекс “Эгалітэ” – некамерцыйная арганізацыя, якая праз заняткі спортам займаецца рэабілітацыяй дзяцей і дарослых з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

 Дырэктар  “Эгалітэ” Ігар Ясюкевіч:

 -У зале ставяцца спецыяльныя платформы, на якія ўсталёўваюцца інвалідныя вазкі, і, седзячы ў іх у адпаведнай экіпіроўцы падлеткі вучацца фехтаваць.

Упершую чаргу гэта дае эфект фізічнай рэаблітацыі, па-другое –  гэта інтэграцыя  хворых дзяцей у супольнасць.

Трэніроўка  арганізуецца такім чынам, што чалавек здаровы і з абмежаванымі магчымасцямі могуць трэніравацца разам.

 Такія заняткі будуць карысныя і даступныя падлеткам з ДЦП, ампутацыямі, тым, хто мае сур’ёзныя праблемы з пазваночнікам.

Ігар Ясюкевіч кажа, што ў Гродне ёсць фехтавальшчыкі, гатовыя працаваць з інвалідамі.

 Калі нехта з падлеткаў пакажа добрыя вынікі, яму прапануюць займацца фехтаваннем больш сур’ёзна – беларуская паралімпійская зборная адна з найбольш моцных у свеце.

Хаця ў першую чаргу мэта заняткаў – рэабілітацыя, і займацца зможа кожны, хто захоча, незалежна ад здольнасцяў.

 У Гродне плануецца ўсталяваць 2 платформы, адпаведна, займацца адначасова змогуць толькі 6-7 падлеткаў.

Пакуль не зразумела, якім чынам дзеці, пазбаўленыя магчымасці самастойна перасоўвацца, будуць дабірацца на заняткі.

Над вырашэннем праблемы дастаўкі дзяцей на трэніроўкі таксама будзе думаць “Эгалітэ”.

 Сродкі на стварэнне залаў рэабілітацыі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі “Эгалітэ” здабывае з дапамогай свайго заснавальніка – Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Здароўе ў ХХI век” (opeka.by) і праз дабрачынныя ахвяраванні.

 Для збору сродкаў на стварэнне рэабілітацыйных цэнтраў, набыцця спецыяльных платформ, інвалідных вазкоў, спартыўнай экіпіроўкі  створана дабрачынная тэлефонная лінія.

Каб дапамагчы – дастаткова пазваніць з гарадскога тэлефона на нумар 8-902-101-3333 і дачакацца словаў падзякі.

Такім чынам вы ахвяруеце 9000 рублёў.

 Сума ўвойдзе ў кошт аплаты паслуг за тэлефон, а сродкі пойдуць на дзейнасць “Эгалітэ” ў кірунку рэабілітацыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

уверх

Круглы стол па выніках Форуму грамадзянскай супольнасці


Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі  і Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”  запрашаюць да удзелу ў круглым стале  па выніках ІІІ Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства : “Усходняе партнёрства грамадзянская супольнасць Беларусі: новыя выклікі і перспектывы развіцця”.

Мерапрыемства адбудзецца 20 снежня ў г.Мінску.

Пра дакладнае месца правядзення круглага стала будзе паведамлена усім яго ўдзельнікам не пазней за 19 снежня.

Час правядзення: з 10.00 да 13.00.

Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца дэлегаты Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства ад Беларусі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, эксперты і журналісты.

Паводле рассылкі belngo.info
уверх

Міжнародная Канферэнцыя ў Мінску


16-17 снежня ў канферэнц-зале гатэля «Планета» (пр. Пераможцаў, 31, 2-гі паверх) адбудзецца міжнародная Канферэнцыя.

«Устойлівасць і партнёрства паміж недзяржаўнымі арганізацыямі і мясцовымі органамі ўлады».

Мерапрыемства прысвечана падсумаванню конкурса міні-пректаў, які праводзіцца ў межах праекта «TANDEM –супрацоўніцтва для ўдзелу грамадзян і развіцця мясцовых супольнасцяў у Рэспубліцы Беларусь».

Праграма ў дадатку.



Паводле прэс-службы БАЖу

уверх

А
бвесткі
:

уверх

Вакансіі ў Беларускім інстытуце стратэгічных даследванняў


Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS, Літва) аб'яўляе конкурс на пазіцыю спецыяліста па сувязях з грамадскасцю.

Апісанне вакансіі: у супрацоўніцтве з камандай BISS спецыяліст па сувязях з грамадскасцю будзе працаваць над усталяваннем эфектыўнай камунікацыі паміж беларускай і міжнароднай экспертнай супольнасцю, шырокай грамадскасцю, грамадзянскай супольнасцю, медыямі, дзяржавай і іншымі стэйкхолдерамі.

Мы прапануем:
• годны ўзровень аплаты працы (па выніках сумоўя);
• магчымасці для прафесійнага развіцця;
• магчымасць працаваць з лепшымі беларускімі і замежнымі экспертамі.

Задачы:
• удзел у распрацоўцы камунікацыйнай стратэгіі і медыя-стратэгіі інстытута;


• распрацоўка і рэалізацыя плана інфармацыйных і тэматычных публікацый у друкаваных і электронных СМІ, сацыяльных сетках;
• падтрыманне і ўсталяванне новых кантактаў з прадстаўнікамі СМІ, падрыхтоўка прэс-рэлізаў, інтэрв'ю і іншых публікацый;
• адаптацыя аналітычных і даследчых матэрыялаў BISS для прэсы;
• развіццё сайта BISS (www.belinstitute.eu) і падрыхтоўка матэрыялаў для яго;
• прасоўванне BISS у сацыяльных сетках;
• маніторынг СМІ па праблематыцы даследаванняў BISS;
• маніторынг прысутнасці Інстытута ў СМІ;
• дапамога ў арганізацыі прэзентацый і мерапрыемстваў для прэсы.

Патрабаванні да кандыдата:


вышэйшая адукацыя, пажадана ў сферы медый альбо сувязяў з грамадскасцю (наяўнасць магістарскай ступені не з'яўляецца неабходнай умовай, але будзе разглядацца як перавага кандыдата);
• досвед працы ў сферы медый / сувязяў з грамадскасцю не менш за 3 гады;
• досвед арганізацыі і медыя-суправаджэння мерапрыемстваў;
• разуменне прынцыпаў працы медый і сацыяльных сетак і гатоўнасць прымяняць іх на практыцы;
• выдатныя камунікатыўныя навыкі;
• свабоднае валоданне беларускай, рускай і англійскай мовамі;
• пісьменнасць, навыкі напісання і рэдагавання тэкстаў на беларускай, рускай і англійскай мовах;
• валоданне кампутарам на ўзроўні ўпэўненага карыстальніка;
• цікавасць да грамадска-палітычных працэсаў у Беларусі і свеце;
• актыўнасць, стрэсаўстойлівасць і здольнасць адначасова працаваць над рашэннем некалькіх задач.

Зацікаўленых кандыдатаў просім даслаць на электронны адрас info@belinstitute.eu наступныя дакументы:

• матывацыйны ліст;

• рэзюмэ;

• кантактную інфармацыю 2 рэкамендаўцаў;

• ўзоры публікацый у прэсе альбо іншых тэкстаў, напісаных кандыдатам. Да разгляду прымаюцца тэксты на беларускай, рускай і англійскай мовах.

У тэме ліста неабходна пазначыць «Вакансія спецыяліста па сувязях з грамадскасцю».
На сумоўе будуць запрошаныя толькі тыя кандыдаты, якія прайшлі папярэдні адбор.

Апошні тэрмін - да 20 снежня.



Паводле BISS
уверх

Стажыроўкі ў Беларускай Асацыяцыі Клубаў ЮНЭСКА


Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя Клубаў ЮНЭСКА» адкрывае конкурс на ўдзел у праекце «Сацыяльныя інтэрны».

З 1 сакавіка да 30 лістапада 2012 года моладзь ад 18 да 25 гадоў зможа прайсці стажыроўку, якая прадугледжвае бескарыслівую працу па гнуткім графіку ў сярэднім 8 гадзін на тыдзень, уключна з дыстанцыйнай працай па-за офісам і ўдзелам у адукацыйных мерапрыемствах.

Графік працы індывідуальны.

Адкрытыя вакансіі:



-Менеджэр сацыяльных праектаў, Менеджэр культурных праектаў

-Спецыяліст па сацыяльнай працы

-Спецыяліст па сувязях з грамадскасцю/журналіст

-Спецыяліст па дыстанцыйным навучанні

-Дызайнер

-Перакладчык

Патэнцыйным удзельнікам неабходна накіраваць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст (прымацаванымі файламі) па эл.пошце info@belau.info.

Апошні тэрмін – 20 лютага.

Суразмовы адбудуцца з 20 да 29 лютага ў офісе РГА “БелАЮ”.

Падрабязная інфармацыя – у далучаным файле.

уверх

Конкурс эсэ па правах чалавека


10 снежня, у Міжнародны Дзень правоў чалавека, Фонд развіцця прававых тэхналогій і Цэнтр прававой трансфармацыі абвясцілі Конкурс эсэ па правах чалавека.

Конкурс накіраваны на заахвочванне самастойных даследванняў па пытаннях забеспячэння і абароны правоў чалавека ў Беларусі.

Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты ўсіх гуманітарных спецыяльнасцей.

На адкрыты Конкурс прадстаўляюцца самастойна выкананыя творчыя работы аб ролі, функцыях і прызначэнні права, прававых інстытутаў, прававой супольнасці ў абароне правоў чалавека і прасоўванні грамадскіх інтарэсаў.

Падрабязнасці - на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі.

Апошні тэрмін - да 1 сакавіка 2012 г. (уключна).

Матэрыялы дасылайце на эл. адрас lawessay2012@gmail.com.

уверх

Стыпендыя Лейна Кіркланда


Адкрыты конкурс для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы, Казахстана і Кіргізіі на стыпендыю Лейна Кіркланда (2012/2013 акадэмічны год).

Праграма адрасавана маладым лідэрам з вышэйшай адукацыяй, якія зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, эканомікі і грамадзянскай супольнасці ў сваіх краінах.

Праграма прадугледжвае 2 семестры навучання ў Польшчы і 2-4 тыдні стажыроўкі.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 сакавіка.

Арганізатары адбяруць каля 50 удзельнікаў.

Адбор пройдзе ў 3 этапы.

Уся інфармацыя і анкета – на сайце www.Kirkland.edu.pl.

уверх





Не спазніся!

Бясплатны дыстанцыйны курс ЕГУ для школьнікаў


Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае беларускіх школьнікаў прайсці бясплатны дыстанцыйны курс “Дэмакратыя і правы чалавека”.

Навучанне ў межах праграмы праводзіцца ў адукацыйнай сістэме “MOODLE” з 16 студзеня да 1 красавіка 2012 года.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў - з 1 снежня 2011 па 13 студзеня 2012 і ў перыяд першага працоўнага тыдня ў межах дыстанцыйнага курса (16- 22 студзеня).

Больш падрабязна чытай: http://students.ehu.lt/distancionnyj-kurs-diemokratiia-i-prava-cielovieka-dialoh-kultur


уверх

Конкурс грантаў для зарэгістраваных грамадскіх арганізацый


Фонд дэмакратыі ААН запрашае арганізацыі трэцяга сэктару да падачы заявак на атрыманьне сродкаў на праекты, накіраваныя на прасоўванне і падтрымку прынцыпаў дэмакратыі.

Тэрмін падачы заявак - 15 лістапада - 31 снежня.

Падрабязная інфармацыя пра этапы фінасавання, патрабаванні да праектаў – на сайце: www.un.org/democracyfund/Applicants/applicants_index.html

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў


Фонд Playing for Change абвяшчае конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў, якія працуюць з дзецьмі і моладдзю.

Прадстаўленыя на конкурс ідэі павінны быць крэатыўнымі, захапляльнымі, знаходзіцца на ранняй стадыі рэалізацыі, мець дакладную і ўстойлівую бізнес-мадэль; мець патэнцыял змяніць да лепшага жыцці многіх дзяцей і падлеткаў.

Падрабязная інфармацыя і форма заяўкі – на сайце www.playingforchange.ru .

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Міжнародная праграма студэнцкага абмену GLOBAL UGRAD


Праграма аддзелу адукацыйных і культурніцкіх праграм дзярждэпартамента ЗША прадастаўляе магчымасць студэнтам 1, 2 , 3 і 4 курсаў дзённых аддзяленняў вышэйшых навучальных установаў Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кыргызіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны і Узбекістана прайсці навучанне цягам 1 акадэмічнага году без атрымання ступені ва ўнівэрсітэце або каледжы ЗША.

Пытанні, звязаныя з удзелам у праграме можна дасылаць ugradbelarus@yahoo.com .

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

Заяўку на 2012-2013 навучальны год можна запоўніць тут.

Апошні тэрмін падачы заявак – 22 снежня.

Крыніца: www.irex.org/application/global-undergraduate-exchange-program-eurasia-and-central-asia-global-ugrad



Паводле http://adukacyja.info

уверх

Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне


Запрашаем Вас прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Заалагічныя чытанні 2012", якая будзе прысвечана 250-годдзю праф. С.Б.Юндзіла (1761-1847) і адбудзецца 2-4 сакавіка 2012 г. у Гродне.

Канферэнцыю арганізуюць: Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і ГНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам".

Матэрыялы прымаюцца да 16.01.2012 г.

Больш даведацца пра Праграмны і Арганізацыйны камітэты канферэнцыі, формы ўдзелу, патрабаванні да матэрыялаў і прыклад іх афармлення, фінансавыя ўмовы; пра праф. С.Б.Юндзіла, юбілею якога прысвечана канферэнцыя, а таксама запоўніць Заяўку можна тут: www.birdwatch.by/ZooconfHrodna 



Паводле http://ptushki.org

уверх

Конкурс фатаграфій і малюнкаў


Калі Вы захапляецеся фатаграфіяй? Маеце свой погляд на свет? Вылучаецеся актыўнай жыццёвай пазіцыяй і шукаеце спосаб данесці да грамадства свае ідэі? Тады гэты конкурс для Вас!

Работы дасылайце на vzgliad.napravo@gmail.com альбо прыносьце арганізатарам.

Апошні тэрмін – да 31 сакавіка.

Задаць усе пытанні можна па e-mail: vzgliad.napravo@gmail.com альбо па тэлефонах: +375

29 1463830 (velcom), +375 29 8795770 (мтс)

Паводле рассылкі Belschool  

уверх

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012


Праграма малых грантаў Амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2012 год  для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.

Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года.



Больш падрабязная інфармацыя - тут .

Паводле прэс-рэлізу



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка