Класіфікацыя ўзбуджальніка: Род: Erysipelothrix Від




Дата канвертавання29.03.2016
Памер42.22 Kb.


Рожа свіней
Рожа свіней – інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца пры вострым працяканні септыцэміяй і запаленчай эрытэмай скуры, пры падвострым - “крапіўніцай”, пры хранічным – эндакардытам і артрытамі.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Род: Erysipelothrix
Від: E.rhusiopathiae

Успрыімлівыя жывёлы: пераважна свінні ва ўзросце ад 3 да 12 месяцаў. Могуць хварэць ягняты, авечкі, птушкі і іншыя; успрыімлівы і чалавек; носьбітамі з’яўляюцца марскія і прэснаводныя рыбы.



Патагенэз і фактары вірулентнасці:

  • заражэнне адбываецца ў асноўным аліментарна, бактэрыі спачатку асядаюць у міндалінах і салітарных фалікулах, дзе размнажаюцца і сваімі таксінамі выклікаюць сенсібілізацыю арганізма, якая праяўляецца ў выглядзе разнастайных пашкоджанняў скуры, гематагенным і лімфагенным шляхам разносяцца па ўсім арганізме і выклікаюць сепсіс;

  • фактарамі вірулентнасці з’яўляюцца эндатаксіны і агрэсіны.

Матэрыял для даследавання: труп цалкам ці сэрца (пры хранічным працяканні), парэнхіматозныя органы (сэрца, пячонка, селязёнка, нырка), трубчатая костка, якую абварочваюць бінтом, прапітаным 2-3 % растворам фенолу.

Мікраскапія: простая афарбоўка і па Граму.

Мікракарціна:

  • тонкія, простыя ці злёгку выгнутыя палачкі да 1,5 мкм

  • грамстаноўчыя;

  • спор не ўтвараюць;

  • капсул не ўтвараюць;

  • нерухомыя.

Культываванне:

Высеў на пажыўныя асяроддзі: МПА, МПБ, МПЖ, ПЖА, асяроддзе Сент-Іванні (МПА з 0,1 % крысталвіялета і 1% азіду натрыя).

Асаблівасці вылучэння ўзбуджальніка:

  • факультатыўныя анаэробы (мікрааэрафіл 5-10% СО2);

  • аптымальная тэмпература 37оС;

  • тэрмін культывавання ад 18-20 да 48 гадзін.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на МПА – дромныя, расінчатыя, празрыстыя калоніі;

  • на МПБ – лёгкае памутненне, праз 48-72 гадзіны прасвятляецца, на дне ўтвараецца асадак, які пры ўзбоўтванні паднімаецца ў выглядзе муаравай стужкі;

  • на МПЖ – раўнамерныя адросткі, якія адыходзяць ад цэнтральнага стрыжня.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • валодаюць цукралітычнымі ўласцівасцямі і раскладаюць без газу глюкозу, лактозу, левулёзу, галактозу, не раскладаюць саліцын, маніт і цукрозу; утвараюць серавадарод.

Біяпроба:

  • заражаюць белых мышэй падскурна патматэрыялам ці 1-2 сутачнай агаравай культурай, якія гінуць праз 2-4 сутак. З органаў загінуўшых мышэй робяць высевы на МПБ і МПА для выдзялення чыстай культуры; можна заражаць і галубоў у грудную мышцу.

Сералагічныя метады:

  • РА: вылучаная культура з лячэбнай сыроваткай 1:50, РІФ.



Схема лабараторнай дыягностыкі рожы свіней

Лістэрыёз

Лістэрыёз – інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца пашкоджаннем у жывёл нэрвовай сістэмы, септычнымі з’явамі, абортамі і мастытамі.



Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Род: Listeria



Від: L. Mоnоcytogenes

Успрыімлівыя жывёлы: усе віды сельскагаспадарчых жывёл, птушак; хварэе і чалавек,

Патагенэз і фактары вірулентнасці:

  • заражэнне адбываецца аліментарным шляхам;

  • узбуджальнік распаўсюджваецца гематагенным і лімфагенным шляхамі, выклікае дэгенератыўныя змены ў парэнхіматозных органах, пашкоджвае нервовую і палавую сістэмы.

Матэрыял для даследавання: трупы дробных жывёл, парэнхіматозныя органы, галаўны мозг, абартыраваныя плады.

Мікраскапія:

  • метады афарбоўкі: простая афарбоўка, па Граму.

Мікракарціна:

  • поліморфныя палачкі да 3 мкм, размяшчаюцца па адной, папарна, часта ў выглядзе рымскай лічбы V;

  • грамстаноўчыя;

  • спор не ўтвараюць;

  • капсулу не ўтвараюць;

  • рухомыя ў маладых культурах, якія выраслі пры тэмпературы пакоя.

Культываванне:

Сяўба па пажыўныя асяроддзі: МПБ, МПА, МППБ, МППА з дабаўленнем 1% глюкозы і 2-3% гліцэрыну, крывяны агар.

Асаблівасці выдзялення чыстай культуры:

  • факультатыўныя аэробы;

  • аптымальная тэмпература;

  • тэрмін культывавання (штодзённы агляд) да 3-4 сутак.


Культуральныя ўласцівасці:

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • валодаюць цукралітычнымі ўласцівасцямі – раскладваюць саліцын;

  • не разрэджваюць жэлаціну, не ўтвараюць індол і серавадарод;

  • вылучаюць каталазу;

  • валодаюць гемалітычнымі ўласцівасцямі.

Біяпроба:

  • Зараджаюць унутрыбрушынна ці ўнутрывенна белых мышэй, або трусоў, кератаканьюктывальная проба.

Сералагічны метад:

РА і РЗК (рэакцыя звязвання камплемента) з сыроваткаю крыві доследных жывёл;



РА – для дыферэнцыяцыі вылучаных лістэрый (мікробная культура і полівалентная лістэрыёзная сыроватка).


Схема лабараторнай дыягностыкі лістэрыёзу









База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка