Конкурс для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый 3 Журналістыка для людзей з абмежаваннямі і без 5




Дата канвертавання24.03.2016
Памер118.97 Kb.




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 23 (535)

(1 лістапада 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



Дні святога Губерта ў Гродне 2

“Птушкі над горадам святога Губерта” 2

Конкурс для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый 3

Журналістыка для людзей з абмежаваннямі і без 5

Партал bel.biz абвяшчае конкурс дзіцячага малюнка 5

Конкурс студэнцкім прац па правах чалавека 6

Праграма моладзевага лідэрства для беларускай моладзі 6

Стыпендыі ўрада Чэхіі 7

“60 за 60!”: Свет абірае выбітных людзей старэйшых за 60 7

Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд” 7






Падзеі:



уверх

Дні святога Губерта ў Гродне


У праграме Дзён святога Губерта, патрона Гродна, якія сёлета пройдуць у горадзе з 2 да 5 лістапада - Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гарадзенскі палімпсест – V: людзі даўняй Гародні”, прэзентацыі і майстар-класы, творчая сустрэча з Зміцерам Вайцюшкевічам і Палінай Рэспублікай.

Сустрэча з Вайцюшкевічам і Палінай Рэспублікай пройдзе З лістапада а 18-ай гадзіне па адрасе: Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

Уваход вольны.

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гарадзенскі палімпсест – V: людзі даўняй Гародні” адбудзецца 3-4 лістапада.

Арганізатары канферэнцыі: “Гарадзенская бібліятэка”, Гарадзенскае аддзяленне Таварыства беларускай школы, Беларускае гістарычнае таварыства, Інстытут славістыкі ПАН.

Уваход на канферэнцыю вольны для ўсіх ахвотных.

Пачатак а 9-ай гадзіне 3 лістапада па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а (уваход злева ад галоўнай брамы Консульства Польшчы ў Гродне).

Праграму канферэнцыі глядзі тут.

Адмыслова да Дзён Губерта выдадзены новы нумар часопісу “Горад Святога Губерта”. Прэзентацыя адбудзецца таксама 3 лістапада ў часе міжнароднай канферэнцыі “Гарадзенскі палімпсест: людзі даўняй Гародні”.
Нумар мае тры раздзелы: “Рэканструкцыя” супраць разбурэння”, “Старонкі гісторыі горада” і абсалютна новы раздзел “У дапамогу настаўніку”, які будзе карысны настаўнікам і выкладчыкам дысцыплін, звязаных з гродназнаўствам і краязнаўствам.

У праграме Дзён святога Губерта таксама прэзентацыя аўдыёўспамінаў Ларысы Геніюш і міні-фэст "Птушкі над горадам святога Губерта".

 Паводле http://t-styl.info

уверх

“Птушкі над горадам святога Губерта”


У праграме сёлетніх Дзён святога Губерта ў Гродне – міні-фэст, на якім гарадзенцы змогуць больш даведацца пра птушак і дапамагчы ім.

 Міні-фэст “Птушкі над горадам Святога Губерта” пройдзе 3 лістапада ў зале на першым паверсе ва ўнутраным дворыку па вдрасе вул.Будзёнага, 48А (кіруйцеся ўказальнікамі).

Арганізатары  -  сайт Birdwatch.by і Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Таварыства Беларускай Школы” .

 У праграме:

 15.00 -15.45. Прэм’ера дакументальнага фільма “Сокал над горадам”, які здымаўся ў Гродне,  – прадстаўляе рэжысёр і аператар Ігар Бышнёў і некаторыя з удзельнікаў.

 15.45 – 16.30. Зборка гнёздавых скрыняў для птушак удзельнікамі міні-фэсту. Загатоўкі і неабходныя прылады будуць чакаць на месцы. Адначасова дзеткі змогуць зрабіць выявы птушак з канструктару тыпу Legо на працягу 45 хвілін, або прынесці і паказаць Журы раней зробленых птушак з канструктара.

 16.30 – 17.00. Слайд-шоў “Птушкі - Прыгажосць вакол нас” – лепшыя здымкі беларускіх фатографаў, размешчаныя ў фота-галерэі сайту Birdwatch.by  

 17.00 – 17.20. Узнагароджанне самых актыўных удзельнікаў зборкі гнездавых скрыняў і самых крэатыўных “зборшчыкаў птушак” з канструктара.

 17.20-17.40. Адкрыццё фотавыставы “Нашы птушкі-2012” з найлепшых здымкаў фатографаў Гарадзеншчыны.

 Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя.



Паводле http://t-styl.info

уверх

А
бвесткі
:

уверх

Конкурс для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый


Кожную хвіліну ва ўсім свеце людзі па добрай волі робяць добрыя справы на карысць іншых. Такімі людзьмі багатая і наша Гарадзеншчына. Яны заслугоўваюць, каб пра іх ведалі!

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” распачынае чарговы конкурс “Будзь у Трэцім!”, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Гарадзеншчыны, а таксама актыўныя асобы, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю.

Вы маеце добрую магчымасць зрабіць сваю грамадскую дзейнасць больш вядомай, далучыць да яе новых людзей.

Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:

1. Захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны

На перамогу ў гэтай намінацыі могуць прэтэндаваць арганізацыі, ініцыятывы альбо асобы, якія займаюцца дзейнасцю, скіраванай на захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны (арганізацыя і правядзенне даследчых экспедыцый, летнікаў, вандровак, конкурсаў, выданне навуковай і папулярнай літаратуры – зборнікаў, часопісаў, кніг, і інш.).



2. Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя

Заяўкі на гэтую намінацыю могуць падаваць асобы, ініцыятывы альбо арганізацыі, якія папулярызуюць экалагічны лад жыцця, займаюцца дзейнасцю, скіраванай на захаванне экалогіі і навакольнага асяроддзя (арганізацыя і правядзенне экалагічных акцый, летнікаў, школ, конкурсаў, праектаў, выданне літаратуры на тэму экалогіі, папулярызацыя экалагічнага ладу жыцця і інш.).



3. Дабрачыннасць

У гэтай намінацыі прымаюцца заяўкі ад асобаў, арганізацый ці ініцыятыў, якія працуюць з сацыяльна неабароненымі людзьмі (дзецьмі-сіротамі, людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, сталымі людзьмі і г.д.), займаюцца дабрачыннай дзейнасцю (даглядаюць за бадзялымі жывёламі, збіраюць вопратку для бяздомных ці людзей, жывучых у нястачы, і г.д.)



4. Інтэрнэт-прарыў года

Інтэрнэт-прарывам года могуць стаць сайты, блогі, інтэрнэт-кампаніі, інтэрнэт-акцыі альбо падзеі ў інтэрнэт-прасторы, якія сваёй дзейнасцю ці з’яўленнем выклікалі вялікі рэзананс, абмеркаванне, паўплывалі на грамадскую думку ці падштурхнулі да канкрэтных дзеянняў па вырашэнні праблемаў грамадства.



5. Лепшая кампанія па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці

Пераможцам у гэтай намінацыі стане найлепшая кампанія – шэраг арганізаваных доўгатэрміновых дзеянняў, скіраваных на вырашэнне пэўнай праблемы грамадскасці альбо на прыцягненне ўвагі да гэтай праблемы.



6. Валанцёр года

У гэтай намінацыі заяўкі прымаюцца ад асобаў, якія папулярызуюць валанцёрскую дзейнасць і актыўна займаюцца грамадска-карыснымі справамі альбо дабрачыннасцю.



7. Лепшы творчы праект

На перамогу ў гэтай намінацыі могуць прэтэндаваць арганізацыі, ініцыятывы альбо асобы, якія займаюцца творчай дзейнасцю і папулярызацыяй яе ў грамадстве (арганізацыя і правядзенне творчых сустрэч, вечарынаў, кватэрнікаў, канцэртаў, арганізацыя і правядзенне творчых конкурсаў і праектаў, у тым ліку ў інтэрнэт-прасторы, і г.д.

Пераможцаў конкурсу, якія атрымаюць дыпломы і прызы, будзе вызначаць прафесійнае журы. У яго склад увойдуць прызнаныя эксперты ў сферах, заяўленых у намінацыях, з Беларусі і замежных краін.

Кожная з намінацый таксама прадугледжвае прыз глядацкіх сімпатый.

Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у конкурсе, запоўніўшы анкету і даслаўшы яе на скрынку 3sektar@gmail.com з пазнакай “Будзь у трэцім”.

Апошні тэрмін – 30 снежня.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання адбудзецца ў сакавіку 2013 года, дзе кожны ўдзельнік прэзентацыі зможа пазнаёміцца з дзейнасцю арганізацый і асобаў-пераможцаў.

Ход конкурса будзе адлюстроўвацца на старонцы 3sektar.by



Анкета ўдзельнікаў конкурсу «Будзь у Трэцім!»

Упершыню конкурс “Будзь у Трэцім!” быў арганізаваны ў Гродне ў верасні 2011 года.

Яго мэтай была папулярызацыя лепшых інтэрнэт-рэсурсаў і інтэрнэт-кампаній, рэалізаваных грамадскімі ініцыятывамі Гарадзеншчыны.  Больш інфармацыі глядзіце на старонках конкурсу тут

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375292836004 ці напісаўшы на скрынку 3sektar@gmail.com з пазнакай “конкурс “Будзь у Трэцім!”



Паводле http://3sektar.by

уверх

Журналістыка для людзей з абмежаваннямі і без


Ініцыятыўная група “Крок насустрач” запрашае да ўдзелу ў інтэрактыўным семінары маладых людзей ад 16 да 30 гадоў, якія цікавяцца журналістыкай. Семінар адбудзецца ў Гродне 3-4 лістапада.

Удзельнікі мерапрыемства не толькі атрымаюць асноўныя веды і навыкі, якія неабходны пачынаючаму журналісту, але таксама навучацца карэктна асвятляць “тэму інваліднасці” ў СМІ.

Ганна Яшына, каардынатарка семінара: “Мы хочам не толькі навучыць маладых людзей асновам журналістыкі, але і паказаць, як пісаць пра інвалідаў без шаблонаў. Мы хочам па-іншаму, па-новаму зірнуць на праблему, расказаць, што пра інвалідаў трэба пісаць як пра звычайных людзей”.

 Што такое журналістыка? Што такое СМІ і навошта яны патрэбныя людзям? З якіх элементаў будуецца артыкул? Як граматна напісаць навіну? Якія сакрэты напісання добрага інтэрв’ю? Гэтыя і іншыя пытанні плануецца разглядзець падчас першага блока інтэрактыўнага семінара “Сто падказак пачаткоўцу ці ўніверсальныя парады маладым журналістам”.

 “Інваліднасць вачыма журналістаў” – другі блок адукацыйнага мерапрыемства. У яго ўключаюцца наступныя тэмы:

 Як пісаць пра інваліднасць? Якая лексіка ў тэкой тэме будзе карэктнай? Стэрэатыпы грамадства ў дачыненні да людзей з абмежаванымі магчымасцямі; Роля журналістаў у працэсе фарміравання і разбурэння падобных стэрэатыпаў; Якім павінна быць моладзевае выданне для людзей з абмежаваннямі?

 Па сканчэнні семінара яго ўдзельнікі змогуць атрымаць досвед працы ў адкрытай рэдакцыі ўнікальнага інтэрнэт-выдання аб жыцці моладзі, у тым ліку і з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

 Заяўкі на ўдзел у семінары (запоўненую анкету) можна адпраўляць на email jurnalistika0311@mail.ru. Іншагароднім удзельнікам пакрываюцца транспартныя выдаткі.

 Апошні тэрмін - 1 лістапада.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 5877185 (Ганна).



уверх

Партал bel.biz абвяшчае конкурс дзіцячага малюнка


Дзецям, якія стануць удзельнікамі конкурса “Я-будучы прадпрымальнік!”, прапануецца праз малюнак распавесці пра вядомых ім бізнесменаў, выказаць сваё стаўленне да прадпрымальніцтва, паказаць перавагі працы на самога сябе.

Да ўдзелу запрашаюцца дзеці 2 узроставых груп: да 7 гадоў і ад 7 да 10 гадоў.

Малюнкі неабходна даслаць на эл.адрас gew_belarus@bel.biz альбо паштовы: г. Мінск, вул. Піянерская, 41-201, Цэнтр дзелавых камунікацый BEL.BIZ.

Работы будзе ацэньваць прафесійнае журы.

Усе малюнкі з’явяцца на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, на выставе дзіцячага малюнка, а таксама падчас цырымоніі адкрыцця і закрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва.

Пераможцы атрымаюць у падарунак цацкі. Усе аўтары малюнкаў будуць запрошаныя на цырымонію ўзнагароджання ў дзіцячы забаўляльны цэнтр і атрымаюць салодкі падарунак.

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе ў Беларусі 12-18 лістапада.

Яе арганізатары абвясцілі шэраг конкурсаў, паўдзельнічаць у якіх змогуць беларускія прадпрымальнікі http://week.bel.biz/tag/3329



Паводле http://bel.biz

уверх

Конкурс студэнцкім прац па правах чалавека


Прадстаўніцтва ААН у Беларусі ды Інстытут правоў чалавека й гуманітарнага права імя Раўля Валенберга абвесьцілі конкурс студэнцкіх працаў па правах чалавека.

Мэта конкурсу: падвышэнне ведаў і разумення студэнцкай моладдзю Беларусі каштоўнасцяў і прынцыпаў павагі і абароны правоў чалавека. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і магістранты ВНУ Беларусі.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: гендэрная роўнасць і правы неабароненых групаў насельніцтва.

Лаўрэаты конкурса будуць узнагароджаныя прызамі і дыпломамі. Пераможцы конкурса - удзельнікі, якія занялі пяць першых месцаў у кожнай з намінацый - змогуць прыняць удзел у міжнародных адукацыйных праграмах па правах чалавека, якія будуць праводзіцца Інстытутам імя Раўля Валенберга ў 2013 годзе. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурса адбудзецца ў Мінску 10 снежня 2012 года, у Дзень правоў чалавека.

Каб узяць удзел, неабходна даслаць свае працы на электронны адрас: contest2012@undp.by.

Апошні тэрмін падачы заявак - 15 лістапада.

Падрабязная інфармацыя пра конкурс і патрабаваньні да працаў – на сайце: http://un.by/news/belarus/16c.html

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Праграма моладзевага лідэрства для беларускай моладзі


Праграма Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, складаецца з чатырохтыднёвай праграмы і павінна садзейнічаць узаемаразуменню паміж народамі ЗША і Беларусі. 

Моладзь з Беларусі і ЗША будзе удзельнічаць у семінарах і мерапрыемствах, накіраваных на стварэнне каманды, пастаноўку мэтаў, планаванне праекта, грамадскі ўдзел і валанцёрства.

Падрабязная інфармацыя пра патрабаванні да ўдзельнікаў, неабходныя дакументы – на сайце: http://adukacyja.info/news/projects/839-prahrama-moladzevaha-liderstva.html

Апошні тэрмін падачы заявак - 28 лістапада.



Паводле adukacyja.info

уверх





Не спазніся!

уверх

Стыпендыі ўрада Чэхіі


Чэская Амбасада ў Мінску абвясціла прадастаўленне наступных стыпендый для навучання ў Чэхіі ў 2013-2014 навучальным годзе.

Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-лайн анкету па спасылцы: http://registr.dzs.cz/registr.nsf

Апошні тэрмін падачы заявак - 9 лістапада.

Падраязная інфармацыя – на сайце: http://www.msmt.cz/international-cooperation-1/scholarships-for-the-academic-year-2013-2014



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

“60 за 60!”: Свет абірае выбітных людзей старэйшых за 60


Кожны можа вылучыць сваю асобу. Арганізатары сцярджаюць – людзі за 60 могуць навучаць, натхняць, уплываць, весці за сабой, ствараць. 

Вы можаце намінаваць сябе ці сталага чалавека, якога паважаеце і кім захапляецеся. Гэта можна зрабіць адным з наступных спосабаў:



-Далучыце фота і кароткі аповед (ня болей за 150 словаў па-ангельску) у форму па спасылцы

-Далучыце фота на Фэйсбук старонкі UNFPA ці HelpAge з кароткім тэкстам (меней 100 словаў) .

-Напішыце ў твітэры (140 сімвалаў), карыстаючыся хэштэгам #60over60

Апошні тэрмін – 23 лістапада.



Паводле http://ngo.by

уверх

Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”


БМГА «Івалід і асяроддзе» запрашае ахвотных да ўдзелу ў II Брэсцкім міжнародным фестывалі аматарскіх відэафільмаў «Погляд». Фестываль пройдзе ў Брэсце ў сакавіку-красавіку 2013 г.

Апошні тэрмін падачы заявк на ўдзел – да 20 лютага 2013г.



Падрабязная інфармацыя пра Фэст і форма заяўкі

Для кантактаў: Аргкамітэт, Брэст, вул. К. Маркса, 5, к. 11

Фестываль аматарскіх фільмаў «Погляд», каардынатар Алег Рачкоўскі, тэл.: +375 29 825-46-05; Ірына Трацюк, тэл.: +375 29 527-96-92.

Эл. почта: belshlyah@gmail.vom, www.daebrest.by



Паводле http://ngo.by

уверх




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка