Ключы Алімпіядныя заданні




Дата канвертавання12.05.2016
Памер15.96 Kb.
Ключы

Алімпіядныя заданні

6 клас
Кожны правільны адказ – 1 б.

За кожную арфаграфічную або пунктуацыйную памылку неабходна зняць 0,1 б.
Заданне 1.Пазначыць, у якіх раздзелах навукі пра мову вывучаюцца гук, марфема, слова, словазлучэнне, сказ.

Адказы: Гук – фанетыка , марфема – марфеміка, слова - лексіка, словаўтварэнне, марфалогія, словазлучэнне – сінтаксіс, сказ – сінтаксіс.


Заданне 2.Падкрэсліць гукавыя абрэвіятуры.

Адказы: ЦУМ,ААН,МУС,СНІД,ЗАГС,ЕШКА,МАЗ,БАМ.


Заданне 3 Падкрэсліць зборныя назоўнікі.

Адказы. Садавіна,лазняк,куп’ё,студэнцтва,маліннік,асака,калоссе,бярвенне,люд,галлё.


Заданне 4.Запісаць лічбы словамі.

Адказы. З двумастамі пяццюдзесяццю трыма рублямі,каля трыццаці васьмі абітурыентаў, перад васьмюдзесяццю шасцю вучнямі,каля сарака дзвюх кніг,пад пяццюдзесяццю дзевяццю дрэвамі,звыш пяцісот шасцідзесяці аркушаў.


Заданне 5.Выпісаць асобна з кожнага сказа займеннікі і вызначыць іх разрад.

Адказы: 1.Хто - адносны, той - указальны, сабе - зваротны.

2.Самога - азначальны, сябе - зваротны.

3Такому - указальны, што-небудзь - няпэўны (неазначальны)

Заданне 6.Замяніць словазлучэнні адным словам-адпаведнікам.
Адказы. Глядач,пакупнік,пацыент,чытач,футбаліст,суматоры, канферансье,кліент,абанент, пасажыр.
Заданне 7.Са слоў, якія знаходзяцца ў дужках, выберы патрэбнае, каб утварыць словазлучэнне, і падкрэслі яго.
Адказы.Часопісы, сена, дзверы, канферэнцыю, кароў, гусей, коней, акунёў, сабак, грыбоў.
Заданне 8. Перакласці рускамоўныя словазлучэнні на беларускую мову адным словам.
Адказы . Гасцяванне, здзяцінець, бярозавік, ваверчаня, кляштар, знепрытомнець, буслянка, медзведзяня.
Заданне 9. Перад вамі вядомыя беларусы. Запішыце словам або словазлучэннем хто гэта.

Адказы .


  1. Ф.Скарына – беларускі першадрукар.

  2. П.Клімук – першы беларускі касманаўт.

  3. М.Шагал – беларускі мастак.

  4. В.Дунін-Марцінкевіч – пісьменнік, драматург.

  5. М.Мірны – вядомы тэнісіст Беларусі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка