Конкурс 11 клас Заданне Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы




Дата канвертавання30.06.2016
Памер85.62 Kb.

ШКОЛЬНЫ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ

ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ
ЛІНГВІСТЫЧНЫ КОНКУРС

11 клас
Заданне 1. Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы


Род літаратуры

Аўтар – творчае

імя


Аўтар – сапраўднае

імя


Твор

Жанр

Ідэя і яе ўвасабленне

Характэрная цытата – ілюстрацыя з твора

Лірыка




Максім Багдановіч




Філасофская/
патрыятычная лірыка

Ідэя неўміручасці народнага духу, адраджэння роднага краю




Ліра-эпас

Якуб Колас










Аўтабіяграфічны твор. Шырокае адлюстраванне народнага побыту і прыроды. Філасофская ідэя зямлі і волі.

Мой родны кут, як ты мне мілы!

Драма




Іван Луцэвіч







Пошукі маладым пакаленнем рэальных шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны.

Сымон: На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!!!

1 бал за кожны правільны адказ, максімальна 9 балаў
Заданне 2. Вызначце і запішыце беларускія словаформы, прадстаўленыя ў фанетычнай транскрыпцыі:

[м’іл’йарт], [кл’аччатка], [рашшчап’іц’], [шатланцк’і]

[папуаск’і], [калеск’і], [апсал’утысцк’і], [адйутанцк’і]

[шп’ійанаш], [л’адз’аш], [паткашчык], [ц’в’эрц’] За кожны правільны адказ – 0,5 бала



Заданне 3. Перакладзіце на беларускую мову і запішыце словы.

Стопудовый, стократ, девятый, семнадцать, пятьдесят, радео, блокбастер, карцер, мистер, Нью-Йорк



За кожны правільны адказ – 0,5 бала

Заданне 4. Устанавіце адпаведнасць паміж тэрмінамі, якія прапаноўваліся ў 20-я г., з сучаснымі варыянтамі. Адказ запішыце ў форме літарна- лічбавага спалучэння.

Тэрмін 20-ых гадоў ХХ ст.

Сучасны адпаведнік тэрміна

А. зельнік

1.гібрыд

Б.мяшанец

2.паразіт

В. прысваенне

3.гербарый

Г.чужаед

4.інтэрмедыя, інтэрлюдыя

Д. паміждзея

5.гармонія

Е.суладжванне

6.асіміляцыя

Правільны адказ:

Максімальная колькасць балаў-3(0,5 за правільна вызначаную пару)

Заданне 5. Выпішыце са сказаў Якуба Коласа фразеалагізмы і растлумачце іх значэнне.

Перш чым звязваць сябе з той ці іншай партыяй, трэба ўважліва прыгледзецца, каб правільна выбраць дарогу. 2. Я зноў хачу, як і калісьці, з адкрытай, простаю душой на стык дарог знаёмых выйсці і пераклікнуцца з табой. 3. Насця нічога не сказала і толькі ўздыхнула, а Кузьма разгарачыўся, і панёсся як малады неаб’езджаны конь. 4. А жанкі глядзяць здзіўлёна, кінуць слоўка шапатком. 5. Дай бог шчасця вам і долі ўсім, хто слёзы праліваў.




Сказ №

Фразеалагізм

Значэнне

1.






2.






3.






4.






5.






Максімальная колькасць балаў – 0.5+0.5.
Заданне 6. Запішыце назоўнікі ў прапанаваных формах.

За кожны правільны адказ 0.5 бала

Назоўны склон, адз. лік

Родны склон, адз. лік

Родны склон, множны лік

выхавацелька







шасцярня







грэбень







рагавень







свердзел







Максімальная колькасць балаў-5

Заданне 7. Укажыце, якім членам сказа з’яўляюцца падкрэсленыя словы і якой часцінай мовы яны выражаны.

1.Ляцела ўпартае “алё” па правадах паштовых. (М. Калачынскі) 2. Паміж 981 і 983 гадамі тураўскі князь Тур быў пазбаўлены ўлады ў адным з найбольш буйных палітычных цэнтраў тагачаснай Русі. (А. Рогалеў) 3. У яго перахапіла дыханне. (У. Караткевіч) 4. Дзеда ўсюды носяць ногі, і к нам прыйдзе на хвілінку адпачыць крыху з дарогі. (Я. Колас) 5. Пешы коннаму не таварыш. (Прыказка) 6. На сцюдзёнай азёрнай вадзе, пад завеяй сярдзітай пургі, засталася сям’я лебядзей. (М. Хведаровіч)



За кожны правільны адказ 1 бал

Заданне 8. Адзначце сказы з парушэннем граматычнай нормы ва ўжыванні ступеней параўнання прыметнікаў.Запішыце гэтыя сказы правільна.

1.Этыкетная паслядоўнасць прывітанняў: маладзейшы вітае старэйшага,мужчына-жанчыну,маладзейшы па чыну-старэйшага.

2.На чале роду стаяў старэйшына-самы стары і паважаны прадстаўнік роду.

3.Самы старэйшы кенійскі школьнік,88-гадовы Кімані Нганга Маруге, вымушаны быў пакінуць парту і адправіцца ў дом састарэлых.

4.Самы стары храм Горадні – Барасаглебскую царкву ХІІ стагоддзя , якую звычайна называюць Калоскай царквой або проста Каложай, чакае рэстаўрацыя і адбудова.

5. Найвышэйшых паказчыкаў па намалоце збожжа дасягнулі Іваноў Алег Анатольевіч, старэйшы камбайнер, і Паграбецкі Аляксей Леанідавіч, якія намалацілі 1 201,9тоны збожжа,убралі 416 гектараў.



За кожны правільны адказ 1 бал

Заданне 9. Запішыце словы, якія пачынаюцца на літару М у адпаведнасці з прыведзенымі значэннямі:

1) Уяўная замкнутая крывая лінія, якая праходзіць цераз полюсы зямнога шара і перасякае экватар. 2) Лік і колькасць, роўная тысячы тысяч. 3) Незлічоная колькасць (зорак). 4) Работнік міліцыі. 5) З’ява кароткай успышкі невялікага нябеснага цела, якое ўлятае ў зямную атмасферу з міжпланетнай прасторы. 6) Цвёрдае касмічнае цела, якое нагадвае каменна-металічную масу, што падае на Зямлю з міжпланетнай прасторы. 7) Соус з алею, яечнага жаўтка, воцату, гарчыцы і іншых прыпраў. 8) Член мафіі. 9) Лялька, якой кіруе акцёр пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання. 10) Гатунак ледзянцоў.



1. м






















2. м



















3. м






















4. м































5. м
















6. м

























7. м
















8. м






















9. м































10. м


























За кожны правільны адказ 0.5 бала
Заданне 10. Устаўце прапушчаныя словы. Запішыце назву твора, псеўданім і сапраўднае імя аўтара, час напісання твора.

З легендаў і казак былых пакаленняў,

З калосся __________ жытоў і пшаніц,

З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

І з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго,-

Ты выткана, дзіўная родная мова.


Няма на зямлі таго шчасця і гора,

Якога б ты нам перадаць не магла.

Няма такіх ____________,глыбокага мора

І гор, праз якія б ты не правяла

Мяне на радзіму, туды, дзе сягоння

Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй

Над спаленай хатай, над родным загонам,

Над _______ і над песняй маёй,-

Над тым, што было і што век будзе вольным.
Народ пранясе цябе, родная мова,

Святлом ________у сэрцы сваім

Праз цемру і годы змаганняў суровых.

Калі ж ападзе і развеецца дым

І нівы васкросшыя закаласяцца,

Ізноў прашуміш ты вясновым дажджом,

Ізноў зазвініш ты ў кожнай у хаце,

_________ дасі іх сярэбраны гром

І вусны расквеціш усмешкай дзіцяці.
НАЗВА ТВОРА:____________________________________________________

ПСЕЎДАНІМ:________________________________________________________САПРАЎДНАЕ ІМЯ АЎТАРА:________________________________________­­­­­



ЧАС НАПІСАННЯ ТВОРА:___________________________________________
Максімальная колькасць балаў-9 (1 бал за кожны правільны адказ).
Максімальная колькасць балаў - 58


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка