Клімовіч Алена Пятроўна Опальская сярэдняя агульнаадукацыйная школа 9 клас, алгебра




Дата канвертавання06.07.2016
Памер44.98 Kb.
Клімовіч Алена Пятроўна

Опальская сярэдняя агульнаадукацыйная школа

9 клас, алгебра.


Тэма ўрока.

Рашэнне сістэм лінейных ўраўненняў спосабам складання.
ХАРАКТАРЫСТЫКА КЛАСА
Матэматыка вывучаецца на базавым узроўні, у класе 11 вучняў. Рэйтынг вучэбных дасягненняў за другую чвэрць бягучага навучальнага года склаў 4,9 бала. На ІV узроўні займаецца тры вучні, на трэцім – тры вучні, на другім – чатыры вучні і на першым – адзін вучань. У класе ёсць вучні з высокай матывацыяй да вывучэння матэматыкі, а большасць вучняў валодаюць нізкай матывацыяй да вучобы. Таму на ўроках мэтазгодна прымяняць тэхналогію рознаўзроўневага навучання.

Дадзены ўрок з’яўляецца ўрокам вывучэння новага матэрыялу. Гэта першы ўрок па тэме “Рашэнне сістэм лінейных ураўненняў спосабам складання”, на якім вучні знаёмяцца з аналітычным спосабам рашэння сістэм лінейных ураўненняў. Усяго на вывучэнне гэтай тэмы адводзіцца тры гадзіны. Тлумачэнне новай тэмы вядзецца аднолькава для ўсіх, замацаванне таксама, адпрацоўка навыкаў ідзе рознаўзроўневая, па жаданню вучняў, паколькі ўзровень падрыхтоўкі і здольнасці ў вучняў розныя.



Тэма ўрока. Рашэнне сістэм лінейных ўраўненняў спосабам складання.
Мэты ўрока.

Адукацыйныя: узровень А: выпрацоўваць навык рашэння сістэм лінейных ураўненняў, у якіх каэфіцыенты пры адной са зменных процілеглыя;

узровень Б: (у дадатак да мэты ўзроўню А) выпрацоўваць навык рашэння сістэм лінейных ураўненняў, у якіх патрэбна атрымаць процілеглыя каэфіцыенты пры адной са зменных;

узровень В: ( у дадатак да мэты узроўню А і ўзроўню В) выпрацоўваць уменні прымяняць атрыманыя веды ў незнаёмай сітуацыі.

Развіваючыя: ствараць умовы для развіцця мыслення, увагі; фарміравання ўменняў прымяняць атрыманыя веды на практыцы.

Выхаваўчыя: ствараць умовы для выхавання працавітасці, самастойнасці, настойлівасці ў авалоданні ведамі.
Тып ўрока: вывучэнне новага матэрыялу.
Педтэхналогія: тэхналогія рознаўзроўневага навучання.
Дэвіз урока: “Будзь настойлівым і поспех абавязкова прыйдзе”.
Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Я рада вас вітаць на чарговым уроку алггебры і хачу пажадаць вам поспехаў

у яе вывучэнні. Дэвізам нашага ўрока будуць наступныя словы “Будзь настойлівым і поспех абавязкова прыйдзе”.

Сёння ў нас урок па тэме “Рашэнне сістэм лінейных ураўненняў спосабам складання”. Давайце звернемся да мэт нашага ўрока (запісаны на дошцы) прачытаем іх. Мы будзем з вамі выконваць цікавыя заданні, якія патрабуюць ад вас працавітасці і настойлівасці.


2. Сістэматызацыя тэарэтычнага матэрыялу.

Адказаць на пытані:

а) уласцівасці, рашэння ўраўненняў з адным невядомым;

б) азначэнне раўназначных сістэм ураўненняў;

в) азначэнне рашэння сістэм ураўненняў з двума невядомымі.
3. Актуалізацыя апорных ведаў:

а) колькі рашэнняў мае дадзеная сістэма лінейных ураўненняў:

б) прывядзіце прыклад сістэмы лінейных ураўненняў, якая не мае рашэнняў;

мае адно рашэнне.

в) сярод упарадкаваных пар лікаў выбраць тую, якая з’яўляецца рашэннем сістэмы:

А:(6;-1); Б:(8;-3); В:(-1;6); Г:(-7;12).


4. Вывучэнне новага матэрыялу.

а) рэшым сістэму ўраўненняў (настаўнік рашае на дошцы)



Пераўтворым ураўненні дадзенай сістэмы так, каб каэфіцыенты пры зменнай y сталі процілеглымі. Для гэтага абедзве часткі першага ураўнення памножым на 2



Атрымаем сістэму, раўназначную дадзенай:



Складзем пачленна ўраўненні сістэмы і атрымаем сістэму, раўназначную дадзенай:





Знойдзем x з другога ўраўнення, атрымаем

Падставім 5 замест x у першае ўраўненне



Адкуль маем

Адказ:( 2;1).

Мы рашылі дадзеную сістэму лінейных ураўненняў спосабам складання .

б) разглядаем рашэнне прыклада 1 падручніка.
5. Адпрацоўка ўменняў і навыкаў.

Рэшым сістэму ўраўненняў (вучань рашае на дошцы )




6. Самастойная работа.

1. З якім спосабам рашэння сістэм лінейных ураўненняў мы пазнаёміліся?

2. У сістэме атрымайце процілеглыя каэфіцыенты пры x .

3. Складзіце пачленна ўраўненні сістэмы



4. Рашыце сістэму ўраўненняў



Вучні правяраюць самастойную работу па адказах, запісаных на дошцы.

Аналіз самастойнай работы.

Пытанні настаўніка:

1.Хто правільна выканаў усе заданні?

2.Хто правільна выканаў тры заданні?

3.Хто правільна выканаў менш за тры заданні?

Рэкамендацыі настаўніка:



  • Хто правільна выканаў усе заданні, працуе па ўзроўню В, хто правільна выканаў 3 заданні, працуе па ўзроўню Б, астатнія працуюць па
    ўзроўню А.


7. Карэкцыя ведаў.

Вучні, якія выбралі заданні ўзроўняў Б і В працуюць самастойна, а для вучняў, якія выконваюць заданні ўзроўня А настаўнік праводзіць паўторнае тлумачэнне.

Заданні ўзроўню А: № 2.35 (1, 2).

Заданні ўзроўню Б: № 2.35 (4, 6).

Заданні ўзроўню В: № 2.36 (4), 2.40 (1).
8. Выбар дамашняга задання.

Узровень А: № 2.35 (3).

Узровень Б: № 2.35 (9), 2.36 (2).

Узровень В: № 2.36 (3), 2.41 (1).


9. Падвядзенне вынікаў урока.

З якім спосабам рашэння сістэм мы сёння пазнаёміліся на ўроку?

У чым ён заключаецца?

Хто лічыць, што засвоіў гэты спосаб?



Асобныя вучні узроўню В атрымліваюць адзнакі.

На наступным уроку мы прадоўжым рашэнне сістэм спосабам складання. Усім дзякую за ўрок.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка