Конкурс для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый 6 Праграма моладзевага лідэрства для беларускай моладзі 8




Дата канвертавання20.03.2016
Памер136.78 Kb.




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 243 (536)

(16 лістапада 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



Орхускі цэнтр у Гродне адкрыўся 16 лістапада 2

У Гродне пройдзе Форум велаактывістаў Беларусі 2

Гарадзенскія сайты - у конкурсе Фэсту нефармальнай адукацыі 3

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў святкуе 20-годдзе 3

Міжнародны семінар па студэнцкім самакіраванні 4

Жылі-былі… нямецкая і беларуская казка 5

“Белпошта” абвясціла конкурс-віктарыну “Як ты ведаеш родную літаратуру?” 5

Майстэрня арганізацыйнага развіцця 6

Міжнародны форум валанцёраў 6

Конкурс для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый 6

Праграма моладзевага лідэрства для беларускай моладзі 8

8


“60 за 60!”: Свет абірае выбітных людзей старэйшых за 60 8

Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд” 9






Падзеі:



уверх

Орхускі цэнтр у Гродне адкрыўся 16 лістапада


Удзел у мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі ПРААН, Еўрасаюзу, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Першы ў Беларусі абласны Орхускі цэнтр створаны на базе Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

 Ён узнік у межах сумеснага праекта ЕС і ПРААН “Садзейнічанне развіццю ўсеаб’емнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь”.

 Задачы Орхускага цэнтра – забяспечыць грамадзянам доступ да экалагічнай інфармацыі, кансультаванне, юрыдычная дапамога, прыцягненне шырокага кола грамадскасці ў працэс прыняцця экалагічна значных рашэнняў на рэгіянальным узроўні.

 Гродзенскі Орхускі цэнтр пачаў сваю працу задоўга да афіцыйнага адкрыцця, ладзячы сустрэчы з грамадскасцю і экалагічныя акцыі.

Каардынатар цэнтра Іаланта Рамановіч: «Мы падумалі: калі цэнтр пачне дзейнічаць раней афіцыйнага адкрыцця, то людзі даведаюцца пра нас, а значыць, будуць больш актыўна звяртацца да спецыялістаў».

 Паводле http://t-styl.info

уверх

У Гродне пройдзе Форум велаактывістаў Беларусі


Усе, хто  зацікаўлены ў развіцці велаінфраструктуры сваіх гарадоў, запрашаюцца ў Гродна 24-25 лістапада.

Да ўдзелу запрашаюцца таксама прадстаўнікі гарадскіх уладаў і журналісты.

Мэта Форума – аб’яднанне сіл веласіпедыстаў Гродна і ўсёй Беларусі для наступных сумесных дзеянняў па ўплыве на развіццё гарадской інфраструктуры. Свой удзел пацвердзілі Мінскае веласіпеднае таварыства, Фонд “Экалагічны транспарт (Мінск), веласіпедысты Магілёва.

У часе сустрэчы будзе прадстаўлены стан веларухаў Беларусі, плануецца абмеркаваць ролю грамадскіх веласіпедных арганізацый, развіццё велатурызму.

Юля, адна з арганізатараў Форуму:

- Першая сустрэча беларускіх велаактывістаў адбылася ў Гродне ў верасні 2011 года.



Вельмі хацелася, каб сталі супрацоўнічаць велаактывісты ўсёй Беларусі, каб разам вырашаць праблемы з заканадаўствам, прапаноўваць змены ў правілы дарожнага руху, інфраструктуры, дзе шмат што залежыць ад нормаў будаўніцтва.

Пакуль што ў нас атрымалася толькі пасябраваць паміж сабой. Асабліва добрыя дачыненні склаліся з Мінскім веласіпедным таварыствам.

Спадзяемся, што чарговы Форум прынясе новыя кантакты і дапаможа дамагчыся вырашэння агульных для ўсіх беларускіх веласіпедыстаў праблем.

Каб паўдзельнічаць у Форуме велаактывістаў Беларусі, неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму тут. Гэта дапаможа арганізатарам даведацца прыкладную колькасць удзельнікаў і паклапаціцца пра размяшчэнне іншагародніх.

Тэлефон арганізатараў +375-297-830-845

 Паводле http://t-styl.info

уверх

Гарадзенскія сайты - у конкурсе Фэсту нефармальнай адукацыі


У конкурсе “Лепшы сайт/блог у сферы нефармальнай адукацыі за 2010-2012 гг” удзельнічаюць  18  беларускіх пляцовак.

Чатыры з іх прысвечаныя праектам Гродзенскага грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.

Гэта ўласна сайт Гродзенскага грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” http://3sektar.by .

http://3sektar.tumblr.com  -  відэаблог праекта “Постаці”, што адлюстроўвае працэс збору матэрыялаў пра людзей, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі. Праект рэалізаваны сябрамі і валанцёрамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” у другой палове 2010 г.

http://3sektar.by/fest - сайт Фестываля маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”, які ў траўні 2012 года сабраў у Гродне дзесяткі творчых людзей з усёй Беларусі і замежжа.

http://uzv-hrodna.blogspot.com  - блог праекта, прысвечанага сацыяльнай, інтэлектуальнай і фізічнай актывізацыі сталых гарадзенцаў.

Праект "Універсітэт Залатога Веку: інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей" здзяйсняецца ў межах праграмы «Месца сустрэчы – дыялог» пры фінансавай падтрымцы Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне».

На пляцоўцы Фестываля нефармальнай адукацыі распачалося інтэрактыўнае галасаванне.

Аддаць свой голас за ўпадабаныя сайты можна  тут.

 Паводле http://t-styl.info

уверх

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў святкуе 20-годдзе


ЗБС быў зарэгістраваны ў 1992 годзе, з гэтага часу і пачынаецца адлік нашага жыцця.

Святкаванне адбудзецца 18 лістапада! Мерапрыемства прысвечана дню студэнта!

Вас чакае імпрэза з ўдзелам гуртоў: “Rachis”, “ZnaROCK” ,”GreenPills”.

Вы зможаце прыняць удзел у віктарынах і конкурсах, пазмагацца за 10 пачак ролтана, а таксама атрымаць малюнак на целе ад нашага мастака!!!

Прыходзьце, не пашкадуеце!!! Галоўнае не забудзьце пра тое, што добры настрой з сабой узяць абавязкова!

Пачатака - 19.00.

Чакаем Вас у піўной  ”Гісторыя”: Мінск,1-Загарадны завулак, дом 20. Бізнес-цэнтр SilverTower, ст.м. Маладзежная (амаль што цэнтр горада).

Уваход бясплатны.

Дадатковая інфармацыя па тэл. +375 29 513 27 81 Настасся



уверх

А
бвесткі
:

уверх


Міжнародны семінар па студэнцкім самакіраванні


РГМА «Грамадзянскі форум» пры падтрымцы Брацтва Арганізацый Студэнцкага Самакіравання ладзіць трохдзённы семінар у Гродне для ўдзельнікаў студэнцкага самакіравання беларускіх універсітэтаў «Студэнцкае самакіраванне: Беларусі, Украіна, Швецыя».

Семінар адбудзецца з 23 да 25 лістапада.

Удзельнікі прэзентуюць свае студэнцкія органы самакіравання, прааналізуюць праблемы і поспехі, спрагназуюць тэндэнцыі разыіцця, навучацца матываваць сябе і навакольных на валанцёрства і лідарства. Таксама пазнаёмяцца з юрыдычнымі нормамі функцыянавання студэнцкага самакіравання.

Спецыяльныя госьці – прадстаўнікі Украіны і Швецыі, якія прэзентуюць студэнцкія парламенты Швецыі і органы студжнцкага самакіравання Украіны.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

-18-31 год



-навучанне на дзённым аддзяленні ВНУ

-рэгістрацыйны ўнёсак у памеры 50 тысяч рублёў

-удзел у студэнцкай радзе, саюзе, старастаце, прафбюро альбо іншым калегіяльным органе студэнцкага самакіравання.

Прымаюцца таксама актывісты, якія не ўваходзяць у органы самакіравання, але актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці факультэта.

Заяўку на ўдзел неабходна даслаць на адрас cf.minsk@gmail.com .

Апошні тэрмін – 19 лістапада.

Арганізатары аплочваюць выдаткі на ўдзел у семінары, у тым ліку гатэль і харчаванне.

Па пытаннях удзелу звяртайцеся ў аргкамітэт па тэл.: +375292001535 (мтс)альбо ў асабістыя паведамленні па адрасе:http://vk.com/lucewich


уверх

Жылі-былі… нямецкая і беларуская казка


Інстытут імя Гётэ ў Мінску абвясціў для беларускіх школьнікаў конкурс казачных  коміксаў.

200 гадоў таму ў свет упершыню выйшаў зборнік казак братоў Грым. З таго часу дзеці ўсяго свету ведаюць пра Чырвоны Каптурок, Беласнежку, Прыгажуню ў сонным лесе і Прынца-Жабу.

 Але што адбудзецца, калі гэтыя вядомыя персанажы сустрэнуцца з героямі беларускіх казак? Якія з імі здарацца прыгоды?

 Напішы і намалюй сваю гісторыю!

 У конкурсе могуць браць удзел вучні 5-6 і 7-8 класаў.

Пераможцаў чакаюць цудоўныя прызы: фотаапарат, калекцыя нямецкіх казак, MP3-плэер.

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 лістапада.

 Каб знайсці падрабязныя ўмовы ўдзелу ў конкурсе, скарыстайцеся спасылкай: http://www.goethe.de/mmo/priv/9973256-STANDARD.pdf .



Паводле http://www.goethe.de
уверх

“Белпошта” абвясціла конкурс-віктарыну “Як ты ведаеш родную літаратуру?”


Такім чынам прадпрыемства вырашыла адзначыць год кнігі.

Знаўцам беларускай літаратуры прапануецца адказаць на 10 пытанняў. Яны дапамогуць спраўдзіць веданне творчай спадчыны беларускіх класікаў.

Да ўдзелу запрашаюцца беларусы і жыхары замежжа ад 14 гадоў.

Запоўненую анкету з адказамі неабходна накіраваць заказным лістом РУП «Белпошта» а/я № 387, 220050 г. Мінск-50, з пазнакай «На конкурс». Абавязкова пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, поўны адрас, кантактны тэлефон.

Анкету можна спампаваць тут.

Апошны тэрмін – да 30 лістапада.

Прызы будуць разыгрывацца не толькі сярод тых, хто адказаў правільна, але і сярод усіх удзельнікаў. Сярод узнагарод – філатэлістычная прадукцыя.

Пераможцаў уганаруюць у пачатку снежня.



Паводле 3sektar.by
уверх

Майстэрня арганізацыйнага развіцця


Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ» пры экспертнай падтрымцы Цэнтра эфектыўных камунікацый «Фідбэк» і Міжнароднага кансорцыўма "ЭўраБеларусь” запрашаюць усіх зацікаўленых узяць удзел у семінары-трэнінгу “Майстэрня арганізацыйнага развіцця: міжнароднае партнёрства і міжкультурнае ўзаемадзеянне ў дзейнасці НГА”.

Мерапрыемства пройдзе ў Мінску 22-23 лістапада з 9.30 да 16.30. Месца правядзенне будзе паведамленае дадаткова.

Арганізатары не пакрываюць выдаткі на праезд і пражыванне.

Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў даданым файле “anketa_trening”, і даслаць на электронны адрас: feedback.by@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак - 20 лістапада.

Дадатковая інфармацыя – па тэлефонах: +375 44 7772207 ці + 375 29 6532531



Паводле рассылкі belngo.info
уверх

Міжнародны форум валанцёраў


Праект «Мост пакаленняў», Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Раў запрашаюць ўсіх, хто заняты ў валянцёрстве і хоча падзяліцца досведмм сваёй працы, на  Форум Валянцёраў, які ладзіцца ў межах праграмы «Месца сустрэчы – дыялог».

Форум пройдзе 4 снежня ў Мінску, па адрасе: пр.Газеты Праўда, 11.

Арганізатары пакрываюць выдаткі ўдзельнікаў на харчаванне.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету па спасылцы https://www.box.com/s/c0pwk9ocwzv8e884fyh2 і даслаць на электронны адрас: forum@ibb.by

Апошні тэрмін падачы заявак - 23 лістапада.
Паводле ampby.org

уверх

Конкурс для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый


Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” распачынае чарговы конкурс “Будзь у Трэцім!”, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Гарадзеншчыны, а таксама актыўныя асобы, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю.

Вы маеце добрую магчымасць зрабіць сваю грамадскую дзейнасць больш вядомай, далучыць да яе новых людзей.

Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:



1. Захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны

На перамогу ў гэтай намінацыі могуць прэтэндаваць арганізацыі, ініцыятывы альбо асобы, якія займаюцца дзейнасцю, скіраванай на захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны (арганізацыя і правядзенне даследчых экспедыцый, летнікаў, вандровак, конкурсаў, выданне навуковай і папулярнай літаратуры – зборнікаў, часопісаў, кніг, і інш.).



2. Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя

Заяўкі на гэтую намінацыю могуць падаваць асобы, ініцыятывы альбо арганізацыі, якія папулярызуюць экалагічны лад жыцця, займаюцца дзейнасцю, скіраванай на захаванне экалогіі і навакольнага асяроддзя (арганізацыя і правядзенне экалагічных акцый, летнікаў, школ, конкурсаў, праектаў, выданне літаратуры на тэму экалогіі, папулярызацыя экалагічнага ладу жыцця і інш.).



3. Дабрачыннасць

У гэтай намінацыі прымаюцца заяўкі ад асобаў, арганізацый ці ініцыятыў, якія працуюць з сацыяльна неабароненымі людзьмі (дзецьмі-сіротамі, людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, сталымі людзьмі і г.д.), займаюцца дабрачыннай дзейнасцю (даглядаюць за бадзялымі жывёламі, збіраюць вопратку для бяздомных ці людзей, жывучых у нястачы, і г.д.)



4. Інтэрнэт-прарыў года

Інтэрнэт-прарывам года могуць стаць сайты, блогі, інтэрнэт-кампаніі, інтэрнэт-акцыі альбо падзеі ў інтэрнэт-прасторы, якія сваёй дзейнасцю ці з’яўленнем выклікалі вялікі рэзананс, абмеркаванне, паўплывалі на грамадскую думку ці падштурхнулі да канкрэтных дзеянняў па вырашэнні праблемаў грамадства.



5. Лепшая кампанія па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці

Пераможцам у гэтай намінацыі стане найлепшая кампанія – шэраг арганізаваных доўгатэрміновых дзеянняў, скіраваных на вырашэнне пэўнай праблемы грамадскасці альбо на прыцягненне ўвагі да гэтай праблемы.



6. Валанцёр года

У гэтай намінацыі заяўкі прымаюцца ад асобаў, якія папулярызуюць валанцёрскую дзейнасць і актыўна займаюцца грамадска-карыснымі справамі альбо дабрачыннасцю.



7. Лепшы творчы праект

На перамогу ў гэтай намінацыі могуць прэтэндаваць арганізацыі, ініцыятывы альбо асобы, якія займаюцца творчай дзейнасцю і папулярызацыяй яе ў грамадстве (арганізацыя і правядзенне творчых сустрэч, вечарынаў, кватэрнікаў, канцэртаў, арганізацыя і правядзенне творчых конкурсаў і праектаў, у тым ліку ў інтэрнэт-прасторы, і г.д.

Пераможцаў конкурсу, якія атрымаюць дыпломы і прызы, будзе вызначаць прафесійнае журы. У яго склад увойдуць прызнаныя эксперты ў сферах, заяўленых у намінацыях, з Беларусі і замежных краін.

Кожная з намінацый таксама прадугледжвае прыз глядацкіх сімпатый.

Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у конкурсе, запоўніўшы анкету і даслаўшы яе на скрынку 3sektar@gmail.com з пазнакай “Будзь у трэцім”.

Апошні тэрмін – 30 снежня.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання адбудзецца ў сакавіку 2013 года, дзе кожны ўдзельнік прэзентацыі зможа пазнаёміцца з дзейнасцю арганізацый і асобаў-пераможцаў.

Ход конкурса будзе адлюстроўвацца на старонцы 3sektar.by



Анкета ўдзельнікаў конкурсу «Будзь у Трэцім!»

Упершыню конкурс “Будзь у Трэцім!” быў арганізаваны ў Гродне ў верасні 2011 года.

Яго мэтай была папулярызацыя лепшых інтэрнэт-рэсурсаў і інтэрнэт-кампаній, рэалізаваных грамадскімі ініцыятывамі Гарадзеншчыны.  Больш інфармацыі глядзіце на старонках конкурсу тут

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375292836004 ці напісаўшы на скрынку 3sektar@gmail.com з пазнакай “конкурс “Будзь у Трэцім!”



Паводле http://3sektar.by

уверх



Не спазніся!

уверх

Праграма моладзевага лідэрства для беларускай моладзі


Праграма Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, складаецца з чатырохтыднёвай праграмы і павінна садзейнічаць узаемаразуменню паміж народамі ЗША і Беларусі. 

Моладзь з Беларусі і ЗША будзе удзельнічаць у семінарах і мерапрыемствах, накіраваных на стварэнне каманды, пастаноўку мэтаў, планаванне праекта, грамадскі ўдзел і валанцёрства.

Падрабязная інфармацыя пра патрабаванні да ўдзельнікаў, неабходныя дакументы – на сайце: http://adukacyja.info/news/projects/839-prahrama-moladzevaha-liderstva.html

Апошні тэрмін падачы заявак - 28 лістапада.



Паводле adukacyja.info


уверх

“60 за 60!”: Свет абірае выбітных людзей старэйшых за 60


Кожны можа вылучыць сваю асобу. Арганізатары сцярджаюць – людзі за 60 могуць навучаць, натхняць, уплываць, весці за сабой, ствараць. 

Вы можаце намінаваць сябе ці сталага чалавека, якога паважаеце і кім захапляецеся. Гэта можна зрабіць адным з наступных спосабаў:



-Далучыце фота і кароткі аповед (ня болей за 150 словаў па-ангельску) у форму па спасылцы

-Далучыце фота на Фэйсбук старонкі UNFPA ці HelpAge з кароткім тэкстам (меней 100 словаў) .

-Напішыце ў твітэры (140 сімвалаў), карыстаючыся хэштэгам #60over60

Апошні тэрмін – 23 лістапада.



Паводле http://ngo.by

уверх

Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”


БМГА «Івалід і асяроддзе» запрашае ахвотных да ўдзелу ў II Брэсцкім міжнародным фестывалі аматарскіх відэафільмаў «Погляд». Фестываль пройдзе ў Брэсце ў сакавіку-красавіку 2013 г.

Апошні тэрмін падачы заявк на ўдзел – да 20 лютага 2013г.



Падрабязная інфармацыя пра Фэст і форма заяўкі

Для кантактаў: Аргкамітэт, Брэст, вул. К. Маркса, 5, к. 11

Фестываль аматарскіх фільмаў «Погляд», каардынатар Алег Рачкоўскі, тэл.: +375 29 825-46-05; Ірына Трацюк, тэл.: +375 29 527-96-92.

Эл. почта: belshlyah@gmail.vom, www.daebrest.by



Паводле http://ngo.by

уверх



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка