Клуб самадзейных майстроў “Землякі” Смалявіцкага раённана цэнтра рамёстваў




Дата канвертавання21.05.2016
Памер18.32 Kb.


Клуб самадзейных майстроў “Землякі”

Смалявіцкага раённана цэнтра рамёстваў
Клуб самадзейных майстроў “Землякі” Смалявіцкага раённана цэнтра рамёстваў працуе з 2002 года. Кіраўнік клуба - Мацулька Вольга Андрэеўна. Удзельнікі клуба - людзі розных узростаў, розных прафесій, яны займаюцца рознымі відамі дзейнасці народнай творчасці: вышыўка, фларыстыка, саломапляценне, лозапляценне, жывапіс, выраб з прыроднага матэрыялу і іншыя, але ўсіх іх аб’ядноўвае энтузіязм і вялікая любоў да беларускай нацыянальнай спадчыны, народнай творчасці. У 2005 годзе аб’яднанню прысвоена ганаровае найменне “народны”.

У плён сваіх рук майстры ўкладваюць цеплыню і чысціню сваіх сэрцаў. І таму іх вырабы становяцца сапраўднымі творамі мастацтва, сведчаннем невычэрпнага народнага таленту. Іх самабытныя творы з нязменным поспехам экспануюцца на самых розных выставах, выклікаюць не толькі захапленне, а і жаданне многіх, асабліва моладзі, далучыцца да творчасці, авалодаць дзівосным умельствам. І майстры рады падзяліцца сваімі сакрэтамі, перадаць свой вопыт нашчадкам. Многія члены клуба “Землякі” з’яўляюцца кіраўнікамі гурткоў па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. Ніводнае раённае, абласное свята не абыходзіцца без удзелу народных майстроў Смалявіччыны.

За асабісты ўклад у захаванне і развіццё традыцыйнага мастацтва ўдзельнікі клуба ўзнагароджаны ганаровымі граматамі аддзела культуры Смалявіцкага райвыканкама, ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкома, дыпломамі:

дыплом V абласнога свята-конкурса “Калыска талентаў (г.Клецк, 2010г.), дыплом у ІV абласным фестывалі сямейнай творчасці “сям’я майстрамі славіцца” (г.Салігорск, 2011г.), дыплом у І абласным свяце-конкурсе “Беларускі пояс” (г.Узда,2011г.), дыплом на выставе-кірмашы народных рамёстваў і промыслаў “Камарова – кола дзён” (Мядзельскі раён, 2012г.)

Вялікая работа праводзіцца па арганізацыі вольнага часу і адпачынку майстрамі клуба. Сумесна з імі праводзяцца агеньчыкі, вечары адпачынку, вечары-сустрэчы з майстрамі, ўшанаванне майстроў і г.д. Майстры не толькі прапагандуюць свае творы, але знаёмяцца з работамі новых майстроў, абменьваюцца вопытам і проста цудоўна адпачываюць.

На базе клуба майстроў “Землякі” пастаянна вядзецца вучоба кіраўнікоў гурткоў па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву па розных відах дзейнасці: саломапляценне, мяккая цацка, саломка, вышыўка, фітадызайн і г.д, акрамя гэтага праводзяцца семінары-практыкумы.



Шмат чаму можна навучыцца ў майстроў, але перш за ўсё захоўваць традыцыі, рамёствы і духоўную культуру даравітых продкаў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка