Конкурс для нда мэта конкурсу: Актывізацыя грамадзтва. Заяўнікі




Дата канвертавання03.07.2016
Памер25.92 Kb.
Міжнароднае аб’яднаньне “Грамадзянская Беларусь” (Прага, Чэская рэспубліка)
абвяшчае конкурс для НДА


Мэта конкурсу: Актывізацыя грамадзтва.
Заяўнікі: арганізацыі-сябры Асамблеі НДА.
Прыярытэт будзе нададзены падтрымцы інавацыйных ідэяў, скіраваных на прыцягненьне новых людзей да грамадзкай дзейнасьці ці ўвагі да значных мясцовых і нацыянальных праблемаў, у тым ліку падчас грамадзка-палітычных кампаніяў.
Падтрымлівацца ня будуць:

  • праекты, бюджэт якіх перавышае $3000,

  • выдаткі на ўтрыманьне офісу,

  • праекты, скіраваныя толькі на сяброў арганізацыі, г.зн. праекты, дзейнасьць паводле якіх не прадугледжвае непасрэднай працы з насельніцтвам,

  • праекты, якія ўжо маюць падтрымку зь іншых крыніцаў.


Тэрмін выкананьня праектаў: да 31 сакавіка 2009 г.
Форма заяўкі мусіць складацца з наступных частак:

1. Інфармацыйная характарыстыка праекту:


2. Рэзюмэ

Утрымлівае зразумелае і кароткае апісаньне сутнасьці заяўкі. Рэзюмэ павінна быць зразумелым, сьціслым, канкрэтным і выразным. Уключае па адным-два сказы, якія адказваюць на пытаньні:


  • якая праблема вырашаецца?

  • хто і якім чынам будзе выконваць праект?

  • для каго і для чаго патрэбны праект?

  • што атрымаецца ў выніку?

3. Інфармацыя пра арганізацыю.

Утрымлівае зьвесткі пра арганізацыю ці ініцыятыву, ад якой падаецца праект: як даўна існуе, колькасьць сябраў, кароткае апісаньне папярэдняй дзейнасьці. Тлумачыць, хто будзе будзе выконваць праект, і якія ў заяўнікаў/выканаўцаў падставы лічыць, што яны здольныя выканаць задачы праекту.
4. Падрабязнае апісаньне праблемы, якая будзе вырашацца, на каго і на якую мясцовасьць разьлічаная дзейнасьць па праекце (ня больш за 1 старонку).
5. Мэты і задачы праекту.
6. Апісаньне дзейнасьці:

7. Чаканыя вынікі

Якія вы чакаеце вынікі. Крытэры, паводле якіх будзе ацэньвацца пасьпяховасьць праекту.
8. Бюджэт.

Падрабязнае апісаньне кожнага артыкула выдаткаў.


Заяўка павінна займаць ня больш за 3 старонкі.
Шаноўныя заяўнікі! Калі ласка, выконвайце патрабаваньні да формы заяўкі і адказвайце на ЎСЕ пазначаныя пытаньні. У адваротным выпадку вы істотна зьніжаеце вартасьць сваёй заяўкі.
Увага! Заяўкі зьбіраюцца праз электронную пошту і толькі ў зашыфраваным з дапамогай PGP (альбо GPG) выглядзе. Інфармацыю наконт карыстаньня PGP вы можаце атрымаць ў № 6-7 часопіса "Асамблея" за 2005 год ці ў "Кансьпіратары Беларускім", апошні даступны ў інтэрнэце на адрасе: http://za-svabodu.org/kanspiratar/1.html
Ключ, якім вам трэба кадаваць лісты ды інструкцыя будуць дасланыя ў адказ на ваш запыт на адрас: belkonkurs2008@gmail.com
Заяўкі прымаюцца да 15 ліпеня 2008 году. Пра вынікі разгляду будзе паведамлена да 15 жніўня 2008 г. *

_________________________________________________________________________________



* Выканаўчае Бюро Асамблеі НДА зьяўляецца толькі тэхнічным агентам і ніяк не ўплывае на рашэньні аб прысуджэньні грантаў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка