Кніга майго жыцця Нарадзіцца




Дата канвертавання01.05.2016
Памер15.16 Kb.
Кніга майго жыцця
Нарадзіцца, ўзрасці, пасталець,

Слаўна ў летапісах прагрымець

Змог ты, горад майго жыцця,

Біяграфія, кніга мая…


Я – дзяўчынка, мама і тата...

Ўпершыню я іду па Мінску…

У юнацтва гады ўпарта

Спасцігаю загадак нізку…
Бераг Свіслачы, мост, агароджа…

Нітка памяці вас яднае.

Часам думаеш: “Як прыгожа

Тут было ў пачатку мая!”


Ды мяняецца Мінск, харашэе…

Часам моўчкі стаіш ў захапленні,

Ад таго, як памяць сталее,

Апрануўшы прагрэсу памкненні.


А бывае так адзінока,

Не знайсці былога ўспаміны…

Ад таго, што схаваў глыбока

Іх кірмаш ідэй крэатыўны.


З маладосцю, парой кахання,

Мяне звязваюць паркаў алеі…

Дрэвам сталым задаць пытанне

Маёй старасці іскра надзеі.


Кінуць позірк у дальнія далі,

Куды час панясе незваротна,

Дзе наступнага мяккія хвалі,

Ахінаюць МОЙ ГОРАД пяшчотна.

Кастрычнік, 2015

Марына Сасноўская


ДУА “Сярэдняя школа № 203 г. Мінска”

Літаратурны конкурс “Дэбют”

Тэма: “Наступны прыпынак – Мінск 2050. Позірк у будучыню”

Верш “Кніга майго жыцця”

Сасноўская Марына Мікалаеўна,

1979 г.н.,

настаўнік беларускай



мовы і літаратуры

Минск, 2015


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка