Класс: Тэма: Парадкавыя лічэбнікі. Мэты




Дата канвертавання23.05.2016
Памер43.44 Kb.
Грышкевіч Алена Мікалаеўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Затур’янскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа»



Класс: 6.

Тэма: Парадкавыя лічэбнікі.

Мэты: стварыць умовы для знаёмства з парадкавымі лічэбнікамі, іх граматычнай суаднесенасці з прыметнікамі, сінтаксічнай ролі ў сказе; уменне выдзяляць словазлучэнні з парадкавымі лічэбнікамі лічэбнікамі, вызначаць род, лік, склон; уменне адрозніваць колькасныя і парадкавыя лічэбнікі; развіваць звязнае маўленне вучняў; выхоўваць павагу да роднай мовы.

Тып: урок засваення новых ведаў.

Абсталяванне: Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 6 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / В.П.Красней, Я.М.Язерская, С.Р.Рачэўскі. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2009; эпіграф да ўрока; карткі з заданнямі.

Эпіграф:

Аб сабе сказаць хачу:

Усе прадметы я лічу.

Няма часу адпачыць:

Кожны просіць палічыць –

Колькі іх, каторы ён?

Лічбы – працы маёй плён.
Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

ІІ. Стварэнне эмацыянальнага настрою.

Добры дзень! Цудоўны сёння дзень, цудоўнае надвор’е. цудоўна, што мы з добрым настроем, здаровыя прыйшлі на ўрок. Я жадаю вам добрага настрою. Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – гэта палова перамогі.” Таму ўсміхніцеся адзін аднаму. А я жадаю вам на ўроку атрымаць перамогу ў барацьбе за веды.



ІІІ. Праверка дамашняга задання.

  1. Практыкаванне 328.

  2. Выправіць дапушчаныя памылкі ва ўжыванні зборных лічэбнікаў.

Чацвёра бярозак расце ў канцы вёскі.

З трох дзяцей старэйшаму хлопчыку дзясяты год.

Майстры зрабілі чатыры сані.

На беразе ракі стаяла адзінаццацера жанчын.



  1. Заданне каля дошкі. (Падкрэсліць зборныя лічэбнікі.)

Дзве трэція, тры, трое, два, сем цэлых, абодва, чацвёра, абедзве, тром.

ІV.Работа над новай тэмай.

Тлумачэнне новага матэрыялу.

Табліца 1.

Лічэбнікі

Простыя

Складаныя

Састаўныя

Колькасныя

два

шэсцьдзясят

трыццаць два

Парадкавыя

другі

шасцідзясяты

трыццаць другі

Табліца 2.

Пяты

пятая

пятае

пятыя

Пяты

пятага

пятаму

пятым

Звярнуць увагу на вымаўленне і напісанне парадкавых лічэбнікаў практыкавання 329.



V. Замацаванне.

1.Утварыце парадкавыя лічэбнікі:

1, 3, 15, 70, 200, 100 000, 100 000 000


  1. Праскланяць вусна:

трыццаць сёмы кіламетр

  1. Праскланяць пісьмова:

шосты клас

Фізкультхвілінка.

  • Намалюйце вачамі лічбы 0, 8

  • Намалюйце вачамі лічбы ад 1 да 9

  • Заплюшчыце вочы, уявіце рамонкавае поле

  • Пацягніцеся рукой (правай, левай) уверх, каб дастаць галінку бэзу




  1. Запішыце, замяняючы лічбы словамі.

На 18-тысячным мітынгу, пры 59-мільярдным даходзе, 25-мільённы жыхар.

Вусна зрабіць вывад аб правапісе лічэбнікаў

  1. Выпісаць парадкавыя лічэбнікі разам з назоўнікамі.

Аб’ява

У чацвер, 31 кастрычніка 2013 года, для вучняў 1 – 11 класаў адбудзецца экскурсія ў горад Мінск. Кошт паездкі 100 000 рублёў. Адпраўленне аўтобуса ў 10 гадзін.

Адміністрацыя школы


  1. Праца ў групах

1)Запісаць словы па-беларуску.

Семнадцать, восемнадцать, шестьдесят, пятьдесят, девятый, десятый.


2)Утварыць ад колькасных лічэбнікаў парадкавыя.

Сямнаццаць, сто, дваццаць восем, мільён, сорак два, дзесяць.


3)Выпісаць сказ (сказы), дзе выдзеленае слова з’яўляецца лічэбнікам.

Шпарка тройка імчыцца ў полі. Над Нёманам растуць тры векавыя дубы. Алёшу выклікалі па матэматыцы і фізіцы, і па абодвух прадметах ён атрымаў дзявяткі.


4)Знайсці словы, напісанне якіх не адпавядае сучаснаму правапісу.

Дзевяты, сямнаццаць, пяцідзясяты, пяцьдзесят, дзесяты.


5)Выпішыце лічэбнікі, якія запісаны правільна.

Паўтара кілаграма, пяцьдзясятыя гады, каля шасцісот грамаў, васьмюдзесяццю цэнтнерамі, двумястамі ўдзельнікамі.




  1. Пажаданне лічэбніка. Калі ласка, прачытайце яго. Для гэтага складзіце лікі і запішыце адказы ў парадку павелічэння.




ВУ

29+44


ЖА

4+15


БЫ

37+41


НАЙ

27+20


ДАЮ

14+9


ЧО

53+21


ДАТ

19+20


ВЫ

11+16

Жадаю выдатнай вучобы

VІ. Дамашняе заданне.

§48, практыкаванне 334



VІІ. Рэфлексія.

Прадоўжыце фразу.



  1. Калі мама дома запытаецца, што я засвоіў(ла) сёння на ўроку беларускай мовы, я адкажу …

  2. Калі яна папросіць мяне растлумачыць, навошта мне ведаць, як скланяюцца і пішуцца лічэбнікі, я адкажу …


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка