Классный час: " я грамадзянін рэспублікі беларусь". Уступнае слова настаўніка. Прывітанне з вучнямі на беларускай мове. Невялікая дыскусія на тэму: "




Дата канвертавання30.04.2016
Памер78.8 Kb.
Классный час: “ Я ГРАМАДЗЯНІН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ”.
1.Уступнае слова настаўніка.

2.Прывітанне з вучнямі на беларускай мове.

3. Невялікая дыскусія на тэму: “Чаму мы не размаўляем на беларускай мове кожны дзень?”.

Можа наша мова непрыгожая?”.



ДАВАЙЦЕ ПАГАВОРЫМ ПРА НАШУ РОДНУЮ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ.

Слова вядучым.

1вядучы:”Бедны той, хто... не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее,--гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы..(Цётка).

2вядучы:Беларуская мова, якую пранёс наш народ праз вякі, з’яўляецца найвялікшым нацыянальным скарбам.

1вядучы: Родная мова – душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ.

2вядучы:На зямным шары больш за тры тысячы моў. Беларуская мова – адна са славянскіх моў. Шлях яе развіцця быў складаны, з разнастайнымі перашкодамі.

1вядучы:Беларуская мова, як руская і украінская, пачала складвацца яшчэ ў 13 стагоддзі.

А ў Вялікім княстве літоўскім беларуская мова была дзяржаўнай,была мовай справаводства і судаводства, на ёй вялася дыпламатычная перапіска.(паказываем Статут ВКЛ 1588 г.).

2вядучы:Пасля аб’яднання Польшчы і Літвы ў Рэч Паспалітую(1569) беларуская мова выцясняецца з афіцыйнага ўжытку, а дзяржаўнай мовай становіцца польская. У 17 ст. Ідзе барацьба за нацыяныльнае існаванне беларусаў у складзе Рэчы Паспалітай.

1 чытальнік.

Жыць цяжка на крэсах усходніх,

Марнуецца дарма народ.

Гудзіць Навагрудак, Гародня,

Пад Вільню ідзе карагод.

За ўціскі тутэйшага слова.

За крыўду бяспраўных дзяцей,

Якіх праз чужацкую мову

З- пад родных зрываюць грудзей.

(Міхайла Грамыка)


1вядучы: Аднак народ гаварыў на роднай мове, ствараў цудоўныя казкі, паданні, легенды, прыказкі, загадкі, у якіх праўдзіва паказвалася жыццё народа.

2вядучы:У канцы 18 ст. Беларусь далучана да Расіі. Але ад гэтага лёс роднай мовы не палепшыўся. У школаў яна не вывучалася, друкаваць на ёй не дазвалялася, яна лічылася “хамская, мужыцкая”.
2 чытальнік

Вякамі ёй ходу-жыцця не давалі,

Вякамі чынілі насмешкі ды кпіны,

Вякамі крыўлялі, глушылі, тапталі

Вялікую мову няшчаснай краіны.
Прарочылі лёс ёй – ажно да сканання

Хадзіць за хвастамі быдлячымі з пугай,

Быць мовай дворнічых, прачак ды няняк,

І то – не абчэшацца покуль прыслуга.
1вядучы: Але слова роднае прабівала сабе дарогу праз палымяную дзейнасць лепшых сыноў нашай зямлі. З поўнай сілай заявіла наша мова аб сабе вуснамі тых, хто зараз пазірае на вас са сцен нашага музея.

Гэта: Уладзіслаў Сыракомля, Паўлюк Багрым, Францішак Багушэвіч, Якуб Колас, Янка Купала, Максім Танк і інш.

2вядучы:Вось як пісаў аб роднай мове Францішак Багушэвіч:” Мова наша ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!

Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе: ото ж гаворка,язык і ёсць адзежа душы”.
3 чытальнік

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,

Звон світальны палескіх крыніц,

Сінь чабору, и барвы зарніц,

І буслінае шчабятанне.
Калі ж хто загадае: “Не трэба!” –

Адрачэцца ад мовы народ, -

Папрашу я і сонца, і неба:

Мне не трэба ні славы, ні хлеба,

Асудзіце на безліч нягод.
Толькі месяцаў назвы пакіньце,

Назвы родныя роднай зямлі,

Пра якія з маленства ў блакіце

Бор шуміць і пяюць жураўлі.

(П. Панчанка)
1вядучы: У нашы дні пачалося Адраджэнне роднага слова. Ці можа быць народ без мовы? Мы павінны берагчы духоўную спадчыну, шанаваць сваю мову.
4 чытальнік

Словы.

Над намі словы ўладараць.

Мы чуем і гаворым іх.

Яны то здружаць, то пасвараць

Адны – агню стрымаюць шквал,

Другія словы забіваюць

Усё жывое напавал.

Ад слова сэрца халадзее,

Праходзіць сон і забыццё,

Ад слова рушацца надзеі,

Ад слова свеціца жыццё.

Ад слова вырастаюць крылы,

А ў сэрцы стукае любоў,

Ад слова прыбываюць сілы.

Дык не шкадуйце шчырых слоў!

(С. Грахоўскі)

1вядучы: Мы, сучасныя вучні, маем магчымасць вучыцца на сваёй роднай мове. Але ж мы добра ведаем і помнім аб тым, што Валянціна Таўлая выключылі з гімназіі толькі за тое,што ён назваў сябе беларусам і роднай мовай – беларускую. Аавалодваючы ведамі, асновамі навук, нам трэба пазнаваць свет, ведаць і любіць свой народ, сваю Радзіму. А любоў да сваёй краіны немагчыма без кахання да сваёй мовы.
4 чытальнік
Скарбы.

Мова,

Пявучая родная мова,

Ты – уладарка нявызнаных скарбаў,

Столькі значэнняў,

Гучанняў і фарбаў

Мае ў сабе тваё кожнае слова.

Іншае слова напоўнена плёскам

Хвалі дняпроўскай.

Іншае слова такое,

Што рэха лясное

Ў яго глыбінях затоена.

Ёсць і як мёд залатое, густое,

На травах яно духмяных настоена.

Ціха гучаць у мове маёй

Словы пяшчотныя,

Словы крынічныя,

Росныя.

Чуюцца ў ёй –

І грымотныя,

Зычныя.

Водгуле бітваў у іх

Разлятаецца грознае.

Часам бывае – заззяе неспадзявана

Новаю зоркаю слова – абнова.

Колькі ў табе нявызнаных скарбаў схавана,

Мова амя,

Пявучая родная мова.
1вядучы : Радзіма – гэта тэрыторыя, геаграфічная прастора, дзе чалавек нарадзіўся, сацыяльна – духоўнае асяродзе, у якім ён вырас, жыве і выхоўваецца.Умоўна адрозніваюць вялікую і малую Радзіму.

2вядучы: Пад вялікай Радзімай маюць на ўвазе краіну, дзе чалавек вырас, жыве іякая стала для яго роднай і блізкай. Малая Радзіма – гэта месца нараджэння і станаўлення чалавека як асобы.
5 чытальнік

Алесь Корнеў “ Новая Мышь “
Лодку павольна ўздоўж берага рухаю,

Рэчка маршчыніцца хвалявай скрухаю.

Што, маё сэрцайка, моцна шчыміш?

--Рэчка нясе мяне ў Новую Мышь...
--Ну і няхай! Мы даўно ўжо дрослыя,

Не ўпершыню налягаем на вёслы мы.

-- Вунь яна ! Вунь яна Новая Мыш!-

Шэпча ўсхвалёвана вецер – скавыш.
Бачу, нарэшце, узвашаны бераг,

Сотні тры хатак і белых і шэрых.

Тоўпяцца кучна адзінай сям’ёй.

Высяцца над запаветнай маёй.
Вунь яна з краю, хацінка сасновая.

Цісне на пятку мястэчка ёй новае.

Бачу, сасновіцца, ледзьве ліпіш...

Вечна хай новіцца Новая Мышь!
Можа, калі хто прыедзе з Нью – Йорка.

Карак пачухаўшы, вымавіть горка:

-- Ведаю Нью-Арлеан, Нью-Парыж,

Сорам, неведаў, што ёсць і Нью-Мыш.
1вядучы:Можна пражыць жыццё і не знайсці сваёй Радзімы, не стаць яе патрыётам, які любіць Айчыну не за тое , што яна дае яму нейкія даброты і прывілеі. А таму што гэта яго Бацькаўшчына. Чалавек або з’яўляецца патрыётам сваёй Айчыны, і тады ён з’яднаны з ёй, як дрэва каранямі з зямлёй, або ён толькі перакаці- поле, якое носяць усе ветры.
6 чытальнік

Іван Лагвіновіч “ Пакланяюся роднаму слову”.
Тры ясені, клён і чатыры вярбы

Сышліся ў гурточак ля весніц:

На ветры скразным без журбы і жальбы

Спяваюць спрадвечныя песні.
Хіба ўпершыню сустракаць халады

Палескім вынослівым дрэвам?

Тут людзі жылі ад бяды да бяды,

Як быццам ім шчасця не трэба.
Не цар- дык кароль.Не вайна- дык пажар.

Не вымакне што – дык засохне.

Ну, як ты абыдзеш скрыжалі ў крыжах?

Куды ты ўцячэш ад бяссоння?
А пушча шумела, чаромха цвіла,

Гулялі на выгане дзеці.

І песня з народам заўсёды жыла –

Красуня ўрыззі ліхалецця.
Вось так і збярог селянін – паляшук

Сваю адмысловую мову.

Я голаў схіляю, як вершы пішу,

З паклонам да роднага слова.
2 вядучы:Сёння ў нас вялікае свята – Дзень ведаўю. Традыцыйна Дзень ведаў 1 верасня праводзіцца ў рамках Тыдня беларускага пісьменства. Сёлета свята праводзіцца ў дванаццаты раз у старажытным Камянцы.

1 вядучы:Гэты год знамінальны ў жыцці нашай краіны. Гэта год 60 – годзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчынай вайне, 61 – й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў.
7 чытальнік

Максім Танк “Родная мова”
З легендаў і казак былых пакаленняў.

З калосся цяжкога жытоў і пашаніц,

З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

І з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бясмерцця яго, --

Ты выткана, дзіўная родная мова.
Няма на зямлі таго шчасця ігора,

Якога б ты нам перадаць не магла.

Няма такіх нетраў, глыбокага мора

Ігор, праз якія б ты не правяла

Мяне на радзіму, туды, дзе сягоння

Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй

Над спаленай хатай, над родным загонам,

Над будучыняй і над песняй маёй, --

Над тым, што было і што век будзе вольным.
Народ праннясе цябе, родная мова,

Святлом незгасальным у сэрцы сваім

Праз цемру і годы змаганняў суровых.

Калі ж ападзе і развеецца дым

І нівы васкросшыя закаласяцца, --

Ізноў прашуміш ты вясновым дажджом,

Ізноў зазвініш ты ў кожнай у хаце,

Цымбалам дасі іх сярыбраны гром

І вусны расквеціш усмешкай дзіцяці.
Конкурс

Чатыры сякрэты”


-- Я прыхавала для вас чатыры сякрэты. Як у краіні Мовазнавіі называюцца гэтыя “сякрэты”?

1)На мяне ты можаш напісаць.

Магу я з дрэва ападаць.

І можаш ты яшчэ па нотам

Мяне сыграць ці праспяваць.

(Ліст)

2)Мы – зброя ў час вайны.

Мы каменнем бываем каштоўным.

На поўдні ўбачыш, што мы

Плады там са смакам цудоўным.

Дзе мы яшчэ? Успомні пра спорт:

Спрытна кінь – і паставіш рэкорд!

(Гранаты)

3)Знамі несліся коннікі

У жорсткіх баях.

Мы ў спорце цяпер,

І гульня мы твая.

(Шашкі)

4)У танцы рух – мой першы склад.

Другі ў жывёлы ты знаходзіш.

А цэлае ў руцэ шукай,

У хату праз мяне ўваходзіш.

(Парог)
Слова настаўніка (Анатоль Клышка, Валянцін Таўлай)

Гучыць песня ў выкананне ансамбля “Песняры” – “Малітва”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка