Кніга Ілья Паўлавіч




Дата канвертавання06.07.2016
Памер15.69 Kb.
Кніга

Ілья Паўлавіч
Кніга Ілья Паўлавіч нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Цяглевічы. У 1931 годзе пайшоў у пачатковую школу і скончыў яе ў 1935 годзе. Затым вырашыў вучыцца ў Міжэрыцкай школе, якая знаходзілася за некалькі кіламетраў ад яго хаты. У школу хадзіў пешшу і ў 1937 годзе скончыў сямігодку. Пасля гэтага ён паступіў у гімназію г. Ваўкавыска і паспяхова яе скончыў. Па выхадных прыязджаў дахаты, дапамагаў бацькам, якія мелі вялікую гаспадарку, бо трэба было аплачваць вучобу.

У 1934 годзе разам з братам Мікалаем і іншым хлопцамі з вёскі пайшлі на вайну. Спачатку была вучэбка ў горадзе Лузе, паблізу Ленінграда; адтуль разам з братам адправіўся на фронт. З баямі прайшоў Польшчу, Усходнюю Прусію, Чэхаславакію, дайшоў да Одэра. Тут на яго вачах забілі малодшага брата Мікалая. Але трэба было ісці наперад. Пахаваўшы брата каля хвоі, ён разам з астатнімі байцамі ідзе далей. Вайна скончылася для яго ў Берліне.

Мае ўзнагароды: "За адвагу", "За бездакорную службу", Ордэн Айчыннай вайны II ступені, медаль "За баявыя заслугі", Ордэн баявога Чырвонага сцяга.

Пасля вайны вярнуўся дадому. Паступіў у педвучылішча ў г. Ваўкавыск. Пасля заканчэння педвучылішча працаваў настаўнікам матэматыкі ў вёсцы Цяглевічы, а затым - дырэктарам Цяглевіцкай базавай школы.

Затым Ілья Паўлавіч паступае ў БДУ і заканвае яго ў 1956 годзе.

У 1958 годзе яго накіроўваюць у Ружаны, дзе працуе загадчыкам РАНА. У 1962 годзе быў прызначаны дырэктарам Ружанскай сярэдняй школы. Па сямейных абставінах ён не мог пакінуць Ружаны, пераехаць у Брэст, калі яму прапанавалі працаваць у абласным аддзеле народнай адукацыі. У Ружанскай СШ працаваў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, намеснікам дырэктара па працоўным навучанні. Затым зноў дырэктарам у гэтай жа школе.

У 1084 годзе, калі наступіў пенсійны ўзрост, ён не пакінуў школу, а працаваў яшчэ 10 гадоў у Ружанскай СШ, а затым - у аздараўленчым лагеры ў вёсцы Полонск.

Мае граматы раённага і абласнога аддзелаў адукацыі, быў дэлегатам Усесаюзнага з'ездза настаўнікаў.



Гэта быў праўдзівы патрыёт, камуніст (да апошніх дзён ён быў сакратаром Ружанскай партарганізацыі, адрозніваўся вялікай сціпласцю, прастатой, начытанасцю і эрудыцыяй. Яго любілі дзеці, з павагай адносіліся сталыя людзі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка