Конкурс для журналістаў з краін снд 8 Семінар па бяспецы для журналістаў 9 9 Гранты ў галіне гуманітарных навук 9 «Амерыканская культура: якая яна?»




Дата канвертавання16.03.2016
Памер149.03 Kb.




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 35 (503)

(13 кастрычніка 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:



Грамадскае аб’яднанне дыябетыкаў ладзіць сход 2

Грамадскасць супраць пагаднення аб будаўніцтве АЭС 2

Студэнцкі відэаклуб запрашае 3

Семінар для пачаткоўцаў “Лідэр адукацыйных гурткоў” 4

Навучальныя гурткі для дарослых у Гродне 4

Канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці 4

Бясплатная экскурсійная паездка ў Ізраіль 5

Праграма “Месца сустрэчы – дыялог” абвяшчае конкурс 5

Конкурс прадстаўніцтва СhildFund International 6

Конкурс да гадавіны Дэкларацыі аб праве на развіццё 6

Творчыя стыпендыі для дзеячоў культуры 7

Дыстанцыйны курс для беларускіх настаўнікаў 7

Конкурс школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?” 7

Праект для моладзі “Злавіць сапраўднае” 8

Стажыроўка студэнтаў-журналістаў у БелСетцы антыСНІД 8

Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД 8

Семінар па бяспецы для журналістаў 9

9


Гранты ў галіне гуманітарных навук 9

«Амерыканская культура: якая яна?» 9





Падзеі:

 уверх


Грамадскае аб’яднанне дыябетыкаў ладзіць сход


Гродзенскае гарадское грамадскае аб’яднанне “ДыяЖыццё”, якое аб’ядноўвае інвалідаў дыябетыкаў і людзей з парушэннямі эндакрыннай сістэмы, ладзіць агульны сход 15 кастрычніка.

На сходзе кожны, хто хоча далучыцца да дзейнасці новага грамадскага аб’яднання, зможа выказаць свае ідэі і прапановы.

Мэта дзейнасці аб’яднання – задавальненне грамадскіх патрэбаў хворых людзей, садзеянне ў сацыяльнай, працоўнай адаптацыі, прапаганда здаровага ладу жыцця, паляпшэнне маральна-псіхалагічнага стану грамадзян.

Сярод задач дзейнасці:

-удзел у рэалізацыі праграм і праектаў

-аказанне маральнай і матэрыяльнай падтрымкі асобам, якія пакутуюць на цукровы дыябет і хваробу эндакрыннай сістэмы

-правядзенне семінараў, лекторыяў для гэтых людзей.

Юрыдычны адрас Таварыства “ДыяЖыццё” – Гродна, вул. Шчорса, 9.

За інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне (029) 151 36 40, на эл.адрас diavita11@gmail.com
уверх

Грамадскасць супраць пагаднення аб будаўніцтве АЭС


Прадстаўнікі расійскай і беларускай грамадскасці выказалі пратэст супраць кантрактнага пагаднення аб будаўніцтве беларускай АЭС, падпісанага 11 кастрычніка паміж ЗАТ “Атамбудэкспарт” і  Дырэкцыяй будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

Сёння ўдзельнікі Беларускай антыядзернай кампаніі і больш за 50 прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, палітычных партый і ініцыятыў Расіі і Беларусі распаўсюдзілі тэкст Адкрытага звароту.

На думку падпісантаў, кантрактнае пагадненне мае характар сумнеўнай здзелкі, падпісана без уліку думкі грамадскасці, у абыход беларускага і міжнароднага заканадаўстваў.

 Падпісанты заклікалі Міністра Фінансаў і Міністра замежных справаў Расійскай Федэрацыі да асабістай адказнасці, запатрабаваўшы не прымаць рашэння аб фінансаванні будаўніцтва беларускай АЭС, спыніць удзел у ім Атамбудэкспарта і дачакацца завяршэння міжнародных разбіральніцтваў.

Таццяна Новікава, адказны сакратар грамадскай экалагічнай экспертызы праекта беларускай АЭС:

 -Падпісанае ўчора кантрактнае пагадненне – гэта не кантракт.



Гэта нейкі рамкавы дакумент з няпэўным юрыдычным статусам і падрыхтаваны атамшчыкамі для прасоўвання крэдытнага пагаднення і Генеральнага кантракта, якія яшчэ не падрыхтаваныя.

 Кантрактнае пагадненне вызначае выбар праекта АЭС-2006 для беларускай АЭС.

На думку Новікавай, “гэта супярэчыць дзейсным у Беларусі нормам – імпартуемы праект павінны паспяхова сябе зарэкамендаваць цягам некалькіх гадоў працы.

Аднак АЭС-2006 – гэта эксперыментальны праект.

Ён не быў рэалізаваны нідзе і ніколі, а будаўніцтва ЛАЭС-2 па гэтым праекце сябе ўжо паказала, калі абваліўся жалезабетонны кантаймент.

Гэты хвалёны элемент павышанай бяспекі стаў крыніцай сур’ёзнага інцыдэнта, - зазначае Новікава.

Паводле http://t-styl.info
уверх

Студэнцкі відэаклуб запрашае


У Гарадзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце амаль год існуе відэаклуб “Банан”. Стваральнікамі яго з’яўляюцца студэнты  Дамір Крыніцкі (медыка-псіхалагічны факультэт) і Алеся Шэрашавец (лячэбны факультэт).

Рэгулярныя сеансы з наступным абмеркаваннем фільмаў пачаліся з лістапрада 2010 года.

Акрамя фільмаў удзельнікам клубу прапануюцца відэалекцыі па асноўных псіхалагічных навуках.

Сеансы праходзяць кожную пятніцу,  пачатак у  18 гадзін у галоўным корпусе універсітэта (вул. Горкага 80, 4 аўдыторыя) .

Расклад паказаў можна знайсці на афіцыйнай старонцы “В Контакте” http://vkontakte.ru/banana_grsmu. Там жа ідзе галасаванне за фільмы, якія будуць паказаны  клубам.

 Бліжэйшы паказ  (фільм“Летуценнікі”) адбудзецца  ў  пятніцу 14 кастрычніка па адрасе: вул. Горкага 80, аўдыторыя  4 (галоўны корпус ГрДМУ).

Пачатак а 18-ай гадзіне.

Уваход  вольны!



Паводле http://t-styl.info

уверх

А
бвесткі
:

уверх

Семінар для пачаткоўцаў “Лідэр адукацыйных гурткоў”


Моладзевая арганізацыя «Грамадзянскі форум» (www.civilforum.eu) запрашае да ўдзелу ў трохдзённым семінары па нефармальнай адукацыі маладых, актыўных, цікаўных людзей.

Узрост удзельнікаў – 16-25 гадоў.

Семінар адбудзецца з 21 па 23 кастрычніка пад Мінскам.

Вы даведаецеся, што такое нефармальная адукацыя, яе віды, формы і метады, пазнаёміцеся з SWAT-аналізам, тайм-менеджментам, навучыцеся прыдумляць і рэалізоўваць праекты па нефармальнай адукацыі.

Запрашаюца да ўдзелу тыя, хто хоча сам рэалізоўваць моладзевыя праекты (семінары, гульні, бізнес-клубы, дыскатэкі, летнікі і г.д.).

Умова ўдзелу – рэгістрацыйны ўнёсак 30 тысяч беларускіх рублёў.

Пры сабе мець пашпарт (неабходны для пражывання).

Семінар для пачаткоўцаў.

Пражыванне, харчаванне і праезд пры ўмове наведвання ўсіх заняткаў аплочваюцца арганізатарамі.

Ад'езд з Мінска – 21 кастрычніка ў 12.00

Для ўдзелу неабходна накіраваць анкету https://docs.google.com/leaf?id=0BzyRQm7G68gjNDQ0YzcxYzItOGZhOS00M2RlLWI2N2MtYjM4YjFhZGZlYjUy&hl=en_US ) і матывацыйны ліст на тэму «Чаму я хачу ўдзельнічаць у семінары па адукацыйных гуртках» на адрас cf.minsk@gmail.com

уверх

Навучальныя гурткі для дарослых у Гродне


Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” запрашае жыхароў горада Гродна да атрымання дадатковай адукацыі ў наступных навучальных гуртках:

-"Гісторыя і культура Гродна",



-"Фінансавая граматнасць",

-"Магчымасці самаўдасканалення для маладых і дарослых".

Навучанне будзе праводзіцца на працягу двух цыклаў: кастрычнік-снежань 2011 г. і люты–красавік 2012 г.

Адукацыйны працэс у гуртках базуецца на метадалогіі скандынаўскіх навучальных гурткоў, у якіх ужо больш за 100 гадоў атрымлівае дадатковую адукацыю большасць жыхароў краін Паўночнай Еўропы.

Навучанне у гуртках бясплатнае.

Калі Вы хочаце ўзяць удзел у пазначаных навучальных гуртках, запоўніце заяўку (у дадатку) і дашліце яе на адрас эл. пошты vit_hrodna@yahoo.com.

Апошні тэрмін – 20 кастрычніка.



уверх

Канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці


Запрашаем Вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: “Грамадзянская супольнасць Беларусі: напярэдадні трэцяй штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства”, якая адбудзецца 29 кастрычніка 2011 года ў Мінску.

Канферэнцыя будзе прысвечаная пытанням канцэптуальных і стратэгічных альтэрнатыў развіцця Нацыянальнай платформы, яе далейшай інстытуцыяналізацыі, падрыхтоўке беларускай дэлегацыі да ўдзелу ў трэцяй сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Познані (28-30 лістапада 2011 года)

Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна даслаць заяўку на адрас электроннай пошты Аргкамітэта Канферэнцыі: csfbelarus@gmail.com.

Апошні тэрмін - да 23 кастрычніка.

З-за абмежаванай колькасці месцаў асобы, якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі. Звяртаем таксама вашу ўвагу на тое, што выдаткі ўдзельнікаў на праезд і пражыванне не кампенсуюцца арганізатарамі.

Усю інфармацыю пра Канферэнцыю, бланк заяўкі на ўдзел можна знайсці па спасылцы: http://eurobelarus.ehclients.com/content/view/23453/21/



Аргкамітэт

уверх

Бясплатная экскурсійная паездка ў Ізраіль


Габрэйскі Студэнцкі Цэнтр “Гілель” запрашае моладзь да ўдзелу ў праграме Тагліт – бясплатным экскурсійным туры па Ізраіле.

Тагліт – гэта праграма для моладзі з габрэйскімі каранямі, незабыўныя дні экскурсій і знаёмства з краінай, сустрэчы з аднагодкамі з усяго свету, унікальная магчымасць убачыць жыццё Ізраіля, дзесяцідзённы тур па Ізраілі абсалютна бясплатна.

Калі Вам ад 18 да 26 гадоў, Вы маеце габрэйскія карані (падцверджаныя дакументамі), Вы ніколі не былі ў Ізраіле па падобнай праграме – Вы можаце стаць удзельнікам!

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на эл.адрас: taglit_minsk@hillel.su, тэл.: (029) 6582505, (025) 7718312.


уверх

Праграма “Месца сустрэчы – дыялог” абвяшчае конкурс


Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Узаемаразуменне» пры фінансавай падтрымцы нямецкага фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» абвяшчае 4-ты конкурс праектных заявак у межах праграмы «Месца сустрэчы – дыялог».

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія арганізацыі, дзейнасць якіх накіраваная на паляпшэнне становішча сталых людзей, у першую чаргу – ахвяр таталітарных рэжымаў, а таксама развіццё дыялогу паміж пакаленнямі.

Тэрмін прыёму праектных заявак – з 1 кастрычніка да 1 снежня.

Падрабязная інфармацыя – на сайце www.moov.by.

Кантакты: Анжаліка Мікаеўна Аношка, Ірына Іванаўна Касінская, мінск, вул.Чкалава, 14.

Тэлефон: (17) 228 68 85. Факс: (17) 228 68 75. E-mail: dialog@moov.by. Сайт: www.moov.by, www.mestovstrechi.info/ru/


уверх

Конкурс прадстаўніцтва СhildFund International


Прадстаўніцтва СhildFund International (Міжнароднага дзіцячага фонда) абвяшчае конкурс на атрыманне мэтавага фінансавання праектаў, накіраваных на прафілактыку сацыяльнага сіроцтва і інстытуалізацыі дзяцей праз павышэнне эфектыўнасці сістэмы абароны дзяцінства, паляпшэнне доступу да развіццёвых і адукацыйных праграм і паслуг для дзяцей-інвалідаў і іх блізкіх, дзяцей-сірот, а таксама дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Конкурс ладзіцца ў межах праграмнага накірунку “Развіццё паслуг, арыентаваных на папярэджанне інстытуцыялізацыі дзяцей-сірот у мясцовых супольнасцях”.

Максімальны памер фінансавання аднаго праекта – 10 тысяч долараў ЗША.

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 кастрычніка.



Заяўка

Абвестка

Дадатак 1. Пакрокавы план

Дадатак 2. Бюджэт

Дадатак 3. Модулі

Больш падрабязная інфармацыя - http://www.ngo.by/news/a99fae470701.html



Паводле http://www.ngo.by
уверх

Конкурс да гадавіны Дэкларацыі аб праве на развіццё


Прадстаўніцтва ААН у Беларусі і асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі” абвяшчаюць конкурс эсэ, прысвечаны 25-й гадавіне Дэкларацыі аб праве на развіццё.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты ўсіх гуманітарных спецыяльнасцей ВНУ краіны.

На конкурс прадстаўляюцца самастойна выкананыя творчыя працы аб рэалізацыі права на развіццё ў сучасным кантэксце і яго месцы ў сістэме правоў чалавека ў Беларусі.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна да конкурснай працы дадаць анкету, якая знаходзіцца па спасылцы http://www.lawtrend.org/ru/content/index/505_0.html, і даслаць на электронны адрас: dpi_staff_by@undp.org

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 снежня.

Падрабязнасьці пра конкурс – на сайце: http://www.lawtrend.org/ru/content/index/505_0.html



Паводле рассылкі belngo.info

уверх




Не спазьніся!


уверх

Творчыя стыпендыі для дзеячоў культуры


Прымаюцца заяўкі на атрыманне творчых стыпендый 2012 года па праграме «Гаўдэ Палонія» Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча для артыстаў, дзеячоў культуры і перакладчыкаў.

Падрабязна – на сайце www.nck.pl

Пакет дакументаў прадстаўляецца ў польскія дыпламатычныя альбо консульскія ўстановы

- http://www.rsci.ru/innovations/grants_for_students/229217.php.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 кастрычніка.

Паводле http://ngo.by/
уверх

Дыстанцыйны курс для беларускіх настаўнікаў


Распачаты набор удзельнікаў на дыстанцыйны курс для беларускіх настаўнікаў па тэме “Бяспечныя інфармацыйныя тэхналогіі”.

Мэта курса - развіццё ўмення бяспечнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій і авалоданне адпаведнымі навыкамі.

Кожны удзельнік па сканчэнні курса атрымае сертыфікат.

Каб узяць удзел, неабходна даслаць ліст у адвольнай форме на электронны адрас: binfot11@gmail.com.

Дыстанцыйныя курсы для беларускіх настаўнікаў праводзіцца на платформе
civicportal.org.

уверх

Конкурс школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”


Ініцыятыўная група Клуба еўрапейскіх настаўнікаў і ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія) і ПАГА “Рух “За Свабоду”” запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў аб культурна-гістарычных сувязях Беларусі і Еўропы прыняць удзел у

Восьмым рэспублiканскiм конкурсе школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».

Апошні тэрмін - да 21 кастрычніка.

Спампаваць заданні адборачнага тура можна тут: http://www.nastaunik.info/news/?id=5811

Аргкамітэт
уверх

Праект для моладзі “Злавіць сапраўднае”


Моладзевы Адукацыйны Цэнтр «Фіяльта» пачынае праект «Злавіць сапраўднае» і прапануе ўсім ахвотным далучыцца да працяглай гульні дзеля новых адкрыццяў і дасягненняў!
Чаго нам не хапае? Якім сферам жыцця мы надаем занадта шмат увагі, а якія падаюцца нам менш важнымі?

Што мы бачым на прыкладах моладзі іншых краін, але не можам знайсці ў нас?

Чаму нехта можа, а нетха – не? Ініцыятыўнасць – з гэтым нараджаюцца, альбо яе можна сфармаваць?

У праекце мы паспрабуем разам знайсці адказы на тыя пытанні, якія хвалююць нас зараз, падзяліцца сваім бачаннем, ідэямі з іншымі маладымі людзьмі, змяніць існы стан рэчаў, зрабіць нешта, што даўно хацелася.

Праект робіцца для маладых людзей, незалежна ад іх перакананняў, прыналежнасці да субкультуры, досведу, ініцыятыўнасці, прафесіі ці светапогляду.

Будзе адабрана група з 25 асобаў, якія пасля ўдзелу ў трэнінгах ды іншых навучальных мерапрыемствах праекта, змогуць самі рэалізаваць свае ідэі і ініцыятывы.

На працягу дзевяці месяцаў праекта мы прапануем ўдзельнікам розныя формы дзейнасці: удзел у трэнінгах, майстар-класах, а таксама магчымасць рэалізаваць уласныя ідэі ў самых розных сферах жыцця (культура, спорт, літаратура, навука, IT, забавы, адукацыя і г.д. ).

Для ўдзелу неабходна запоўніўць анкету і даслаць яе на catchthepresent@gmail.com .


Праект рэалізуецца пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

Паводле fialta.org 

уверх

Стажыроўка студэнтаў-журналістаў у БелСетцы антыСНІД


У Асацыяцыі “БелСетка анты СНІД” пачынаецца другі стажорскі сезон.

На стыжыроўку прымаюцца студэнты, якія навучаюцца на спецыяльнасці журналістыка і PR, для працы на сайце Асацыяцыі і ў бюлетэні “Разам!”, а таксама для працы ў сацыяльных сетках.

Для ўключэння ў стажорскую праграму неабходна даслаць матывацыйны ліст з указаннем прозвішча, імя, кантактнага тэлефона і эл.адраса на адрас olga.satsuk@gmail.com .

Апошні тэрмін - да 28 кастрычніка.

Паводле  http://belaids.net/news/2011/293

уверх

Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД


Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, супрацоўнікі СМІ дзяржаваў-удзельніц СНД, якія асвятляюць тэматыку захавання гісторыка-культурнай спадчыны.

Апошні тэрмін – да 15 лістапада.

Працоўная мова конкурса – руская.

Матэрыялы дасылайце на эл.адрас АзерТАдж:azertac@azdata.net

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў канцы 2011 года ў Баку.

Кантактныя асобы Зіядхан Гасанаў (+994552007796,  zgasan@yandex.ru), Архан Мурадаў (+994506133973, obarsa@yandex.ru)



Паводле рассылкі ГА “БАЖ”

уверх

Семінар па бяспецы для журналістаў


Беларуская асацыяцыя журналістаў разам з Нарвэскім Хэльсінскім Камітэтам запрашае сваіх сябраў да ўдзелу ў семінары, прысвечаным прававой бяспецы журналісцкай дзейнасці.

Семінар адбудзецца 22–26 лістапада ў Вільні.

Каб узяць удзел, неабходна даслаць заяўку з пазнакай “бяспека” ды пазначыць сваё імя, прозвішча, год нараджэння, месца працы, дачыненне да медыйнай дзейнасці, кантактную інфармацыю, на электронны адрас: press@baj.by

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 лістапада.



Паводле рассылкі belngo.info


уверх

Гранты ў галіне гуманітарных навук


Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) абвяшчае конкурс на атрыманне кароткатэрміновых грантаў у галіне гуманітарных навук у Беларусі, Расіі і Украіне ў 2011-2012 навучальным годзе.

 Бланкі заявак 2011–2012

Апошні тэрмін – 18 лістапада.

Інфармацыя пра конкурс на сайте МАГ http://www.rsci.ru/grants/grant_news/258/230611.php

Паводле http://ngo.by

уверх

«Амерыканская культура: якая яна?»


Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міжнародным фондам “Залатая спадчына Віцебска” і Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук абвяшчаюць адкрыты конкурс.

 Матэрыялы прымаюцца на электронны  BelarusAmer@gmail.com і паштовы адрасы:  220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава,1/2, п. 1015  з адзнакай «Конкурс».

Апошні тэрмін - да 31 снежня.

 Для даведак:



е-mail. BelarusAmer@gmail.com, тэл.: +375 29 6732621; +375 29 5694495

Паводле http://afisza.org

уверх



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка